Сінькевіч, Ганна. З рэгіянальным ухілам / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. 2023. — 28 лютага. — С. 3. — Выстава «Беларусь інтэлектуальная» у Магілёве.
Выстава “Беларусь інтэлектуальная” працягвае крочыць па краіне. У апошнія лютаўскія дні з актуальнымі дасягненнямі навукі і тэхнікі знаёміліся жыхары Магілёўшчыны.
Інтэрактыўная экспазіцыя разгарнулася ў спарткомплексе «Алімпіец» Магілёва. Увазе наведвальнікаў былі прапанаваны перадавыя распрацоўкі ў розных сферах жыццядзейнасці. Сучасная буйнагабарытная тэхніка, модулі IT і робататэхнікі, штучнага інтэлекту, прыборабудавання і мікраэлектронікі, абароны і бяспекі, касмічных і біятэхналогій, аховы здароўя і медыцыны, аграпрамысловага комплексу і харчавання, прастора маладзёжных ініцыятыў — усяго на маштабнай выставе было прадстаўлена звыш 600 экспанатаў, якія наглядна дэманструюць бесперапыннае развіццё беларускай навукі, а таксама яе інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з адукацыяй і вытворчасцю. Асобная пляцоўка была адведзена пад прэзентацыю Магілёўскай вобласці. Свае навуковыя поспехі паказалі прадпрыемствы і ўстановы вышэйшай адукацыі.
— Інавацыйныя распрацоўкі вучоных і канструктараў рэгіёна шырока ўкараняюцца ў розных галінах, знаходзяць прызнанне ў нашай краіне і далёка за яе межамі. Мы даказваем усім, што Беларусь хоць і невялікая, але эканамічна развітая і высокаінтэлектуальная краіна. Вельмі важна, што навуковыя распрацоўкі можа ўбачыць моладзь. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць развіваць у маладога пакалення імкненне спасцігаць новае, лепшае і дабівацца вынікаў, — адзначыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Нямала распрацовак прадставіў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Выкладчыкі і студэнты прэзентавалі найноўшыя прамысловыя тэхналогіі, якія ўкараняюцца на прадпрыемствах. У прыватнасці, рэгістратар зварачных працэсаў, які дапамагае вывесці зварку на новы ўзровень, ужо вырабляецца для канцэрна «Белнафтахім».
Навуковае развіццё харчовых і хімічных тэхналогій прадэманстраваў на экспазіцыі БДУТ. Апошнім часам ва ўстанове развіваюць такі напрамак, як стварэнне прадуктаў харчавання на аснове прарошчанага збожжа.
— Распрацоўваем новыя прадукты, узбагачаныя натуральнымі, крарыснымі для здароўя рэчывамі. Таксама актыўна вядзём даследаванні ў галіне хімічных валокнаў, нятканых і біяраскладальных матэрыялаў, — расказаў загадчык навукова-даследчага сектара БДУТ Аляксандр Шчамялёў.
Ва ўніверсітэце шмат маладых вучоных. Так, магістрант Ліяна Шустава з’яўляецца аўтарам распрацоўкі напояў з прарошчанага збожжа. Ужыванне такіх напояў амаль цалкам задавальняе сутачную патрэбу чалавека ў неабходных вітамінах, мікра- і макраэлементах. Студэнт Іван Радкоўскі распрацаваў медыцынскую павязку новага пакалення. Матэрыял можна прымяняць унутрана і знешне, а за кошт біяраскладальнасці — нават пакідаць у арганізме чалавека. Гэтая распрацоўка ўвайшла ў склад рэспубліканскай выставы.
Як заўважыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, сёння ўстановы адукацыі ўносяць значны ўклад у развіццё навукі, удзельнічаюць у шарагу дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, важных навуковых даследаваннях. Многія напрацоўкі даходзяць да прамысловага асваення, пры гэтым вырашаюцца пытаны імпартазамяшчэння. Навуковыя ідэі таксама ўкараняюцца ў вучэбны працэс, што дае магчымасць захоўваць высокую якасць адукацыі.
— Выстава — своеасаблівая квінтэсэнцыя гэтай дзейнасці, магчымасць паказаць навуковы патэнцыял устаноў адукацыі. Найперш — школьнікам, каб яны ведалі: універсітэты — не толькі адукацыйныя, але і магутныя навукова-даследчыя цэнтры, дзе цікава вучыцца. Дарэчы, сёння наша моладзь актыўна займаецца навукай, асабліва калі бачыць дзяржаўную падтрымку і вынікі сваёй працы, якія даводзяцца да прамысловых узораў, — падкрэсліў Аляксандр Генадзьевіч.
Наглядна ўбачыць энтузіязм навучэнцаў і студэнтаў у навуцы і вынаходніцтве можна было на прасторы маладзёжных ініцыятыў. Тут было прадэманстравана мно-ства перспектыўных прапаноў, ад-значаных праектам «100 ідэй для Беларусі» Напрыклад, вучні Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага электратэхнічнага каледжа Мікіта Калістратаў і Уладзіслаў Малаткоў з’яўляюцца пераможцамі названага праекта. Распрацоўкамі хлопцаў ужо зацікавіліся некаторыя прадпрыемствы.
— Я зрабіў камплектную ўстаноўку па ачыстцы і абеззаражванні паветра CLEAN AIR. Яна дапамагае хутка І якасна вырашыць праблему забруджвання паветра ў памяшканнях І жылых дамах паблізу прамысловых прадпрыемстваў. Аналагаў на рынку пакуль няма. Зараз праводзіцца другая стадыя патэнтавання, плануем укараніць распрацоўку ў вытворчасць, — падзяліўся Мікіта Калістратаў.
А вось Уладзіслаў Малаткоў вырашыў стварыць энергаэфектыўную спецвопратку, якая будзе на парадак лепшай і таннейшай за замежныя аналагі.
— Наш касцюм больш практычны, зручны і лёгкі. Ён не патрабуе падзарадкі, на ім няма цяжкіх акумулятараў і дадатковых электрычных дэталей, уся абагравальная канструкцыя з’яўляецца здымнай. Саманагравальная куртка, камбінезон і абутак могуць выкарыстоўвацца ў розных галінах. Хутка будзе наладжана масавая вытворчасць. Радуе, што ёсць падтрымка дзяржавы і прадпрыемстваў. Тэта служыць стымулам для далейшай работы, — заўважыў юнак.
Арганізатары выставы даступнай мовай расказалі аб айчыннай навукаёмістай і высокатэхналагіч-най прадукцыі, перадавых тэхналагічных рашэннях, прынцыпах работы розных механізмаў і прылад. Пры гэтым наведвальнікі маглі не толькі ўбачыць і вывучыць тэхналогіі, але і выпрабаваць іх на сабе, даведацца, як яны функцыянуюць і дзе прымяняюцца.
Настаўніца пачатковых класаў Дашкаўскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Зоя Грыцава наведала экспазіцыю разам са сваімі вучнямі. Дзеці засталіся ў захапленні.
— Цудоўна, што падобная выстава прыехала ў наш горад. Вельмі спадабаўся фармат: магчымасць самастойна ўсё вывучыць і пакратаць рукамі. Мы нават не думал!, што нашы навукоўцы рас-працоўваюць такія неверагодныя рэчы. Многія экспанаты здзіўляюць і захопліваюць. А яшчэ выклікаюць гордасць — не толькі за беларускую навуку, але і ў цэлым за нашу краіну, — падкрэсліла педагог.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.