Пераможна-тэатральныя ўражанні

Бунцэвіч, Н. Пераможна-тэатральныя ўражанні / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2022. — 2 красавіка. — С. 2—3.

Лепшым спектаклем “М.art.Кантакта” экспертам савет, складзены з прафесіяналаў тэатральнага мастацтва, назваў ужо неаднаразова прызнаны на іншых фестывалях ды конкурсах “Вій” Палескага драматычнага тэатра з Пінска. Гледачы абралі свайго пераможцу — спектакль “Княжна Мэры” Тэатральнага праекта “ТрыТфармаТ” з Верай Паляковай у адной з цэнтральных роляў. Маладзёжнае журы, што працавала самастойна, вылучыла “Варшаўскую мелодыю” сталічнага Новага драматычнага тэатра. Гэты спектакль дадаўся ў афішу форуму ў апошні момант, замяняючы ерэванскі калектыў, што не змог прыехаць. I атрымаў адразу два прызы, бо эксперты ацзначылі яго спецыяльным дыпломам “За дакладнасць раскрыцця драматычных вобразаў, выразнае рэжысёрскае рашэнне спектакля”. Яшчэ адзін спецыяльны дыплом быў адцадзены заслужанаму артысту Беларусі, прафесару Уладзіміру Мішчанчуку — “За вернасць традыцыям псіхалагічнага тэатра, унікальнае ўвасабленне вобраза дырыжора Мілера ў спектаклі “Фальшывая нота” Тэатра-студыі кінаакцёра”.

— “М.art.Кантакт” стаў па-цверджаннем беларуска-расійскага сяброўства, — заўважыла член экспертнага савета, доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ярмалінская. — Бо ў выніку ў яго асноўнай праграме прынялі ўдзел 9 тэатраў Беларусі, якія паказалі 10 спектакляў, і 3 калекгывы з Расіі. Атрымаўся фестываль для гледачоў, які сабраў апрабаваныя айчынныя спекгаклі і пакінуў самыя лепшыя ўражанні. Да магілёўскіх сцэнічных пляцовак дадалася бабруйская — і паўсюль гледачы цудоўна прымалі артыстаў. Пінскі “Вій”, акрамя форуму, таксама быў наказаны ў Бабруйску — ужо як гастрольны спектакль. I зноў з аншлагам.

Не пуставалі залы і на VI Мінскім міжнародным дзіцячым тэатральным форуме “Крокі”. Удзельнікі і гледачы адзначалі яго вельмі добрую арганізацыю — літаральна “як па нотах”. Дарэчы, мелі фурор на ім і юныя музыканты, што выступалі ў фае. Асабліва “запаліў” публіку ансамбль саксафонаў Sax’s Time сталічнай ДМІІІМ № 14. На тэатральную тэматыку была скіравана выстава, зладжаная ўсімі трыма мастацкімі школамі Мінска.

— Найбольш істотным у тэатры з’яўляецца суперажыванне, — пракаментавала вынікі “Крокаў” кіраўнік тэатра “Людзі і Лялькі”, педагог, рэжысёр, член аб’яднання рускамоўных тэатраў замежжа Валянціна Карташова, якая ўзначаліла журы замест захварэлай Лідзіі Манаковай. — Таму Гран-пры мы аддалі таму спектаклю, дзе ў большай ступені атрымалася перадаць тэты ланцужок суперажывання — ад п’есы да артыстаў і далей да гледачоў: пераможцам стаў спектакль “Да пабачэння, яр!” Дзіцячай школы мастацтваў № 3 горада Мазыра. Адзначаны былі ўсе калектывы без выключэння, у дыпломах пазначаліся лепшыя рысы іх спектакляў. Увогуле самым удалым момантам ва ўсіх. паказах была знешняя выразнасць, цікавыя і разнастайныя рэжысерскш рашэнні. А галоўнай праблемай, на маю думку, з’яўляецца выбар драматургіі, дзе была б наяўнасць падзейнасці, адкрытага канфлікту, блізкага дзецям. Бо тэатр павінен вучыць не скардзіцца на ўласныя болькі-хваробы, а спачуваць чужым.

Прыз глядацкіх сімпатый атрымалі “Кветкі для Элджэрнона” дзіцячай тэатральнай школы-студыі “Артбум” з Мінска, адзначаны журы за лепшае музычнае афармленне. Лепшая сцэнаграфія была знойдзена ў бабруйскім спектаклі “У пошуках шчасця”, крэатыўнасць і арыгінальнасць рашэння — у “Жамчужыне” сталічнай ДШМ № 2, творчая смеласць — у “Хроніках Нарніі” з Брэста, акцёрскі ансамбль — у гродзенскім “Нязнайцы”, лепшае рэжысёрскае рашэнне — у спектаклі “Дарагі Бог!” Салігорскай ДШМ, прафесійны падыход да абранага жанру — у лялечным “Насарогу і Жырафе” з той жа школы, захаванне духоўных каштоўнасцей — у спектаклі “Кадзіш” з Кішынёва (Малдова), што паказваўся ў запісе.