Літаратар зямлі Магілёўскай

Літаратар зямлі Магілёўскай : [95-гадовы юбілей В. І. Арцем’ева] / Савет Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі // Веснік Магілёва. — 2022. — 30 марта. — С. 8.

Нарадзіўся Віктар Іванавіч у Шкпоўскім раёне, на хутары з шасці двароў Чарэйцаў Круг, які месціўся ў маляўнічым кутку ў кіламетры на ўсход ад вёскі Радзішына.

У дзяцінстве самым улюбёным заняткам стала чытанне кніг. Ён вельмі ўдзячны за тэта сваім першым настаўнікам — Вользе і ФёдаруЛук’янавым (дарэчы, у мінулым годзе на ўласныя сродкі Віктар Іванавіч усталяваў новы помнік сваёй першай настаўніцы). Менавіта з гэтай нагоды яго прывабіла бібліятэчнае аддзяленне рэспубліканскага культасветвучылішча імя Н.К. Крупскай у Магілёве.

Працаваў на розных пасадах ва ўстановах культуры: загадчыкам Парыцкай раённай бібліятэкі, загадчыкам адцзела культуры Чэрыкаўскага райвыканкама, інспектарам па бібліятэках упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, метадыстам і загадчыкам ме-тадычнага аддзела Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, выкпадчыкам Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума.

Віктар Арцем’еў з’яўляецца галоўным біёграфам, даследчыкам і прапагандыстам літаратурнай спадчыны выдатнага паэта Аляксея Пысіна, з якім пазнаёміўся ў 1955 г. Ён праводзіць вялікую працу па папулярызацыі творчасці Пысіна. Выдаў зборнікі: «Вянок Аляксею Пысіну», «Пысіны: ад прадзеда да праўнукаў», «Урокі Аляксея Пысіна: гісторыі вершаў, нарысы», «Мая Пысініяна», «Бібліятэка паэта Аляксея Пысіна». У 2020 г, да 100-годдзя паэта, выдаў галоўную кнігу «Народны душою… ».

Галоўнай кнігай свайго жыцця Віктар Іванавіч лічыць зборнік «Пісьменнікі і кнігі». У ім змешчаны ўспаміны пра вядомых беларускіх пісьменнікаў, дзясяткі тэкстаў, уласныя рэцэнзіі на кнігі пісьменнікаў-магіляўчан, нататкі пра літаратурныя сустрэчы. Тэты зборнік — сур’ёзны пласт летапісу літаратурнага краязнаўства, культурней і гістарычнай спадчыны Магілёўшчыны.

Віктар Арцем’еў напісаў больш за 30 кніг і брашур! У яго творчых планах — выданне яшчэ адной кнігі з назвай «3 вышыні гадоў».

Шчыра віншуем Віктара Іванавічаз юбілеем! Моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і плённай творчасці!

Савет Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі