Глядзець вачыма дзіцяці

Кісель, А. Глядзець вачыма дзіцяці: Жанна Міус / Алена Кісель // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 16 снежня. — С. 6—7.

Літаратуру для дзяцей можна назваць адным з найболып перспектыўных кірункаў у сучаснай беларускай літаратуры наогул. Новыя казкі і дзіцячыя вершы ахвотна купляюць бацькі, з радасцю прымаюць да публікацыі выдавецтвы. Пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаны сучаснай дзіцячай беларускай літаратуры, — выдатная нагода пагаварыць пра тое, што сучасныя аўтары могуць прапанаваць маленькім чытачам і іх бацькам. Напрыклад, пра творчасць Жанны Міус…

Зразумела, ёсць і шмат іншых выдатных дзіцячых пісьменнікаў, аднак кнігі Жанны Міус (Усцінавай) стаяць асобна. Па-першае, з-за іх папулярнасці: яны выходзяць тысячнымі тыражамі, а некаторыя яшчэ і перавыдаюцца. Па-другое, з-за разнастайнасці творчасці: усяго да дзіцячай літаратуры ў Жанны Міус можна аднесці шэсць кніг, і амаль кожная — гэта новы жанр ці паджанр. Па-трэцяе, пісьменніцу нельга назваць уласна дзіцячай: у яе хапае якаснай, «дарослай» творчасці: ад інтымнай і грамадзянскай лірыкі да пераказвання легенд роднага краю.

I вось раптам пасярод гэтага «дарослага» ўзнікаюць «Странные детки» з іх цікавымі неалагізмамі, яркім і трошкі хуліганскім духам весялосці. У кнігу ўвайшло васямнаццаць вершаў, і ўжо іх назвы намякаюць: «стэрыльнай», павучальнай літаратуры для дзяцей тут не шукайце. Толькі ўслухайцеся: «Карманодбм», «Отличный шнурковяз», «Раздарительный талант», «Ухохбтка»…

Змест вершаў цалкам адпавядае загалоўкам. Аўтар літаральна запаўняе старонкі дзівоснымі персанажамі-дзецьмі: вось Валя лезе ў камоду і паказвае сябе модніцай («Моднйца-Комоднйца»); а вось Соня, якая бачыць сны пра салодкую краіну («Соня в Сладкосбньи»); вось Рома, які ніяк не можа спатоліць свой голад; а Віка, наадварот, не жадае снедаць… У герояў кнігі нездарма ёсць імёны: тэта жывыя дзеці, са сваімі характарамі і жаданнямі, капрызамі і недахопамі. I вершы акунаюць у свет іх фантазій, сноў і гульняў. А значыць, ажывае і ўсё вакол: пыласос становіцца «капрйзосбсом», пад ложкам пасяляецца «Лохмарйк-ПІуршарйк», котка пачынае распавядаць пра тое, як прайшоў яе дзень…

Аднак, калі абстрагавацца ад «смачнай», казачнай абгорткі, атрымліваецца, што аўтар прапануе маленькім чытачам паразважаць над мноствам тэм: дзіцячыя капрызы, нязладжанасць, няўменне дзяліцца… Педагагічная «зброя» гэтай кнігі — іронія і мяккі гумар.

Заглянула тётя Зина, вызвать МЧС грозила:

— Слёз поток наш смоет дом.

Все утонем!

Пропадём!

Ужо ў першай кнізе для дзяцей Жанна Міус выпрацоўвае манеру звароту да маленькага чытача — без фанабэрлівасці і цяцёшкання, затое з магчымасцю глядзець вачыма дзіцяці. Аўтар ідзе па шляху Чукоўскага і Маршака: уключае ў свае вершы элементы гульні, рэфрэны, лесвічкі са слоў. Ёсць у вершах магілёўскай пісьменніцы і моўная гульня (а пра дзіцячую словатворчасць як пра нешта абавязковае пісаў яшчэ Чукоўскі ў сваіх «Ад двух да пяці»). Часта стварэнне неалагізмаў увогуле — цэнтральны паэтычны прыём:

Вот такая наша Даша:

опоздаша,

     забываша,

          раскидаша,

              неслухаша,

                  капризяша,

                      потеряша.

Атрымліваецца, кнігу «Странные детки» сапраўды можна назваць якаснай сучаснай дзіцячай літаратурай. У кнізе выгадна спалучаюцца гумар і мараль, жывыя героі і чароўны свет фантазій, лёгкасць мовы, элементы словаўтварэння і гульні. I нядзіўна, што «Странные детки» знайшлі водгук як у дзяцей, так і ў іх бацькоў.

Прадказальна, што ў такім жа стылі — і наступныя кнігі магілёўскай пісьменніцы — «Первоапрельский суп» («Звязда», 2020) і «Нескучательная дочка» («Беларусь», 2021). Пры гэтым «Первоапрельский суп» — гэта ўжо спроба падпарадкаваць цыкл вершаў агульнаму сюжэту — нездарма ж аўтар вызначыла жанр як «вершамедыю». А «Нескучательную дочку» можна вызначыць як «Странные детки» для дзяўчат. Абедзве кнігі атрымаліся запатрабаванымі і паспяховымі: «Первоапрельский суп», напрыклад, стаў у 2022 годзе лаўрэатам Германскага міжнароднага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга года». А ўзорная тэатральная студыя «У кропку!» (кіраўнік — паэт, драматург, сябра СПБ Вольга Бялова) дала гэтым вершаваным зборнікам Жанны Міус другое жыццё ў тэатральнай пастаноўцы «Прызямліліся канікулы».

«Странные детки», «Первоапрельский суп», «Нескучательная дочка» — досыць высокая планка літаратурнай творчасці. Настолькі, што мімаволі задается пытаннямі: ці зможа аўтар развіць поспех? ці здолее адкрыць новыя творчыя гарызонты?

Паглядзім, напрыклад, на вершаваны зборнік «Рыцарь кастрюли с шумовкой» (2021, «Беларусь»), Калі «Странные детки» і «Первоапрельский суп» — зборнікі і для хлопцаў,

І для дзяўчат, а «Нескучательная дочка» прысвечана «дзяўчачым пра-блемам», — то «Рыцарь кастрюли с шумовкой» можна назваць кнігай «хлапчуковай». Тут таксама дастаткова глянуць на загалоўкі: «Мы из Мальчугандии!», «Рыба любит тишину»,

«Футбольная фамилия», «Автоколлекционер» і г. д. I калі «Странные детки» — вандроўка ў свет дзіцячых гульняў і фантазій, то «Рыцарь кастрюли с шумовкой» болып звернуты да дзівоснага свету сяброўства і сям’і.

I, вядома, спрадвечных хлапчуковых заняткаў: вось дзядуля з унукам ідуць на рыбалку («Рыба любит тишину»), а вось хлопчыкі вяртаюць да жыцця стары няспраўны ровар («Старый велосипед»), галоўны герой Валодзька хоча спадабацца дзяўчынцы («Кудрявая Кира»), Больш стала гісторый пра тое, як героі сталеюць, пра сутыкненне іх са светам паўсядзённых, бытавых спраў. Тут і спроба данесці да кухні пакет з яйкамі (і па назве «Хохотательн’ый омлет» зразумела, чым скончылася спроба). I перажыванні з нагоды хуткага наведвання стаматолага, і нават (самае сучаснае!) — крышачку пра каранавірус:

Мы моем руки пять раз кряду

пахучим гелем и водицей:

ведь если вирус будет рядом —

нюхнёт,

чихнёт

и растворится…

I калі «Странные детки» можна параўнаць з вершамі і казкамі Чукоўскага і Маршака — «Рыцарь кастрюли с шумовкой» бліжэй да творчасці Успенскага альбо нават да дзіцячых твораў Маякоўскага. Месцамі нават рытм здаецца знаёмым:

 — Вот захожу я такой в кабинет

с видом печальным и жалостным,

а мне стоматолог за креслом:

«Привет!

На что вы, мужчина, жалуетесь?»

Аўтар перанесла ў зборнік найлепшыя якасці папярэдніх: гумар і жывыя вобразы дзяцей, цудоўныя неалагізмы і душэўнасць. Аднак — як часам здараецца з працягам, які выдавецтва альбо чытачы настойліва патрабуюць, — у вершах гэтым разам прысутнічае нейкая паспешнасць. Частка рыфмаў згубіла сваю яскравасць і запальнасць і выглядае занадта проста («завидно — обидно», «растерялись — остались»), і дзенідзе ўзнікае адчуванне, што вершы «не адляжаліся» — не прайшлі праўку аўтарам. Аднак іншыя рыфмы паранейшаму бліскучыя, моўная гульня ўсё ж захапляльная і вясёлая, і нельга казаць, што аўтар зніжае планку. А далей куды?

У нетры прозы! Таму што чарговая кніга Жанны Міус — «Сиреневая Соня в Чудесонии» — менавіта проза для самых маленькіх (2021, «Беларусь», для дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў). 3 аднаго боку, гэтую казку можна палічыць развіццём тэмы, якую аўтар ужо ўздымала ў вершы «Соня в Сладко-соньи». 3 другога — падарожжа па чароўнай краіне ўжо можна лічыць асобным паджанрам літаратуры для дзяцей. Узяць хаця б «Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне» з яе кролікам, што спазняецца кудысьці, і булачкамі, ад якіх вырастаюць!

Матывы кэралаўскай казкі, між іншым, можна ўбачыць і ў «Сиреневой Соне…». Белага кроліка няма, аднак ёсць чмель, які агортвае дзяўчынку сном. А расці, канешне, дзецям належыць не ад булак, а ад кашы — гэта болей падобна да праўды! Замест Труляля і Траляля гераіня сустракаецца з вясёлымі лізагорыкамі: Лізлямам, Лізлёмам і Лізлюмам.

Аднак гаворка ні ў якім разе не ідзе пра плагіят альбо пра эпігонства. Наўрад ці падобныя моманты можна назваць нават адсылкамі да Кэрала: у тэкстаў занадта розныя мэты і кірункі. Замест абсурднага, празмерна насычанага пародыямі і цытатамі лабірынта Жанна Міус прапануе дзецям чарадзейнае, камфортнае чытанне. Тут і лядзяшныя дрэвы з дзівосным пылком (згадваюцца мімаволі «малочныя рэкі з кісельнымі берагамі» з народных казак), і магчымасць пасябраваць з чароўнымі стварэннямі, палёты (якое дзіця не лятае ў сне?), палац з разынак, цацкі, што растуць.на палях, і добрая чараўніца Манна Амаўна. Свет сноў, як і патрэбна, яскравы і вычварны, хоць і не пазбаўлены некаторых іспытаў для галоўнай гераіні: з’есці сем лыжак маннай кашы — тэта ж не жарт.

Пры гэтым Жанна Міус выдатна справілася з пераходам да дзіцячай прозы: стыль, хаця просты і ясны, далёка не прымітыўны. Апісанні вельмі наглядный, мастацкія, і дзеці маюць магчымасць пашырыць свой слоўнікавы запас: «— Тише, тише. Заспалась, егоза моя, — ласково приговаривала над ней бабушка Варвара. Она гладила девочку по спутанным тёмно-русым кудрям своей тёплой шершавой ладонью».

Удалося аўтару ўплесці ў тэкст і моўную гульню: галоўная гераіня, як і належыць дзецям, стварае словы на кожным кроку, ды і казачная краіна патанае ў неалагізмах. Месцамі, праўда, патанае занадта моцна, і дзенідзе неалагізмы пранікаюць у аўтарскае маўленне: «Мир вокруг был невоображаемо чудесен». «Вскоре Сироповая река свернула за гору и внезапно устремилась с крутого обрыва в пропасть». I вось з такімі прыдуманымі словамі, магчыма, трэба быць асцярожным: па сутнасці, словаўтварэнне тут не што іншае, як няправільна ўжытыя суфіксы (сиропный — сироповый, невообразимо — невоображаемо). А тэта ўжо мяжуе не з гульнёй, а з ломкай нормы ў свядомасці дзіцяці. Усё ж маўленне апавядальніка павінна быць правільным, асабліва калі пад моўную гульню і без таго адведзена вялізная прастора.

«Сиреневая Соня в Чудесонии» — вельмі добрая, наўмысна пазбаўленая вострых момантаў кніжка. У час «экшну», крыклівых мультфільмаў і гучных ролікаў TikTok яна дае ў сваім тэксце неабходную мернасць — нават у прыгодах, палётах і ўцёках. Пад такую казку дзеці між іншым, змогуць надзвычай добра засынаць.

Да гэтага гаворка ішла толькі пра творы аўтара, напісаныя на рускай мове. Аднак наступны створаны ўжо на мове беларускай. «Малёк-Удалёк і Жах-Рыба» (2022, «Звязда») — таксама празаічная казка, толькі ўжо для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Як і «Сиреневая Соня в Чудесонии» — тэта чарадзейная казка-вандроўка, толькі ў ёй яшчэ прысутнічае і антаганіст, якога неабходна адолець, і фінальная бітва. Так Што ў якісьці момант звычайная вандроўка ператвараецца амаль што ў квэст з мэтаю адолець Жах-Рыбу і здабыць «павуціну Перамогі». Акрамя таго, Малёк-Удалёк і яго сябры ў вандроўку адпраўляюцца, каб не сядзець на месцы, а паглядзець на дзівосы Чароўнага возера. Не самая горшая матывацыя, якую можна сустрэць нават і ў народных казках. У іх дастаткова часта трапляюцца сюжэты, дзе герой адпраўляецца «свет пабачыць», а ў рэшце рэшт змагаецца з нейкім жудасным цудам-юдам, пра зла-дзействы якога даведваецца ў асноўным ад сустрэчных. У героя на шляху сустракаюцца праваднікі-памагатыя, ён атрымлівае чарадзейны сродак адолець ліхадзея… І тут казачныя каноны аўтар усё ж парушае. Па-першае, далёка не ўся вандроўка пабудавана вакол заданы перамагчы Жах-Рыбу: некаторыя главы цалкам прысвечаны менавіта цудам чарадзейнага возера. I цуды гэтыя — цікавыя, забаўныя, а часта і трохі страшнаватыя. Чаго толькі вартыя знаёмствы з п’яўкай, што харчуецца страхам, альбо з чарвяком-журналістам!

Па-другое, цудоўны сродак аказваецца не зусім такім, якім можа ўявіць яго маленькі чытач: аўтар вешае на сцяну ў пачатку тэксту цалкам працоўную «чэхаўскую стрэльбу». Па-трэцяе, аўтарская казка адрозніваец-ца ад народных досыць глыбокімі разважаннямі. Чым можа абярнуцца малое зло? Што значыць раўнавага і чаму яна такая каштоўная? Што трэба для перамогі над злом? Некаторым пытанням нават прысвечаны главы — і пры гэтым разважанні пра адвагу, сутнасць гераіз-му і магутнае слова «раўнавага» не выглядаюць нудна: яны шчыльна сплецены з казачным сюжэтам.

А перад намі ўсё ж казка-падарожжа па чароўнай краіне. Якая выглядае прыкладна так: «Вакол плавала незлічоная колькасць мізэрных істотак: круглых, пра-даўгаватых, подобных на зорачкі, сподачкі, чаравічкі, стрэлачкі. Плылі па сваіх справах дзівосныя рыбы-шары, рыбы-бліны, рыбы-панчохі, нават рыба-граблі трапілася на вочы маленькім здзіўленым сябрам».

Крытык прыдзірлівы можа прабурчэць: «Ну вось, зноў чароўная краіна! А дзе элемент пазнавальнасці? Чаму аўтар не зробіць так, каб дзеці яшчэ і даведваліся не-шта карыснае, скажам, пра азёрны свет». Адказам на гэтыя прэтэнзіі можа стаць яшчэ адна кніга магілёўскай пісьменніцы — «На пытанне ёсць… паданне» («Беларусь», 2022). I гэтым разам кніга выйшла пад узроста-

вай адзнакай 12 н значыць, гаворку можна весці ўжо

не пра дзіцячую, а пра падлеткавую літаратуру!

Жанна Міус не проста павышае планку, а спрабуе ўзяць зусім новыя вышыні — і новы жанр. Жанр, за які не вырашаліся ўзяцца нават класікі — вершаваны пераказ легенд і міфаў для дзяцей і падлеткаў.

Чаму тэты жанр такі складаны? Таму што перад паэтам непазбежна паўстае пытанне формы, пада-чы і зместу! Зрабіць тэкст прыгожым, суцэльным,

цікавым — але змяніць змест ва ўгоду сваёй фан-тазіі? Пакінуць низменным змест і «падагнаць» пад яго форму? Атрымаецца зарыфмаваная проза! Трэба валодаць сапраўдным талентам, каб змясціць кан-крэтны сюжэт у простыя словы, а потым перакласці іх у запамінальныя вершы. Менавіта таму дзіцячыя пісьменнікі альбо ствараюць сваё, альбо ў пераказах звяртаюцца да прозы.

Жанну Міус праблема жанру не напалохала — і ў сваёй кнізе пісьменніца дае вершаваныя перака-зы самых розных беларускіх міфаў. Пры гэтым яны сапраўды аформлены як адказы на пытанні: «Адкуль свет пайшоў?», «Куды падзеліся волаты?», «Якім чынам з’явіліся вокны ў хатах?». Ёсць і легенды пра жывёльны і раслінны свет, накшталт «Хто стварыў мошак, кама-роў ды ўсялякі гнюс?», «Якім чынам узнік мядзведзь?» і г. д. Нарэшце, амаль палову кнігі займаюць паданні «пра гістарычных асоб, а таксама пра паходжанне на-зваў беларускіх гарадоў, вёсак, рэк і ўрочышчаў».

I пазнавальны элемент тут сапраўды выдатны. Тэма беларускіх легенд, міфаў, паданняў наогул раскрываец-ца ў літаратуры не да канца. А тэма паданняў мясцо-вых — невычэрпная крыніца цікавага матэрыялу, якім аўтар умела карыстаецца.

Перад намі менавіта вершаваны пераказ. Паэтычныя якасці тэксту месцамі ўсё ж такі давялося пры-несці ў ахвяру складнасці сюжэта, трапнасці, ёмкасці. I часам вершы балансуюць на мяжы з зарыф-моўкай: дзе-нідзе рэжуць погляд перамены націску ў словах ва ўго-ду рыфме і рытму, дзе-нідзе з верша сыходзіць меладычнасць, і ён атрымліваецца «шурпатым» з-за вялікай колькасці зычных… Аднак аўтарка часам усё ж нагадвае, што яна не толькі дзіцячы пісьменнік, але і паэтка «для дарослых»:

Мова наша — крынгчны журк, шчоўк салоўкі і трэнък дажджу, перашэпат дубоў сівых — зачароўвае кожны слых.

Ці можна назваць «На пытанне ёсць… паданне» шэдэўрам запамі-нальнай паэзіі? Сказаць, што такія вершы лёгка вучыць на памяць? Наўрад. Аднак нават у анатацыі кнігі гаво-рыцца, што аўтар усяго толькі перавяла легенды і падан-ні ў вершаваную форму. I ў рамках свайго жанру кніга атрымалася вельмі каштоўнай.

Прыдзірлівы крытык, вядома, здольны адшукаць у творах Жанны Міус для дзяцей шэраг спрэчных ра-шэнняў. Ці варта ўводзіць у дзіцячыя вершы жарганіз-мы нашталт «класны», «круты» — пры тым, што мова хутка мяняецца, і з цягам часу давядзецца замяняць гэтыя словы на «сасны», «крашны» ці яшчэ якія-не-будзь? Ці варта ўводзіць дыялектызмы ў пераказы паданняў — пры тым, што не ўсе школьнікі валода-юць нават літаратурнай беларускай мовай у дастатко-вай меры?

Аднак магчымасць для дыскусій можна адшукаць у любым тэксце. У творах Жанны Міус ёсць тое, што неабходна дзіцячай літаратуры: выразнасць, яркасць, сучаснасць, вынаходлівасць, вялікая любоў да дзяцей. I нястомнае жаданне развівацца і расці — тое, без чаго любая літаратура проста не можа існаваць.