Сінькевіч, Г. Увага — дашкольнай адукацыі / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 27 студзеня. — С. 3.
Актуальный праблемы і перспектывы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі дэталёва абмеркавалі на рэспубліканскім семінары ў Магілёўскім раёне. На мерапрыемстве прысутнічаў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Абноўленай вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і вучэбных праграм спецыяльнай адука-цыі на дашкольным узроўні, якія даўно ўжо патрабуюць не проста перагляду, а кардынальнай перапрацоўкі. Гэта найважнейшая задача, якую неабходна вы-рашыць Нацыянальнаму інстытуту адукацыі да пачатку новага навучальнага года, — адзначыла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэд-няй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі — начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч.
Як было заўважана, трэба працаваць і над псіхалагічнай гатоўнасцю педагогаў да работы здзецьмі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі, да аказання ім дапамогі ў набыцці неабходнага вопыту для арганізацыі якаснага сумеснага навучання здаровых і асаблівых выхаванцаў.
Наглядная інфармацыя
Дашкольная адукацыя — пачатковы ўзровень адукацыйнага шляху дзіцяці. Аб гэтым не аднаразова гаварылася падчас семінара. Сёння на Магілёўшчыне дзейнічаюць 333 установы дашкольнай адукацыі, у якіх выхоўваецца звыш 39 тысяч дзяцей. Створаны ўсе ўмовы для іх паўнацэннага і гарманічнага развіцця. Упор робіцца на захаванне і ўмацаванне здароўя, фізічнае, духоўна-маральнае, экалагічнае, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малых. Прэзентацыю сістэмы дашкольнай адукацыі вобласці прадэманстравалі на тэматычнай выставе, а ўбачыць усё апісанае наглядна ўдзельнікі семінара змаглі ў дзіцячым садку аграгарадка Кадзіна Магілёўскага раёна, які па выніках рэгіянальнага працоўнага спаборніцтва неаднаразова прызнаваўся лепшым у сваёй катэгорыі.
— Дзіцячы сад наведваюць 108 хлопчыкаў і дзяўчынак. У калектыве ў нас няма выпадковых людзей, усе шчыра адданыя прафесіі. Працуе ў нас і шмат маладых педагогаў, значная частка якіх — мясцовыя, родам з Кадзіна. Агульнымі намаганнямі стараемся выхоўваць нашых дзяцей у духу павагі і любові да сям’і, малой радзімы, Айчыны, — расказала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Марына Заблоцкая.
На працягу шэрага гадоў у садку рэалізуюць рэспубліканскія інавацыйныя праекты, накіраваныя на фарміраванне асноў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Педагогі распрацавалі шэраг аўтарскіх дыдактычных гульняў і міні-праектаў, накіраваных на вывучэнне малышамі гіста-рычна-культурных каштоўнасцей, традыцый і прыродных багаццяў роднага краю.
Прадметная размова
Аб значнасці патрыятычнага выхавання дашкольнікаў ішла размова і на пленарным пaсяджэнні семінара. Гэты напрамак работы па-ранейшаму прыя-рытэтны. Нядаўна былі абноўлены адпаведны адукацыйны стандарт і вучэбная праграма. Неўзабаве будуць падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі, у якіх знойдзе адлюстраванне спецыфіка такой работы з улікам узросту дашкольнікаў.
— Выхаванне патрыятычных пачуццяў і ўяўленняў аб Радзіме — адказная задача, вырашэнне якой неабходна пачынаць у дашкольным дзяцінстве. Рэалізоўваць яе трэба планамерна і сістэматычна. Сумесна з сям’ёй, адзінымі згуртаванымі дзеяннямі бацькоў і педагогаў. Ад гэтага залежыць, якога будучага грамадзяніна мы выгадуем, — падкрэсліла старшыня Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі загадчыца ДЦРД № 8 Магілёва Алена Крукоўская.
У прадметнай размове былі закрануты ключавыя напрамкі функцыянавання сістэмы дашкольнай адукацыі. Поспехаў дасягнута нямала. Але ёсць моманты, якія патрабуюць удасканалення работы. Сярод іх — укараненне інклюзіўных падыходаў.
— Распрацаваны адукацыйныя стандарты, вучэбныя планы і праграмы для рэалізацыі прынцыпу інклюзіі. Але на практыцы выхавальнікі і настаўнікі-дэфекто-лагі вымушаны кампіляваць змест
Надзённыя задачы
У ходзе семінара разглядалася шмат актуальных тэм: арганізацыя дадатковай адукацыі дашкольнікаў.і іх навучання дома, навукова-метадычнае і матэры-яльнае забеспячэнне дашкольных устаноў адукацыі, эфектыўныя падыходы да кіравання.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на падрыхтоўцы кадраў і павышэнні кваліфікацыі педагогаў. Прагучала меркаванне аб магчымасці ўвядзення прафілізацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Былі агучаны і прапановы па вырашэнні праблемы, звязанай з правядзеннем заняткаў ЛФК у дашкольных установах. Дарэчы, для паляпшэння ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў было рэкамендавана развіваць сеткавае ўзаемадзеянне. БДПУ імя Максіма Танка, Акадэмія пас-лядыпломнай адукацыі, а таксама рэгіянальныя профільныя УВА і ІРА павінны больш плённа супрацоўнічаць у рэалізацыі сеткавых адукацыйных праграм.
— Важна больш увагі ўдзяляць не форме, а зместу. На пярэдні план у сістэме дашкольнай адукацыі, акрамя традыцыйных напрамкаў дзейнасці — забеспячэння даступнасці і якасці адукацыі, выходзяць работа з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, павышэнне кваліфікацыі педагогаў. Сёння той функцыянал, які выконваюць выхавальнікі, знаходзіцца на прынцыпова новым узроўні, чым тэта было нават 5—10 гадоў назад. Мы абмеркавалі шмат надзён-ных задач і праблемных пытанняў. Але самае галоўнае — выпрацавалі шляхі іх вырашэння, каб разумець, як і куды рухацца ў далейшым, — падкрэсліў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.