Салома, В. Усе добрыя панчохі трапляюць у рай / Валянцін Салома // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 3 сакавіка. — С. 7.
Героі новай кнігі вядомай дзіцячай пісьменніцы Жанны Міус камусьці могуць падацца незвычайнымі, нават дзіўнымі, кагосьці могуць і напалохаць. Аднак смела можна сказаць, што казачніца мае надзвычайную фантазію. Галоўныя персанажы казкі «Панч і Чоха» — вырабы панчошна-шкарпэтачнай фабрыкі.
Жанна Міус, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, добра вядома беларускаму чытачу, а асабліва маленькаму. Як дзіцячая пісьменніца яна мае неабходную якасць — багатае ўяўленне, што мноства дарослых губляюць. Праблемы, праца, меню на вечар забіваюць дарослыя галовы, не пакідаючы прасторы для роздумаў.
А сапраудны творца тым і вылучаецца, што яго наіўная фантазія спалучаецца з дарослай адказнасцю і цярплівасцю ў выкананні задумы.
Новая кніга пабачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда», што з’яўляецца працягам супрацоўніцтва дзіцячай пісьменніцы і ўстановы. Мастаком незвычайнай, эксперыментальнай кнігі стала Святлана Стахоўская. У афарміцельніцы атрымалася стварыць стракаты вобраз галоўных герояў, вясёлкавасць якіх і варта лічыць іх самым галоўным скарбам. Хоць з першага погляду цяжка зразумець, што за істоты атачаюць бэзавалосую дзяўчынку на вокладцы.
Панч і Чоха — вясёлыя панчохі яркага вясёлкавага колеру. Яшчэ на фабрыцы іх аб’ядналі ў пару, тым самым зрабіўшы неразлучным! Сябрам давядзецца прайсці праз шматлікія выпрабаванні лёсу.
Кніга падзелена на невялікія раздзе-лы, кожны з якіх мае сваю дасціпную пазітыўную назву. Напрыклад, загаловак раздела, у якім распавядаецца пра з’яўленне незвычайных панчох «Я прыгожы! Я вясёлы! Я жыву!» гучыць як сапраўдная афірмацыя, сцвярджэнне, да якога варта звяртацца ўсім, хто хоць нейкім чынам у сабе сумняваецца.
Раздзел «Хай вас шчасце вязе на найлепшай назе» апавядае цудоўную і кранальную гісторыю сустрэчы ІІанча і Чохі з іх будучай уладальніцай — той самай дзяўчынкай з бэзавымі валасамі. Завуць яе Яна, альбо Яначка, і яна па праве можа быць гаспа-дыняй такіх яскравых панчох. Уся натура яе выпраменьвае такія ж святло, пярэстасць і вясёлкавасць.
Разам з Яначкай панчохі перажывуць самыя розныя, вясёлыя і небяспёчныя прыгоды. Пабываюць яны і ў пашчы пыласоса, і ў зубах злоснага нявыхаванага сабачкі Плю, а таксама даведаюцца, што такое спапрацэдуры па-панчошнаму. Самае галоўнае, што дазволіць сябрам заўсёды знаходзіць выхад з любой сітуацыі, — неразлучнасць.
Немагчыма не заўважыць мову, якой напісана казка. Жанна Міус смела і трапна выкарыстоўвае актуальныя выразы, словаўтварэнне і гульню слоў. У выніку гэта не абцяжарвае тэкст, а дадае яму фарбаў і аўтэнтычнасці.
Такі падыход дапамагае маленькім чытачам не толькі пазнаёміцца з цікавай гісторыяй, але і папоўніць сваю лексічную скарбонку новымі выразамі, якія ўзбагацяць любую гаворку.
Кніга адрасуецца чытачу школьнага і дашкольнага ўзросту.