Чалавек года

Чалавек года / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета.  — 2023. — 14 лютага. — С. 1,5. — Настаўніца інфарматыкі гімназіі №2 Магілёва А. Качанава.

Настаўніца інфарматыкі гімназіі № 2 Магілёва Алена Качанава ўжо не адно дзесяцігоддзе прысвячае сваё жыццё дзецям. За адданасць прафесіі і высокія вынікі ў рабоце надоечы педагог была адзначана ганаровым званнем “Чалавек года Магілёўшчыны”.

За плячыма Алены Іванаўны звыш дваццаці пяці гадоў працоўнага стажу. Парадаксальна, але педагогіку ў якасці прафесіі яна выбрала выпадкова.

— У школе падабалася матэматыка. Па гэтай прычыне і стала студэнткай фізіка-матэматычнага факультэта сённяшняга МДУ імя А.А.Куляшова. Адразу ўзнікалі сумненні наконт прафесійнага выбару, але пасля першай практыкі зразумела: я на правільным шляху, — паведаміла Алена Качанава.

Сваё студэнцтва Алена Іванаўна ўспамінае з цеплынёй. Вучоба ёй давалася лёгка, і з выкладчыкамі вельмі пашанцавала.

Дыплом я атрымала з адзна­кай, адправілася праца­ваць на малую радзіму ў Клічаўскі раён. А потым лёс павярнуўся так, што разам з сям’ёй пераехалі ў абласны цэнтр. Быў пачатак 90-х, пытанне з работай стаяла востра. У тагачаснай сярэдняй школе № 29, зараз гэта 2-я магілёўская гімназія, мне прапанавалі пасаду настаўніцы інфарматыкі. Вырашыла паспрабаваць, тым больш што ва ўніверсітэце ў нас быў адпавед-ны вучэбны курс. Дысцыпліна гэ-тая тады была новай, даводзілася старанна займацца самаадукацыяй, адточваць педагагічнае майстэрства, — расказала Алена Качанава.

Звычку пастаянна быць у прафесійным развіцці, асвойваць перадавыя адукацыйныя тэхналогіі Алена Іванаўна не пакідае І цяпер. На самастойны пошук ведаў матывуе таксама

сваіх вучняў. Урокі настаўніца праводзіць традыцыйна. Аднак кожныя заняткі стараецца зрабіць непадобнымі на папярэднія. Выкарыстоўваючы розныя методыкі, вучыць дзяцей вучыцца, падштурхоўвае да ўласных адкрыццяў, такім чынам выпрацоўваючы ў іх умение разважаць, рашаць нестандартный заданы і творча думаць.

Сучасным навучэнцам падабаецца інфарматыка. Калі прадмет толькі ўваходзіць у школьную праграму, усе дзеці вучацца з энтузіязмам. Гэтую цікавасць імкнуся падтрымліваць і далей. У 6—7 класах урокі напаўняю элементамі гульнявых тэхналогій і візуалізацыяй. Заняткі са старэйшымі вучнямі будую з упорам на метад праектаў. Заданнi заўсёды падбіраю рознаўзроўневыя, каб усе вучні маглі праявіць сябе, — заўважыла Алена Качанава.

Значным фактарам выніковага засваення ведаў гэты неардынарны педагог лічыць і ўсебаковае ўзаемадзеянне з навучэнцамі. На ўроках Алена Іванаўна далучае дзяцей да сумеснай дзейнасці, дыялогу, дыскусіі. Па яе меркаванні, гэта дапамагае навучыць дзяцей працаваць у камандзе і сфарміраваць у іх навы-кі адстойвання свайго пункту гледжання.

Алена Качанава лічыць, што паспяховасць любых заняткаў напрамую залежыць менавіта ад настаўніка: яго асобы, захопленасці працай.

— Кожнае дзіця ўнікальнае. I да кожнага трэба знайсці падыход. Зрабіць гэта магчыма толькі праз шчырасць, даверныя ўзаемаадносіны, — упэўнена Алена Іванаўна.

Усіх сваіх вучняў Алена Качанава прымае такімі, якія яны ёсць, імкнецца знайсці і развіць іх здольнасці. Гэта прыносіць станоўчы эфект. У многіх гімназістаў інфарматыка — любімы вучэбны прадмет.

— Урокі Алены Іванаўны праходзяць крэатыўна і займальна. А яшчэ яна арганізавала своеасаб-лівы каворкінг па падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядным руху. У гэтым асяроддзі мы спасцігаем новае, развіваемся і дапамагаем адно аднаму дасягаць поспехаў, — падзяліліся вучні Якаў Ляховіч і Андрэй Плякін.

Рабоце з адоранымі дзецьмі Алена Качанава ўдзяляе вялікую ўвагу. 3 таленавітымі навучэнцамі перыядычна сустракаецца на індывідуальных занятках, часта карпатліва працуе на выхадных і канікулах. Дзякуючы самаадданасці Алены Іванаўны, яе вучні рэгулярна становяцца прызёрамі розных, у тым ліку і заключнага, этапаў Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. А ўжо выпускнік гімназіі Аляксандр Кернажыцкі і адзінаццацікласнік Дзмітрый Анташкевіч увогуле былі адзначаны медалямі на міжнародных алімпіядах.

Вядома, у педагагічнай дзейнасці Алены Качанавай нямала працоўных перамог. Неаднаразова настаўніца адзначалася ганаровымі граматамі на самым высокім дзяржаўным узроўні. Але яна працуе найперш на карысць сваіх выхаванцаў. Самыя каштоўныя для яе не асабістыя, а вучнёўскія дасягненні.