ВОЗЕРУ НЯМА ЧЫМ ДЫХАЦЬ

Зігуля, Н. Возеру няма чым дыхаць / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2022. — 9 снежня. — С. 1, 3.

Карэспандэнт «Звязды» даведалася, калі Святое возера ў Магілёве зноў стане прыдатным для купання
Гэта праблема з барадой. Да 2015 го да на пляжы каля Святога возера ў Магілёве загарала, напэўна, паўгорада. По тым купанне забаранілі, бо вада па бактэрыялагічных паказчыках не адпавядае норме. З тых часоў пытанне, калі нарэшце возера вернуць адпачываль нікам, з вуснаў не сыходзіць.
Сёлета, на прыклад, яно ўздымалася пад час прыёму грамадзян на меснікам прэм’ер-міністра Анатоля Сівака. І зусім нядаўна пра гучала ад моладзі на сустрэчы старшы ні Магілёўскага гарвыканкама Аляксандра СТУДНЕВА са студэнцкім актывам вышэйшых на вучальных устаноў Магілёва.

На што захварэла Святое возера? Самы распаўсюджаны адказ — забрудзілі птушкі. Пасярод вадаёма знаходзіцца плывучы востраў з зыбкай асновай, які аблюбавалі чайкі. Яны там выводзяць птушанят, у ваду ляціць пер’е і прадукты іх жыццядзейнасці, якасць вады ад гэтага, вядома, лепей не становіцца. Але гэта толькі палова праблемы. На дне возера назапасіліся вялікія гле і стыя адкладанні, яны таксама атручваюць ваду. Усе гэта разумеюць, але вырашэнне праблемы вельмі затратнае. Лепш пабудаваць карысны сацыяльны аб’ект. Возера ж, маўляў, пачакае. Але гэта праблема з разраду тых, якія самі па сабе не ліквідуюцца. Яе рана ці позна давядзецца вырашаць. Калі не вобласці, то краі не. Бо ліквідацыя наступстваў толькі расце ў цане.

Дыягназ Святому возеру ставілі неаднойчы. Летась яго даследавалі вучоныя БДУ. Іх высновы несуцяшальныя. Возера дэградуе. Літаральна да наступлення халадоў незалежнае даследаванне вадаёма правялі асіповіцкія школьнікі. На базе іх школы № 3 ёсць сур’ёзнае хімічнае абсталяванне. Яны даследавалі хімічныя параметры вады і глебы, якія дзеля справы здабыла пры дапамозе магілёўскіх ратавальнікаў карэспандэнт «Звязды».

Але спачатку крыху пра паходжанне вадаёма. Ён утварыўся ў 1960-я гады ў выніку здабычы будаўнічага матэрыялу для ўзвядзення Магілёўскага завода штучнага валакна, а потым — «Магілёўхімвалакно» і навакольных шматпавярховікаў. Раней на яго месцы было балота. Прыздабычы пяску будаўнікі дабіраліся да крыніцы, катлаван запаўняўся вадой, і яны капалі новы. Таму дно Святога возера — у ямах. Па здагадках спецыялістаў, там б’е не адзін дзясятак крыніц. Раней глыбіня возера дасягала 23 метры, а бачнасць даходзіла да 13 метраў у глыбіню. У цяперашні час, па ацэнках некаторых даследчыкаў, глыбіня складае 8—12 метраў.

Плошча возера за апошнія сем гадоў павялічылася з 37 гектараў да 38,2 з-за грунтавых і крынічных вод. Плывучы востраў, які прыцягвае да сябе ўвагу птушак, пакрыты воднай расліннасцю, у асноўным чаротам, трыснягом, рагозам і дробным хмызняком. Мелкаводдзе складаецца з арганічных рэшткаў адмерлых раслін, падобных на сапрапель. На цвёрдай забалочанай паверхні рас-туць хмызнякі, невялічкія дрэўцы.

Гідрахімічны аналіз проб з гэтага вострава праводзіўся з прымяненнем спецыяльнага вучэбнага і лабараторнага абсталявання. Пад кіраўніцтвам настаўніцы хіміі і біялогіі вышэйшай катэгорыі, выдатніка адукацыі Святланы ЗАЙЦАВАЙ вучні 9 і 11 класаў асіповіцкай СШ № 3 Антон Брытаў і Яўген Крот вызначалі ў пробах паказчыкі па ph, кіслотнасці, праводзілі аналізы на наяўнасць катыёнаў і аніёнаў, устанаўлівалі характар сапрапелю. Яны таксама прааналізавалі ўвесь інфармацыйны матэрыял, які быў раней атрыманы. Высновы школьнікаў сведчаць пра істотную біягенную нагрузку на Святое возера.

— Гэты востраў сапраўды ўяўляе небяспеку, — адзначае Святлана Зайцава. — Нават сапрапель яго не арганічны, ён шэрага колеру — нежывы. Калі зрабілі аналіз, у гэтым сапрапелі знайшлі нафту. У возеры няспынна ідуць энергетычныя працэсы, выдзяляецца серавадарод. Калі я адкрыла гэтыя пробы, непрыемны пах аж шыбануў у нос. У сапрапелі аказаўся яшчэ і аміяк.

Спецыялісты лічаць, што, каб пачысціць возера, трэба перадусім прыбраць плывучы востраў. Да таго ж востраў прывабны не толькі для чаек, але і для птушак, якія мігрыруюць. А яны, як вядома, здольныя пераносіць небяспечныя захворванні.

На думку асіповіцкіх даследчыкаў, нядрэнна было б перанесці далей ад возера аўтадром і аўтазапраўку.

— Ад аўтазапраўкі і аўтадрома ў грунтавыя воды, а потым і возера трапляюць вуглевадароды, — кажа эксперт. — Гэта негатыўна ўздзейнічае на стан возера, а значыць, і на здароўе людзей. Калі пакінуць усё як ёсць, возера з часам ператворыцца ў балота. Вядома, для ачысткі патрэбны вялікія грошы, але гэта не той выпадак, калі трэба эканоміць. Акрамя таго, што выпарэнні павя-лічваюць парніковы эфект, яшчэ і паветра атручваецца. У гэтым возеры нельга не толькі купацца, але нават і загараць.

Пра тое, што магіляўчане працягваюць карыстацца і возерам, і пляжам, сведчаць ратавальнікі. Грабянёўская ратавальная станцыя працуе ў звычайным рэжыме. Летам тут усё роўна ажыўлена, а зімой аматараў сонечных ваннаў змяняюць рыбакі і маржы. Па назіраннях начальніка станцыі Аляксея СТАЛЯРОВА, возера само спрабуе ачысціцца. Перыядычна
кавалкі плывучага вострава дрэйфуюць да берага. На жаль, слой глею за апошнія гады павялічыўся прыкладна ў два разы. І возеру ўсё цяжэй і цяжэй дыхаць.

— У 90-я, калі я толькі прыйшоў сюды працаваць, празрыстасць вады складала да 10 метраў у глыбіню, зараз — менш чым метр, — кажа Аляксей. — З дня свайго ўтварэння возера не ведала тэхнікі па ачыстцы донных адкладанняў. І гэта негатыўна паўплывала на яго. Яшчэ некалькі гадоў таму адчувалася, як на дне б’юць крыніцы. Людзі знаходзілі тут паратунак нават у 30-градусную спякоту. У вадзе было шмат месцаў, дзе адчуваўся жыватворны халадок. Зараз такога няма.

Справа ўпіраецца ў фінансы, але ёсць спадзяванне, што пытанне вырашыцца на карысць магіляўчан. На сваёй сустрэчы з магілёўскімі студэнтамі старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў паведаміў, што праект на ачыстку Святога возера і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі ўжо распрацаваны і налета плануецца пачаць работы. «Для таго, каб поўнасцю прывесці і сам вадаём, і пляж у парадак, спатрэбіцца каля двух гадоў», — адзначыў ён.

— На наступны год прадугледжана выдзяленне сродкаў на ачыстку возера, — пацвердзіў у тэлефоннай гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй КІБЛОЎ. — Возера павінна служыць людзям.

Мы ж са свайго боку абяцаем знаёміць чытача, як у Магілёве адраджаецца любімы гараджанамі аб’ект адпачынку.

Нэлі ЗІГУЛЯ