Несцяровіч, В. 99 працэнтаў працы / Віталіна Несцяровіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 24 студзеня. — С. 9.
Падарожжа ў свет музыкі можа быць не толькі цікавым і прыемным. Нярэдка яно напоўнена выпрабаваннямі. Бо, як сказаў хтосьці з вялікіх, “геній — гэта 1 працэнт натхнення і 99 працэнтаўлоту”.
Так заўважае і выкладчыца вакальна-харавых дысцыплін Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава Вікторыя Віктараўна Галуза. Яе навучэнцы — жаданыя госці на любой сцэне, з кожнага вакальнага конкурсу яны прывозяць першыя месцы ці дыпломы лаўрэатаў. Але якой цаной гэта дасягаецца?
— Амаль кожны конкурс па акадэмічным вакале ставіць умо-вай выкананне твораў замежных аўтараў на мове арыгінала. I мае навучэнцы развучваюць арыі на італьянскай, французскай, чэш-скай, нямецкай мове. Вядома, гэта значна пашырае кругагляд і слоўнікавы запас дзіцяці. Калі мы спяваем музыку розных эпох, ад барока да XX стагоддзя, мы знаёмімся з творчай біяграфіяй таго ці іншага кампазітара, з яго музычнай спадчынай і стылістычнымі асаблівасцямі. Каб запомніць і вывучыць усё гэта, трэба быць працавітым, упартым, мець моцнае жаданне і матывацыю. На шчасце, да мяне прыходзяць ужо матываваныя дзеці, якія гатовы працаваць да сёмага поту. Іх не трэба ўлюбляць у сваю справу, яны яе ўжо выбралі. Нездарма кажуць, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Гэтыя дзеці і ў агульнаадукацыйнай школе вучацца на выдатна. Бо калі ты прывучаны да працы, калі ў табе выхаваны адказнасць, воля, імкненне, яны аўтаматычна пераходзяць на любую справу, якой займаешся, — расказвае Вікторыя Віктараўна.
Сваёй галоўнай задачай яна лічыць навучыць дзіця расці над сабой і прафесійна ўдасканальвацца.
— Я ніколі не скажу перад конкурсам: ты павінен перамагчы, абавязкова атрымаць першае месца. Дзіця нікому нічога не павінна. Яно можа дрэнна сябе адчуваць, можа не выспацца, перахвалявацца і выступіць горш, чым на рэпетыцыях. Як я магу на яго за гэта сварыцца? Навучэнец І сам выдат-на ведае свае моцныя і слабыя бакі, ведае, дзе памыліўся, а дзе выканаў партыю дасканала. Я заўсёды настройваю дзяцей на ўласныя прафесійныя дасягненні, творчы рост, перамогу над сабой учарашнім, а не на лічбы. Бо конкурс, спаборніцтва — справа суб’ектыўная, часта месца ў ім залежыць ад паняцця «падабаецца — не падабаецца», і я рыхтую навучэнцаў да гэтага загадзя, — працягвае педагог. — Іншая справа, што конкурсныя выступленні самі па сабе выдатная трэніроўка і загартоўка нервовай сістэмы, перамога над сваёй няўпэўненасцю, сумнен-нямі, хваляваннем, над страхам публікі… Далёка не кожнае дзі-ця можа рызыкнуць і ўключыцца ў барацьбу з невыпадковымі, ма-тываванымі, мэтанакіраванамі ва-калістамі. Затое, прайшоўшы гэтую школу, яно атрымлівае моцную эмацыянальную І нервовую загартоўку. Калі вакаліст выходзіць на сцэну 101 раз, то ўжо не думае «ой, а раптам я словы забуду», «а рап-там я не траплю ў ноту», як гэта адбываецца з маленькімі навучэнцамі. Старэйшыя дзеці выходзяць да гледача, высока ўзняўшы галаву і ўпэўнена расправіўшы плечы. На іх прыемна глядзець, іх галасы зачароўваюць, ім хочацца апладзіраваць…
I гэтая любоў узаемная. Публічнае выступление — гэта заўсёды адказна, хвалююча, страшна, аднак яшчэ і вельмі прыемна. Радасць жывых зносін, гром апладысментаў у вушах, абмен энергіяй з аўдыторыяй — найлепшая ўзнагарода для артыста і дадатковы стымул працаваць далей.
Матэрыялы Віталіны НЕСЦЯРОВІЧ.