Перспектыўныя магчымасці БРУ / Вольга Антоненкава // Настаўніцкая газета. — 2023. — 24 лютага. — С. 10.
Дзе вучаць на спецыяліста па нерухомасці і з чаго пачаць кар’еру нафтавіка? Ведаюць у БРУ.
Выбіраючы прафесію, кожны абітурыент думае пра яе перспектывы і актуальнасць. Своечасова зададзеныя пытанні: «Што тэта за спецыяльнасць?», «Чаму на ёй вучаць?», «Кім буду працаваць?» — часта становяцца лёсавызначальнымі.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт — міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі. Сёння БРУ — тэта найбуйнейшы рэгіянальны навукова-адукацыйны цэнтр, які рыхтуе інжынераў, будаўнікоў, эканамістаў, лагістаў, ІТ-спецыялістаў і рэгіёназнаўцаў па адукацыйных праграмах Беларусі і Расіі. Арыентуючыся на патрэбы абітурыентаў, за апошнія тры гады ў БРУ адкрыліся 10 новых спецыяльнасцей і напрамкаў падрыхтоўкі. Сёлета пачнецца набор па трох новых спецыяльнасцях: «Нафтагазавая справа», «Экспертыза і кіраванне нерухомасцю»,»Бізнес-інфарматыка».
«Узнікненне кожнай новай спецыяльнасці абумоўлена яе запатрабаванасцю як у заказчыкаў кадраў, так і ў абітурыентаў. Напрыклад, адным з ініцыятараў адкрыцця спецыяльнасці «Нафтагазавая справа» выступіў «Магілёўаблгаз». Там вельмі зацікавіліся гэтай спецыяльнасцю, нават хацелі мэтавыя месцы выдзеліць. Аднак гэтая спецыяльнасць адносіцца да расійскіх адукацыйных праграм, а там набор мэтавікаў адбываецца па-іншаму. Зараз заключаецца дагавор, па якім «Магілёўаблгаз» стане базавай арганізацыяй і выпускнікі будуць мець права першачарговага размерка-вання на гэтае прадпрыемства», — патлумачыў адказны сакратар прыёмнай камісіі БРУ Аляксандр Кашпар.
Экспертиза і кіраванне нерухомасцю
Гэтая спецыяльнасць адкрываецца на будаўнічым факультэце. Яе выпускнікі будуць валодаць шырокім спектрам ведаў у тэхнічнай галіне будаўніцтва, эканамічнай, ацэначнай і сферы кіравання нерухомасцю. Такі спецыяліст дапаможа з пошукам, продажам, ацэнкай нерухомасці, вызначыць стан будаўнічых канструкцый і ўсяго будынка, зможа кіраваць рамонтна-будаўнічымі работам?
«Перад будучымі спецыялістамі па нерухомасці адкрыецца мноства магчымас-цей для самарэалізацыі і работы «па душы». Рэалізаваць сябе яны змогуць як у праектных інстытутах, будаўнічых арганізацыях, упраўленнях капітальнага будаўніцтва, так і ў малым бізнесе ў сферы ацэнкі нерухомасці, рыэлтарстве, менеджменце. Рынак нерухомасці пастаянна развіваецца, узнікаюць новыя тэхналогіі і праграмныя прадукты, якія дазваляюць удасканальваць будынкі, ствараюцца разумныя дамы і гарады. Усё гэта павышае патрэбу ў спецыялістах, якія валодаюць ведамі і навыкамі экспертызы і кіравання нерухомасцю ў будучыні» — перакананы Аляксандр Іванавіч.
Нафтагазавая справа
Усім вядома, што ў нафтагазавай пра-мысловасці адны з самых высокіхзаробкаў. Праўда, працаваць у такім спецыфічным асяроддзі змогуць толькі кваліфікава
ныя спецыялісты — «нафтавікі», якія ма-юць за плячыма профільную адукацыю. Спецыяльнасць «Нафтагазавая справа», што «прапісана» на інжынерна-эканамічным факультэце, — універсальны напрамак падрыхтоўкі спецыялістаў нафтахімічнай галіны, дзе асвойваюцца тэарэтычныя аспекты і рэальныя працоўныя навыкі ад майстра ўчастка, інжынера і да кіраўніка прадпрыемства.
Прафесійная дзейнасць навучэнцаў
«Нафтагазавай справы» будзе звязана з навукова-даследчымі, праектна-канструктарскімі, вытворча-тэхналагічнымі, арганізацыйна-кіраўнічымі работамі. Выпускнікі змогуць працаваць кіраўнікамі спецыялізаваных (вытворча-эксплуатацыйных) пад-раздзяленняў і службаў, спецыялістамі па эксплуатацыі кампрэсарных станцый і станцый ахалоджвання газу, па прыёме, захоўванні і адгрузцы нафты і нафтапрадуктаў і інш. Пасля завяршэння навучання выпускнікі атрымаюць дыпломы бакалаўра аб вышэйшай адукацыі дзяржаўнага ўзору Расійскай Федэрацыі.
«Дарэчы, расці і развівацца ў такой перспектыўнай нафтагазавай галіне даволі цікава. Бо ў ёй пастаянна ўкараняюцца найноўшыя распрацоўкі вучоных, а значыць, заўсёды ёсць шанс праявіць сябе і свае здольнасці» — лічыць адказны сакратар прыёмнай камісіі БРУ.
Бізнес-інфарматыка
‘Тэты напрамак арыентаваны на ажыццяўленне фінансава-эканамічнай, кіраўнічай і знешнеэканамічнай дзейнасці на
прадпрыемствах і ў арганізацыях прамыс-ловасці з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій. Гэтая спецыяльнасць ахоплівае фундаментальный і прыкладныя веды ў галіне матэматыкі, эканомікі, менеджменту, інфармацыйных і лічбавых тэхналогій», — паведаміў А.І.Кашпар.
Спецыялісты, якія прайшлі падрых-тоўку па гэтым напрамку, набываюць комплексный інтэграваныя веды і навыкі і здольны распрацоўваць і ўкараняць інфармацыйныя сістэмы ў бізнес-арганізацыях, а таксама прымаць кіраўнічыя рашэнні з вы-карыстаннем разнастайных прыкладных інфармацыйных сістэм.
Выпускнікі спецыяльнасці «Бізнес-інфарматыка» змогуць працаваць кіраўнікамі рэкламна-інфармацыйных падраздзяленняў, кантэнт-менеджарамі, менеджарамі інфармацыйных рэсурсаў, кіраўнікамі аддзелаў праграмнага забеспячэння, спецыялістамі па рэгламентацыі бізнес-працэсаў, працэснымі аналітыкамі, вядучымі бізнес-аналітыкамі, эканамістамі і г.д.
Усяго на першай ступені вышэйшай аду-кацыі ў БРУ па адукацыйных праграмах Бе-ларусі вядзецца падрыхтоўка па 21 спецы-яльнасці, а па расійскіх — па 11 напрамках бакалаўрыята. На другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) па адукацыйных праграмах Беларусі — 7 спецыяль-насцей і па праграмах Расіі — 4 напрамкі падрыхтоўкі.
«Адна з асаблівасцей прафарыентацыйнай работы нашага ўніверсітэта — работа з прыгранічнымі рэгіёнамі Расіі. Штогод супрацоўнікі нашага ўніверсітэта адпраўляюцца ў тыднёвыя камандзіроўкі і наведваюць больш за 50 школ Пскоўскай, Смаленскай і Бранскай абласцей. Па маг-чымасці ствараюцца базы выпускнікоў і затым з імі падтрымліваецца сувязь», — праінфармаваў рэктар БРУ Міхаіл Лусцянкоў.
Ён перакананы, што пераважная большасць расійскіх абітурыентаў атрымлівае інфармацыю пра беларускія УВА з інтэрнэту: «Мы хочам стварыць для расіян партал «Паступай у Беларусь», каб як мага больш старшакласнікаў даведалася пра наш універсітэт І магчымасць стаць запа-трабаваным спецыялістам адразу ў дзвюх краінах».
Вольга АНТОНЕНКАВА.