Юныя аднадумцы

Юныя аднадумцы / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 28 лютага. — С. 3. — Злёт юных патрыётаў сабраў у Магілёве звыш 500 актыўных хлопцаў і дзяўчат

Злёт юных патрыётаў сабраў у Магілёве звыш 500 актыўных хлопцаў і дзяўчат.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы ваенна-патрыятычных клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах ваенна-патрыятычнага профілю, выхаванцы абласнога кадэцкага вучылішча імя Я.Нікалаенкі. Для дзяцей была арганізавана прафарыентацыйная інтэрактыўная выстава воінскіх часцей і злучэнняў, праваахоўных органаў, МНС, кінолагаў, Следчага камітэта, раённых ваенных камісарыятаў і ваеннай камендатуры.

Як заўважыў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Андрэй Заблоцкі, сёння ў вобласці налічваецца 54 ваенна-патрыятычныя клубы. У гэтых фарміраваннях ваеннай справе навуча-юцца высокаматываваныя маладыя людзі, якія ў перспектыве будуць годна абараняць сваю Радзіму.

— Сустрэча навучэнцаў з розных раёнаў узбагачае светапогляд дзяцей. Адчуць сябе будучымі абаронцамі Айчыны нашы школьнікі могуць у Цэнтры патрыятычнага выхавання, які функцыянуе на базе абласнога кадэцкага вучылішча. Штотыдзень туды прыязджаюць падлеткі з усяго рэгіёна, каб адчуць дух дысцыпліны і парадку, азнаёміцца з жыццём кадэтаў. Наогул, я перакананы, што са 116 тысяч навучэнцаў Магілёўскай вобласці абсалютна ўсе з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі сваёй краіны, — адзначыў Андрэй Барысавіч.

У ліку ўдзельнікаў злёту аказаў-ся навучэнец ваенна-патрыятычнага клуба Дрыбінскага раёна Раман Аляксееў. Паводпе яго слоў, быць патрыётам — вялікая адказнасць.

— Трэба не проста любіць родную краіну, але і рабіць канкрэтныя справы на яе карысць. Мы сустракаемся з ветэранамі, наведваем гістарычныя мясціны, удзельнічаем у патрыятычных конкурсах і акцыях, стараемся добра вучыцца, — расказаў юнак.

А вось выхаванец Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча імя Я.Нікалаенкі Яраслаў Чудакоў імкнецца ведаць гісторыю і культуру Беларусь.

— У нас ёсць чым і кім ганарыцца. Многія беларусы вядомыя сваімі справамі на ўвесь свет. Для мяне тэта прыклад для пераймання, — запэўніў кадэт.

Падчас урачыстасці быў дадзены старт маладзёжнаму руху «Юныя патрыёты Магілёўшчыны». Кожны навучэнец паабяцаўімкнуцца да перамог у вучобе І спорце, быць сумленным і заўсёды гатовым дапамагчы таварышу, шанаваць памяць герояў, быць верным сваёй Айчыне.

— Сёння мы знаходзімся ля вы-токаў станаўлення важнага маладзёжнага руху. Тэта падмурак, што згуртуе юных аднадумцаў, якім неабыякавы лёс Радзімы, якія будуць звяраць сваю біяграфію з жыццёвым вопытам продкаў. Такое фарміраванне будзе садзейнічаць аб’яднанню ўсяго грамадства, — падкрэсліў на-меснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка.

Падчас мерапрыемства таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога праекта «Крочачы ў будучыню, памятаем аб мінулым». Вельмі значна, што маладое пакаленне Магілёўшчыны добра разумее, што патрыятызм — не толькі павага І любоў да Радзімы, але і захаванне гістарычнай памяці і актыўная грамадзянская пазіцыя.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.