Клімаўцова, Н. Натхнёныя Бацькаўшчынай : [дзіцячая бібліятэка-філіял № 8] / Н. Клімаўцова // Веснік Магілёва. — 2022. — 5 октября. — С. 20
3 мэтай захавання роднай мовы, прывіцця цікавасці да багатай, непаўторнай спадчыны беларусаў, вучні і настаўнікі СШ №13 актыўна ўключыліся ў правядзенне Тыдня беларускай мовы.
Спачатку вучні 8-11 класаў напісапі рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства. I ўвесьтыдзень школа жыла насычаным жыццём беларусаў. На перапынках вабілі ўвагу сардэчныя беларускія песні. Вучні рабілі паштоўкі-віншаванні на роднай мове, удзельнічалі ў флаер-фэсце «Мой родны кут, як ты мне мілы…», прэзентавалі беларускае адзенне, знаёміліся са стравамі беларускай кухні.
У школьнай бібліятэцы можна было азнаёміцца з кніжнай выставай «Сэрцам роднага слова краніся…», а супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №8 дапамаглі арганізаваць і правесці старт творчай акцыі «Чытаем Максіма Танка разам». Таксама вучні паўдзельнічалі ў стварэнні воблакаслоў«Маё любімае слова па-беларуску», азнаёміліся з відэасюжэтамі пра знакамітых беларусаў «Натхнёныя Бацькаўшчынай», напісалі міні-сачыненні «За што я люблю родную зямлю?»
Тыдзень завяршыўся, але вельмі хочацца, каб не заканчвалася захапленне вучняў роднай мовай.
Н. КЛІМАЎЦОВА, настаўнік рускай і беларускай мовы і літаратуры