Армейскія канікулы

Сінькевіч, Г. Армейскія канікулы / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2022. — 21 чэрвеня. — С. 11. 

Кожнае лета на працягу ўжо болын чым пяці гадоў у навучэнцаў вучэбна-педагагічнага комплексу № 12 Магілёва ёсць магчымасць адначасова і аздаравіцца, і пабываць у арміі. Сумясціць летні адпачынак са своеасаблівым міні-курсам маладога байца дазваляе профільны ваенна-патрыятычны летнік.

Аздараўленчы лагер «Будучы воін» арганізуем сумес-на з вайсковай часцю 72471, з камандаваннем якой у нашай установы даўно наладжана плённае супрацоўніцтва. Мы актыўна ўзаемадзейнічаем на працягу навучальнага года і традыцыйна ладзім для дзяцей тэматычны лагер. Сёлета дзейнічала адна змена працягласцю 9 дзён. Адпачылі ў лётніку 23 юнакі. Усе яны вучні ваенна-патрыятычнага класа, — паведаміла дырэктар дзіцячага сада — сярэдняй школы № 12 Ганна Назарук.

Побыт падлеткаў у лагеры быў максімальна набліжаны да армейскага. Хлопцы жылі ў палатках, займаліся ўзмоцненай фізічнай падрыхтоўкай, падпарадкоўваліся ўстаноўленаму распарадку, вучыліся дысцыпліне і адказнасці. I тут ім было з каго браць прыклад, бо юнакі штодня мелі зносіны з салдатамі і афіцэрамі — людзьмі, якія не па чутках ведаюць пра значэнне такіх слоў, як патрыятызм, абавязак, гонар.

— Для навучэнцаў рэгулярна праводзіліся заняткі па агнявой і страявой падрыхтоўцы, ваеннай медыцыне, выжыванні ў экстрэмальных умовах, тапаграфіі і разведцы. Для хлопцаў тэта добрая магчымасць падрыхтавацца да будучай вайсковай службы, — паведаміў намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўнік Максім Чарнабабін.

Дні ў летніку былі насычаны экскурсіямі, спартыўнымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі. Усім хлопцам такі адпачынак спадабаўся. Да таго ж падлеткі адзначаюць, што яны сталі больш самастойнымі і сталымі.

— У лагеры было вельмі цікава. Да пражывання ў палатцы і дакладнага распарадку прывык хутка. Я тут стаў больш адказным, адтачыў свае навыкі па дапрызыўнай падрыхтоўцы. Хачу стаць пагранічнікам, таму ўсё гэта мне хутка спатрэбіцца, — падзяліўся навучэнец Андрэй Арланаў.

А вось вучань Уладзіслаў Паўлючэнка ў лагер імкнуўся трапіць мэтанакіравана, каб праверыць сябе, бо ён ужо вырашыў — будзе служыць у войсках спецыяльнага прызначэння.

«Будучы воін» апраўдаў яго чаканні: такія канікулы — гэта незвычайна і здорава.

Дарэчы, для арганізацыі ваенна-патрыятычных летнікаў і ваенна-палявых збораў для навучэнцаў у вайсковую часць могуць звярнуцца ўсе школы рэгіёна.

Матэрыялы Ганны СІНЬКЕВІЧ.