Сярод заказчыкаў — флагманы

Сінькевіч, Г. Сярод заказчыкаў — флагманы : [МДЭПТК] / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 17 мая. — С. 7. 

Сёлетняя выпускніца Кацярына Курапаценка ўжо месяц працуе бухгалтарам у сектары асноўнай і дапаможнай вытворчасці прадпрыемства “Хімвалакно”.

Навучанне ў каледжы ўспамінаю з цеплынёй. Веды даваліся лёгка. Гэтак жа засвойваліся і неабходныя практычныя ўменні і навыкі. Усё таму, што ў нас былі цудоўныя выкладчыкі, якія зразумела і даходліва тлумачылі вучэбны матэрыял. Калі толькі атрымала размеркаванне на сваё першае працоўнае месца, вядома, не абышлося без хвалявання. Перажывала, але як аказалася, дарэмна. Трапіла ў вельмі згуртаваны калектыў, дзе маладым спецыялістам аказваецца ўся неабходная падтрымка. У рабоце ёсць свае асаблівасці, але за час вучобы я атрымала патрэбную базу прафесійных кампетэнцый. На прадпрыемстве ў мяне ёсць свой настаўнік-куратар, які дапамагае ў складаных моментах. У цэлым мае чаканні апраўдаліся: задаволена і ўмовамі працы, і заработнай платай. У перспектыве планую працягнуць адукацыю і застацца ў прафесіі, — расказала малады бухгалтер.

У МДЭПТК імкнуцца ўлічваць сітуацыю на рынку працы, рэагаваць на змяненні ў эканоміцы і сацыяльнай сферы, уносячы неабходныя карэктывы ў падрыхтоўку кадраў.

— Мы ўпэўнены ў кампетэнтнасці і кваліфікаванасці нашых выпускнікоў. Упэўнены ў гэтым і работадаўцы. Запыты на размеркаванне прыходзяць нам ад арганізацый з усёй краіны. Аднак у першую чарту арыентуемся на задавальненне запатрабаванняў у рабочых і спецыялістах прадпрыемстваў роднага рэгіёна, — паведаміў дырэктар Алег Бахановіч.

Першыя крокі ў прафесію заўсёды складаныя: новы лад жыцця, абавязкі, адказнасць. Але выпускнікі МДЭПТК робяць іхупэўнена. Працоўныя будні толькіўмацаваліў маладых людзях п еракананне ўтым, што яны ідуць па правільным шляху.

Такія флагманы эканомікі вобласці, як заводы «Хімвалакно», «Ольса», «Магатэкс», рэгіянальныя філіялы Белдзяржстраха, Беларусбанка і Белаграпрамбанка, — у ліку пастаянных заказчыкаў кадраў, якіх рыхтуюць у каледжы.