Івашнёва, А. Разам ідзём наперад / Алёна Івашнёва // Настаўніцкая газета. — 2023. — 31 студзеня. — С. 10.
Даўняе плённае ўзаемадзеянне звязвае сярэднюю школу № 28 Магілёва і адно са значных прадпрыемстваў горада — ААТ “Мажэліт”.
«Мажэлітаўцы» не толькі нашы шэфы, яны нашы сябры, аднадумцы, дарадчыкі. Гэта людзі, гатовыя ў любой сітуацыі дапамагчы навучальнай установе. Спіс іх добрых спраў даволі шырокі: фінансавая падтрымка, садзейнічанне ў набыцці сучасных тэхнічных сродкаў, рамонтныя работы на школьных аб’ектах і многае іншае. I тэта толькі матэрыяльны бок супрацоўніцтва. А ёсць яшчэ і культурны, асветніцкі, выхаваўчы. Вельмі дапамагае нам камісія садзейнічання сям’і і школе, якая дзейнічае на «Мажэліце». Мы сумесна разглядаем важныя пытанні: аб сацыяльных сем’ях, цяжкіх падлетках, дамашнім гвалце. Разам гэтыя праблемы ўдаецца вырашаць.
Цяпер у маладога пакалення рабочыя прафесіі не ў прыярытэце, але ж нашы выпускнікі ідуць у цэхі «Мажэліта» з задавальненнем. Іх прываблівае добрая працоўная атмасфера, правільная сацыяльная палітыка, дастойны заробак. Прафесійную арыентацыю нашых дзяцей пачынаем змалку. Яны ходзяць на прадпрыемства на экскурсіі, знаёмяцца з вытворчым працэсам, традыцыямі, работнікамі. Вельмі спадабалася вучням ролевая гульня «Парад рабочых прафесій» у якой удзельнічалі яны, іх таты і мамы, старэйшыя браты і сёстры.
Што тычыцца культурных сувязей, то навучэнцы наведваюць прадпрыемства з канцэртамі і драматычнымі пастаноўкамі, віншуюць са знамянальнымі датамі. У мікрараёне школы ладзім фальклорныя святы: Калядкі, Масленіца, “Гуканне вясны», «Хлеб — усяму галава». Па суботах жыхары прыходзяць на пасяджэнні школьнай бацькоўскай гасцёўні. Тут яны слухаюць лекцыі медработнікаў, сустракаюцца з псіхолагамі, настаўнікамі. Для стварэння цёплай атмасферы арганізоўваем чаяванне з дамашнімі пірагамі. У раённым конкурсе «Бітва двароў» каманда нашых вучняў і «мажэлітаўцаў» заняла прызавое месца. А яшчэ мы пасадзілі «Сад надзеі» як сімвал міру і стабільнага жыцця.
Год гістарычнай памяці праходзіў у нас пад знакам гераічнага подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Нашы шэфы прысутнічалі на адкрыцці дакументальнай экспазіцыі «Попел Хатыні стукае ў маё сэрца». Жудасная чорна-белая статыстыка, жалобная музыка, агучаныя ўспаміны пакінулі незабыўнае ўражанне, а галоўнае, далі разумение таго, што гэта нельга ні забыць, ні страціць.
Мы пастаянна дапамагаем адно аднаму і спадзяёмся, што наш тандэм працягнецца і далей. Нядаўна прадпрыемства адзначыла 85-годдзе. Мы з аптымізмам глядзім у будучыню, 6о ў нас ёсць такія шэфы, як прадпрыемства «Мажэліт» і яго нязменны дырэктар Вікенцій Браніслававіч Ермалёнак. Разам мы ідзём наперад, расцём і развіваемся.
Алёна ІВАШНЁВА, дырэктар сярэдняй школы №28