Барашкаў, В. Першы і адзіны : [гутарка з народным настаўнікам Беларусі В. В. Барашкавым] / Валерый Барашкаў ; запісала Марына Жданава // Настаўніцкая газета. — 2022. — 18 чэрвеня. —С. 13.
Неардынарныя асобы ў адукацыі краіны, самыя адметныя і ўнікальныя іх дасягненні, шчырая размова пра настаўніцкія сакрэты — у новай рубрыцы нашай газеты.
Ён вучыць школьнікаў пісаць шпаргалкі, спявае з імі пвсні пад гітару, вынаходзіць унікальныя прыборы — кішэнны ксерокс, вымяральнік магнітнага поля ўнутры цвіка… А яшчэ ён прызнаны майстар алімпіяд-нага руку. Першы народны настаўнік Беларусі Валерый Васільевіч Барашкоў марыць аб тым, каб заставацца ў страі яшчэ шмат гадоў і выхаваць пакаленні дзяцей, якія будуць жыцьлепш.
3 1990 года і па сённяшні дзень Валерый Васільевіч — настаўнік фізікі ў Магілёўскім дзяржаўным абласным ліцэі № 1. У 7995 годзе скончыў аспірантуру пры Нацыянальным інстытуце адукацыі. Педагагічная дзейнасць адзначана шматлікімі ўзнагародамі і дыпломамі. Пяць разоў В. Барашкоў атрымліваў прэмію спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У 1997 годзе яму прысвоена званне заслужанага настаўніка Беларусі, у 2016-м — народного.
За гады работы ў ліцэі Валерый Васільевіч падрыхтаваў больш за сотню пераможцаў абласных і больш за 80 — рэспубліканскіх алімпіяд па фізіцы. Дзевяць яго вучняў атрымалі медалі на спабор-ніцтвах міжнароднага ўзроўню.
Пяць рэчаў, неабходных настаўніку для самарэалізацыі
Распрацоўваю і ўдасканальваю свае «вымяральныя педагагічныя прыборы». Напрыклад, вяду ведамасць уліку ведаў. Яна ўяўляе сабой журнал, у якім я раблю»ненарматыўныя»пазнакі, запісваю розныя статыстычныя даныя: колькі разоў тлумачыў тэму, якія заданні намеціў і якіявыканау, ХТО I за ШТО атрымаў адзнаку, таксама адзначаю праблемы і поспехі падчас урокаў..
У Вяду дзеннік педагагічнай работы, у якім запісваю вынікі апрабацыі новых метадычных прыёмаў, разважан-ні, як палепшыць тлумачэнне цяжкіх тэм, занатоўваю поспехі, адкрыцці свае і вучняў.
Праводжу адкрытыя або закрытыя (без прозвішчаў) залікі або «сачыненні» на тэму «Што я засвоіў, зразумеў за мінулы год па прадмеце, што мяне цешыла, а што засмучала». Пры гэтым нядобразычлівая крытыка з майго боку за-баронена. Калі псіхалагічна правільна арганізаваць гэтую работу, вучні напішуць вам тое, што вы самі не заўважаеце.
Імкнуся чытаць, канспектаваць і прымяняць на практыцы апошнія дасягненні навукі ў галіне нейрапсіхалогіі, педагогікі. Лічу, настаўнік павінен ведаць і ўлічваць у сваёй рабоце этапы развіцця мозга і асаблівасці работы гэтага органа.
Мая вучэбна-метадычная бібліятэка налічвае каля 20 тысяч розных выданняў. На гэтай базе я распрацаваў сваю сістэму заданняў і пытанняў, якая прадугледжвае ахоп усяго матэрыялу і пры гэтым забяспечвае мінімаль-ныя затраты настаўніка на праверку выкананай вучнямі работы.
Пяць самых яркіх момантаў у рабоце і кар’еры
Вышэйшую адукацыю я атрымаў у Магілёўскім дзяржаў-ным універсітэце імя А.А.Куляшова, Многія з маіх выкладчыкаў былі патрабавальнымі, некаторыя мелі ваенную загартоўку, і гэта адчувалася ў іх рабоце. Аднак вышэйшую адукацыю па педагогіцы як настаўнік, я атрымаў у сельскай Асінаўскай сярэдняй малакамплектнай школе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, дзе выкладаў 17 гадоў.
Там жа на самым першым уроку вучань 6 класа задаў мне самае цяжкае пытанне:»Што такое вакуум?» Адказаць на яго я намагаўся, ужо працуючы ў ліцэі, праз 35 гадоў.
Сельская школа, навукова-даследчы інстытут, армія, работа камбайнерам, заняткі спортам І музыкай… Усё гэта дапамагае мне ў рабоце з дзецьмі. Ніхто ніколі не зможа прадказаць, якія веды, жыццёвы вопыт спатрэбяцца… Мозг вучыцца ўсяму і потым непрыкметна для нас прымяняе. Вось чаму неабходна пазбягаць вучыцца дрэннаму.
Вельмі шкадую, што з самага пачатку не вёў дзённік назіранняў за адкрыццямі і павучальнымі памылкамі сваіх вучняў. Памылкі таксама бываюць яркімі!
Вельмі ўдзячны су-працоўнікам МДУ імя А.А.Куляшова, Магілёўскаму абласному выканаўчаму камітэту, якія ў 90-я гады мінулага стагоддзя мяне заўважылі і далі магчымасць працаваць у ліцэі № 1. Тут збыліся амаль усе мае педагагічныя мары.
Спадзяюся, іх надзеі я таксама апраўдаў, улічваючы, што мяне высока ацанілі на дзяржаўным узроўні і я атрымаў ганаровае звание «Народны настаўнік Рэспублікі Беларусь».
Пяць рэчаў, без якіх не абыходзіцца працоўны дзень
Мой працоўны дзень пачынаецца ў 9 гадзін. Прачынаюся ў 6 без будзільніка, абавязкова паўгадзіны раблю зарадку, снедаю і пешшу іду ад дома да ліцэя.
Мінімум 15 шчырых усмешак! Абавязкова жарты, цудоўны настрой, імкненне заўважаць добрав вакол сябе і дарыць пазітыўныя эмоцыі калегам і дзецям.
Заўсёды знаходжу час для адпачынку. Калі цела адпачывае, мозг апрацоўвае інфармацыю. Адпачынак — аснова прадукцыйнай дзейнасці.
Мая двухпавярховая лабараторыя. На першы паверх, дзе на паліцах дапаможнікі, інструменты, прыборы, матэрыялы для падрыхтоўкі да рэспубліканскай алімпіяды, пускаю толькі ліцэістаў, якія маюць 9 і 10 па фізіцы. На другі паверх, дзе задачы і матэрыялы для міжнародных алімпіяд, — толькі сваіх вучняў, якія абаранілі кандыдацкую або доктарскую дысертацыю. Некалькі чалавек ужо туды падымаліся. (Усміхаецца.)
У Кожны свой дзень аналізую, імкнуся пазнаць нешта новае, вучуся падманваць мозг, які імкнецца намі кіраваць. Для гэтага трэба знаходзіць карыс-ныя захапленні. Што я і раблю.
Пяць рэчаў, якім навучыўся ад сваіх вучняў
У Дзеці — самая лепшая палова чалавецтва Я перакананы ў гэтым. Іх паводзіны, іх лад жыцця, іх рэакцыі на дрэнныя і добрыя сітуацыі — таго пацвярджэнне. Лічу, каб захаваць сваё здароўе, яснасць розуму, маральнае аблічча чалавека, неабходна часта вяртацца ў дзяцінства, хоць бы ў думках!
У Мае вучні падарылі мне шмат кніг, у якіх пакінулі свае каментарыі. I ўсе яны вельмі дарагія для мяне. Тэматыка выданняў розная, але важна, што яны змяшчаюць тое, чым я змог зачапіць школьнікаў падчас вучобы.
У Заўсёды ўважліва стаўлюся да выказванняў вучняў, таму што некаторыя з іх з’яўляюцца слушнымі парадамі для настаўніка. Прывяду прыклады: «Эксперыментальная фізіка — гэта поўнае НЕ ТАК», «Фізіка — тэта простая навука аб прыродзе, хімія — складаная фізіка, біялогія — гэта вельмі складаная фізіка».
У Для паўнавартаснага ўзаемаразумення паміж настаўнікам і вучнем адных урокаў мала. Калі ведаеш дзіця не толькі па вучобе, то лягчэй знайсці да яго ключык. I самому педагогу неабходна паказваць сябе з іншага боку. Трэба жыць жыццём навучэнцаў — схадзіць з імі ў паход, пагуляць у шахматы. Я жыву так шмат гадоў, бо даўно зразумеў, што дзяцей трэба любіць, быць з імі на адной хвалі. Праз гады яны могуць не ўспомніць, хто тлумачыў ім урок, але ніколі не забудуць таго, хто пасля заняткаў спяваў з імі песні ля вогнішча.
У Мае назіранні за вучнямі паказваюць, што дзеці тлумачаць сваім аднагодкам складаныя рэчы больш зразумела, чым дарослыя. Таму неабходна і настаўнікам шукаць простыя словы, каб даваць адказ на цяжкія пытанні.
Пяць рэчаў, якія дапамагаюць матываваць дзяцей
Я шчыра здзіўляюся кожны раз, калі тлумачу новую тэму. Аўтары падручнікаў не маюць магчымасці эмацыянальна выкласці матэрыял, каб натхніць вучня на больш глыбо-кае засваенне інфармацыі. Гэта павінен рабіць настаўнік.
Калі вывучаем новы матэрыял, падахво-чваю вучняў да задавания пытанняў, раблю незаўважныя памылкі, фармулюю «нобелеўскія праблемы», сумняваюся ва ўсім, што напісана ў вучэбнай літаратуры. Для гэтага неабходна быць у курсе навуковых адкрыццяў, праблем. Таму аднаго школьнага дапаможніка для педагога вельмі мала. Прыдумваю заданы, якія не маюць адказаў. Па магчымасці падключаю ўсе органы пачуццяў для ўспрымання матэрыялу. Для гэтага ўвесь час вынаходзім новыя прыбо-ры. Часта гэта важней, чым рэшаная задача.
Узаеманавучанне — самы магутны прыём для матывацыі школьнікаў. Для яго арганізацыі трэба пераадолець нямала цяжкасцей. Аднак навучанне іншых таму, што ты ўмееш, разумееш, ведаеш, гарантуе 100 працэнтаў засваення матэрыялу. Толькі калі ў цябе з’яўляюцца вучні, ты заўважаеш мяжу сваіх уменняў і навыкаў. Прыходзіцца пастаянна нешта дадаткова вывучаць, каб справіцца з выкладчыцкай задачай.
У Арганізую залік па напісанні шпаргалак. Ён мае тры этапы. Спачатку ліцэісты працуюць над падрабязнай шпаргалкай, у другой павін-ны змясціць 30—40 працэнтаў матэрыялу, а трэцяя — тэзісная, зашыфраваная так, каб яе можна было пакласці на парту і пры гэтым настаўнік не зразумеў, што там напісана. Пасля такога заліку дзецям падказкі ўжо не патрэбны. Яны і так усё добра ведаюць.
У Адносіны да вучняў неабходна будаваць у наступнай паслядоўнасці: павага, права на памылку і неразуменне, а потым патрабаваль-насць. I тады дзеці будуць ляцець да вас у класі Трэба даваць ім магчымасць нешта не зразумець, часам не падрыхтавацца да ўрока. Не забывайце, што вы таксама калісьці вучыліся ў школе…
Запісала Марына ЖДАНАВА.