Новае гучанне

Сінькевіч, Г. Новае гучанне / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 31 сакавіка. — С. 13.

Каля 200 выпускнікоў школ Магілёўшчыны і іншых рэгіёнаў наведалі МДУ імя А.А.Куляшова.

Будучых абітурыентаў прымалі факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства, а таксама факультэт матэматыкі і прыродазнаўства.
Ва ўніверсітэце ў дзень адкрытых дзвярэй маладых людзей чакалі экскурсіі, гутаркі з выкладчыкамі і спецыялістамі, розныя майстаркласы і трэнінгі. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на тое, каб дапамагчы школьнікам дасканала азнаёміцца з асаблівасцямі выбранай прафесіі, яе запатрабаванасцю і перспектывамі.

— Дні адкрытых дзвярэй праводзяцца ў нас на працягу ўсяго навучальнага года. ІІІырока выкарыстоўваем як традыцыйныя формы, калі навучэнцы прыязджаюць непасрэдна ва ўніверсітэт, так і больш сучасныя — ладзім дыстанцыйныя і анлайн-дыялогі. Наогул прафары-ентацыі моладзі ўдзяляем максімум увагі на ўсіх узроўнях. Прычым пастаянна вар’іруем метады работы з патэнцыяльнымі абітурыентамі — гэта і ўнутрыўстано-вачныя алімпіяды, і знаём-ства з факультэтамі падчас абласных алімпіяд па вучэб-ных предметах, і інфармацыйныя выезды выкладчыкаў ва ўстановы адукацыі. Папулярнае сярод выпускнікоў школ зараз наведванне ўніверсітэта ў фармаце «студэнт на дзень». Падлеткі прыязджаюць цэлымі групамі і спрабуюць на справеакунуцца ў студэнцкае жыццё. Каб маладыя людзі маглі больш дакладна вызначыц-ца з прафесійным выбарам, прапануем ім прайсці спе-цыялізаваную дыягностыку «Effecton — Прафарыентацыя 5.0». Гэтае тэсціраванне таксама карыстаецца попытам сярод школьнікаў, — паведаміў начальнік аддзела рэалізацыі праграм даўніверсітэцкай адукацыі і прафарыентацыі Аляксандр Кісялёў.

Па яго словах, водгук у моладзі заўсёды знаходзілі факультэцкія алімпіяды. Што нядзіўна, бо гэта — своеасаблівы шанс праверыць свае веды перад профільным экзаменам на этапе наступления. Сёлета ў МДУ ўпершыню правялі сваю ўніверсітэцкую алімпіяду. Інтэлектуальнае спаборніцтва аб’яднала звыш 400 навучэнцаў школ.

— Жадаючых паўдзельнічаць было вельмі многа. I тэта зразумела: перамож-цы атрымліваюць магчымасць паступаць без іспытаў. Алімпіяда праходзіла па такіх вучэбных прадметах, як гісторыя Беларусі, руская мова, матэматыка, біялогія. Па яе выніках 60 лепшых вучняў ужо рэкамендаваны да залічэння, — адзначыў Аляксандр Аркадзьевіч.

Сёлетняя ўступная кампанія адрозніваецца шматлікімі новаўвядзеннямі. У МДУ імя А.А.Куляшова таксама будуць змены пры прыёме абітурыентаў.

— Асноўная ўступная кампанія стартуе 17 ліпеня.

У гэтым годзе ўніверсітэт будзе ажыццяўляць набор па 20 спецыяльнасцях дзённай формы, 7 спецыяльнасцях завочнай і 5 спецыяльнасцях скарочанай формы атрымання вышэйшай адукацыі. Мы пастаянна сочым за зменамі на рынку працы і рэгулярна пераглядаем наменклатуру спецыяльнасцей, карэкціруем яе з патрэбамі эканомікі і запытамі спажыўцоў. Сёлета новае гучанне атрымаў шэраг спецыяльнасцей на факультетах матэматыкі і прыро-дазнаўства, эканомікі і права, фізічнага выхавання. На гісторыка-філалагічным факультэце адноўлена спецыяльнасць «Журналістыка». А вось на факультэце педагогікі і псіхалогіі дзяцінства з’явілася кваліфікацыя «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя». Яе пе-равага ў тым, што пасля за-канчэння навучання маладыя людзі будуць атрымліваць дыплом не бакалаўра, а адразу магістра. Уся падрабязная інфармацыя аб спецыяльнасцях, тэрмінах і планах прыёму размешчана на вэб-сайце msu.by ў раздзеле «Абітурыентам», — расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі Андрэй Маёраў.

Адметна, што атрыманне адукацыі ў МДУ імя А.А.Куляшова — гэта не проста якасная падрыхтоўка па выбранай спецыяльнасці. Ва ўніверсітэ-це створаны ўмовы для дадатковай адукацыі, развіцця здольнасцей моладзі ў спорце, творчасці, навуцы. Усіх іншагародніх студэнтаў тут забяспечваюць месцамі ў інтэрнаце. Істотна і тое, што ў гэтай УВА няма праблем з размеркаваннем. Кожны выМГУпускнік-бюджэтнік стабільна забяспечваецца першым працоўным месцам.