«Пачупкі» — лепшыя!

Бунцэвіч, Н. «Пачупкі» — лепшыя! / Надзея Бунцэвіч // Культура. — 2023. — 1 красавіка. — С. 3. 

Позна ўвечары 27 сакавіка ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры былі падведзены вынікі XVI Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.@rt.кантакт”. Галоўным пераможцам стаў спектакль “Пачупкі” РТБД.

Усе 19 паказаных на фестывалі пастановак з Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Расіі атрымалі прызы ў выглядзе срэбранай маскі. “Залатая маска” дасталася толькі тром творчым працам. Асноўнае журы тэатральных экспертаў, якое ўзначаліла доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ярмалінская з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ў склад якога таксама ўвайшлі расійскі драматург, акцёр, рэжысёр Мікалай Каляда і загадчык кафедры рэжысуры.

Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віталь Катавши, адзначыла “Пачупкі” Яўгена Карняга і Кацярыны Аверкавай. Моладзевае журы, чальцамі якога былі рэжысёр Палескага драматычнагатэатра Павел Марыніч (старшыня) і артыст Магілёўскага драмтэатра Аляксандр Куляшоў, аддало свой прыз незвычайнай “Марыі Сцюарт” Ф. Шылера, пастаўленай Андрэем Багданавым для мужчынскага акцёрскага квартэта Пецярбургскага камернага тэатра “ТОК” на псеўданямецкай мове ў жанры мужчынскага танга. Прыз глядацкіх сімпатый паехаў у Арол: публіка прагаласавала за мюзікл “Людзі Ламанчы” тамтэйшага тэатра для дзяцей і моладзі “Вольная прастора”.

Пяць спецыяльных дыпломаў размеркаваліся наступным чынам. За найлепшы спектакль тэатра лялек узнагароджаны гродзенскі “Локіс” Алега Жугжды. За найлепшы акцёрскі ансамбль — “Чарлі Чаплін” з Астаны (Казахстан). За найлепшую мужчынскую ролю — Уладзімір Ільін з Пермскага тэатра “Ля Моста” (Сацін у спектаклі “На дне”) і Мікалай Балобан (монаспектакль “Фаўст” К. Марла). За арыгінальнае рашэнне рускай класікі эксперты ўганаравалі дыпломам “Карэніну” тэатра “ТрыТфармаТ” у пастаноўцы Таццяны Самбук.

Надзея БУНЦЭВІЧ