Ведай свой край

Мельнікава, В. Ведай свой край : [патрыятычнае выхаванне у яслях-садзе № 70 Магілёва] / Валянціна Мельнікава // Настаўніцкая газета. — 2022. — 17 мая. — С. 13. 

Асновы патрыятызму пачынаюць фарміравацца ў дашкольным узросце. Патрыятычнае выхаванне дзяцей уключае ў сябе перадачу ім уяўленняў, фарміраванне на іх аснове стаўлення і арганізацыю даступнай узросту дзейнасці. Актуальнасць праблемы заключаецца ў тым, што сучасныя дзеці мала ведаюць аб родным горадзе, краіне, народных традыцыях.

Задумваючыся аб вытоках патрыятычных пачуццяў, мы заўсёды звяртаемся да ўражанняў дзяцінства: гэта і дрэва пад акном, і родныя напевы. Асновы патрыятычнага выхавання павінны закладвацца ў сям’і. Менавіта тут дзіця ўспрымае пэўныя каштоўнасці і ідэалы, неабходныя яму для жыцця ў грамадстве. Таму неабходна стымуляваць бацькоў да таго, каб яны перагледзелі сваю пазіцыю ў выхаванні ўласнага дзіцяці, заўважалі ўсё, што адбываецца навокал, паказвалі родныя мясціны з прывабнага боку, каб дзеці пераканаліся, што родны горад і наш край прыгожыя і цікавыя.

Выхавальніку дашкольнай адукацыі важна выкарыстоўваць разнастайныя формы ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі дзяцей. Так, паважліваму стаўленню да членаў сям’і, узнікненню цікавасці да іх захапленняў і прафесій садзейнічала сустрэча з бацькамі, дзе яны дзяліліся сямейным вопытам і прэзентавалі радавод сям’і, з задавальненнем расказвалі аб паходжанні свайго прозвішча, аб найбольш яркіх прадстаўніках роду, іх прафесіях і дасягненнях.

Правядзенне педагагічнай гасцёўні на тэму «Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да традыцый сям’і» дазволіла па-высіць педагагічную кампетэнтнасць бацькоў па пытанні далучэння дзяцей да сямейных традыцый.

Задача педагога — прыцягнуць бацькоў да працэсу патрыятычнага выхавання шляхам уключэння дзяцей і бацькоў у агульную справу, напрыклад, да ўдзелу ў праектах, гульнях, конкурсах. У нашай установе дашкольнай адукацыі стала ўжо традыцыяй правядзенне конкурсаў на лепшую летнюю пляцоўку, калі бацькі сумеснымі намаганнямі ствараюць для сваіх дзяцей добраўпарадкаваную азялененую тэрыторыю. Гледзячы на дарослых, дзеці імкнуцца стаць актыўнымі ўдзельнікамі агульнай справы, узяць на сябе пасільную частку работы, зрабіць штосьці для іншых.

У фарміраванні асноў патрыятычнага выхавання важную ролю адыгрываюць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія выступаюць сродкам педагагічнай асветы бацькоў. Напрыклад, на бацькоўскім сходзе «Выхаванне асноў патрыятызму І грамадзянскасці»дарослым было прапанавана паглядзець фрагменты дзіцячых выказванняў аб сям’і, сваім горадзе. Законным прадстаўнікам стала цікава, пра якія славутасці роднага горада можна расказачь малышам.

Такузнікпраект»Свой край любі і ведай!», у рэалізацыі якога прымалі ўдзел і дзеці, і дарослыя. Выкарыстанне магчымасцей мультымедыйнай прэзентацыі дазволіла ў нагляднай, даступнай форме прадэманстраваць бацькам відэа- і фотаматэрыялы створанай экскурсіі «Вуліцы роднага горада». У выніку бацькі падзяліліся меркаваннямі аб тым, якія краязнаўчыя веды пра родны горад, яго славутасці, будынкі і ўстановы даступныя дашкольнікам.

Жаданне падзяліцца сваёй радасцю, уражаннямі, вопытам, меркаваннямі, унутранымі адчуваннямі і разумением дапамагае згуртаваць бацькоў групы, зрабіць іх аднадумцамі.

У перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі выкарыстанне платформы Zoom для арганізацыі вэбінараў, відэаканферэн-цый дазваляе дыстанцыйна мець зносіны, абменьвацца інфармацыяй, выконваць сумесную работу з групай і падгрупай бацькоў у рэжыме рэальнага часу. Мэта сустрэчы — актуалізаваць уяўленні бацькоў аб патрыятычным выхаванні дзяцей; выявіць спектр меркаванняў аб пастаўленай праблеме з розных пунктаў гледжання; абмеркаваць незразумелыя ці спрэчныя моменты, намеціць спосабы іх вырашэння. 3 цікавасцю прайшло інтэрв’ю з бацькамі на тэмы «Што для вас патрыятызм?», «Мая радзіма — гэта…». Такое сумеснае абмеркаванне дазволіла бацькам усвядоміць неабходнасць фарміравання асноў патрыятычнага выхавання ў сям’і, пазнаёміцца з рознымі падыходамі, паглядзець, як робяць іншыя, даць ацэнку.

Такім чынам, у выніку выкарыстання розных форм работы па ўзаемадзеянні з законным! прадстаўнікамі павысілася іх кампетэнтнасць, актыўнасць і зацікаўленасць у пытаннях патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Толькі прадукцыйнае супрацоўніцтва з бацькамі стварае аптымальныя ўмовы для развіцця кожнага дзіцяці.

Круглы стол на тэму «Побыт і традыцыі Беларусі» дазволіў павысіць эфектыўнасць зносін бацькоў па пытанні азнаямлення дзяцей з народным! касцюмамі, начыннем беларускай хаты, народнымі святамі і традыцыямі, беларускімі рамёствамі. Вынікам такіх зносін стала стварэнне ў групе «беларускага кутка», дзе сабраны прадметы народнага побыту: абрусы, ручнікі, міскі, вазы, вырабы з саломы, лёну, лазы, беларускія народныя цацкі, кнігі з беларускімі народнымі казкамі, прымаўкамі; ілюстрацыі, фатаграфіі нашага горада, альбомы з інфармацыяй аб гісторыі роднага горада і яго сённяшнім дні. Дзядуля, які жыве ў Барысаўскім раёне, да гэтага часу пляце лапці з лазы, якія занялі асаблівае месца ў «беларускім кутку».

Практыкум для бацькоў на тэму «Абрадавыя лялькі». Яго мэта — прыцягнуць увагу бацькоў і дзяцей да культурнай спадчыны беларускага народа, фарміравання ўяўленняў аб вырабе народнай лялькі як атрыбута духоўнай культуры. Бацькі абмяняліся сваімі ведамі аб абрадавых ляльках. Асабліва зацікавіла бацькоў лялька «Аддарунак на падарунак», якую сям’я беражліва захоўвала яшчэ ад прабабулі. Аповед бабулі аб гісторыі гэтай лялькі, яе ўзнікненні і значэнні для сям’і быў цікавы для ўсіх удзельнікаў. Яны з удзячнасцю слухалі інфармацыю пра тое, з якой цеплынёй даўней бабулі вучылі дзяцей з трох гадоў рабіць ляльку сваімі рукамі, каб тыя маглі падарыць яе ў адказ на падарунак або, калі для іх нехта зрабіў штосьці вельмі важнае, маглі падзякаваць. Працэс стварэння лялек-мотанак раскрыў творчы патэнцыял бацькоў, а дзеці атрымалі ляльку-абярэг у падарунак.

Валянціна МЕЛЬНІКАВА, выхавальніца ясляў-сада № 70 Магілёва.