І светлы свет пакінуў ён…

І светлы свет пакінуў ён…: 25 лютага пайшоў з жыцця дырэктар установы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Магілёўскі абласны тэатр лялек», уладнік медаля Францыска Скарыны Уладзімір Андрэеенка / падрыхтавала Таццяна Падліпская // Магілёўскія ведамасці. — 2023. — 10 сакавіка. — С. 11.

Уладзімір Сцяпанавіч унёс значны ўкпад у развіццё сферы культуры Магілёўшчыны, спрыяў развіццю тэатральнага мастацтва рэгіёна. Пры яго кіраўніцтве калектыву тэатра прысвоена званне заслужанага.

Магілёўскі абласны тэатр лялек Уладзімір Андрэенка ўзначальваў з 2008 года. За час працы ён праявіў сябе як прафесійны, твор-чы, ініцыятыўны кіраўнік, які ўмела здзяйсняў падбор кваліфікаваных кадраў, ствараў умовы для творцаў сучаснага тэатральнага лялечнага мастацтва, актывізаваў фестывальную і гастрольную дзейнасць установы культуры, што спрыяла актывізацыі творчых сувязей, фарміраванню станоўчай рэпутацыі беларускага тэатра не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Пад яго кіраўніцтвам Магілёўскі абласны тэатр лялек неаднаразова станавіўся прызёрам прэстыжных конкурсаў і форумаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.

У 2016 годзе Магілёўскі абласны тэатр лялек стаў трыумфатарам IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія», атрымаўшы тры ўзнагароды ў намінацыях: «Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва», «Лепшая мужчынская роля ў спектакле тэатра лялек», «Лепшая жаночая роля ў спектакле тэатра лялек».

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Сцяпанавіча тэатр выступіў на многіх міжнародных форумах, апошнія з іх — II Маладзёжны тэатральны форум краін СНД, Балтыі і Грузіі (Мінск, 2015), Міжнародны тэатральна-музычны фестываль JULA (Мюнхен, Германія, 2016), «БТК-фэст» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2016), IX Міжнародны фестываль тэатра лялек (Мінск, 2016), III Тэатральны фестываль ODE (Беласток, Польшча, 2016), VI Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» (Мінск, 2016), XI Міжнародны маладзёжны форум «М.@rt.кантакт» (Магілёў, 2016), IV Міжнародны фестываль тэатраў лялек «I людзі, і лялькі» (Львоў, Украіна, 2018), фестываль «Усход культуры. Іншыя вымярэнні» (Беласток, Польшча, 2018), IX Міжнародны фестываль тэатраў лялек імя С. В. Абраз-цова (Масква, 2018), мастацкая прэзентацыя Hub Of the Universe (Закапанэ, Польшча, 2018).

У красавіку 2018 года У.С. Андрэенка прыняў удзел у працы ўстаноўчага з’езда Асацыяцыі дзеячаў рускіх тэатраў замежжа ў рамках XX Міжнароднага тэатральнага фестывалю краін СНД і Балтыі «Сустрэчы ў Расіі». У 2018 годзе фестываль уключаны ў праграму мерапрыемстваў Года культуры ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Галоўнай тэмай фестывалю стала руская класіка і яе інтэрпрэтацыі вядучымі рускамоўнымі тэатрамі краін блізкага і далёкага замежжа. Асноўным вынікам перамоваў і актыўнай працы на з’ездзе дырэктара УК «Магілёўскі абласны тэатр лялек» стала запрашэнне калектыву на фестываль у 2019 годзе з пастаноўкай «На дне».

Вялікі грамадскі рэзананс і станоўчыя водгукі ў рэспубліканскіх і замежных сродках масавай інфармацыі атрымаў паказ спектакля «Гамлет» У. Шэкспіра, які быў адзначаны дыпломам III ступені Маладзёжнага тэатральнага форуму краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі.

Пастаноўка спектакляў «На дне» М.Горкага,«Сіняя-сіняя» У.Караткевіча і праекта «Скарбонка беларускіх казак» з’яўляецца вынікам паспяховага выканання грантаў Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

Уладзімір Андрэенка наладзіў працу па арганізацыі і падтрымцы дабрачынных мерапрыемстваў: правядзенне спектакляў для дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў, падтрымка ў рэалізацыі акцый рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў па патрыятычным выхаванні моладзі і правядзенні ідэй міласэрнасці.

Для Магілёўскага абласнога тэатра лялек распраца-вана сістэма карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, што ў сваю чаргу стварае ўмовы для ажыццяўлення дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Установай усталёўваецца дыя-лог з прадстаўнікамі дзелавых колаў па падтрымцы праектаў у сферы культуры — прыцягваюцца сродкі спонсараў, якія гэтым пазіцыянуюць сябе як сацыяльна адказныя кампаніі з устойлівым бізнесам.

У перыяд кіраўніцтва У.С. Андрэенкі была паспяхова здзейснена рэкан-струкцыя будынка тэатра, наладжана праца па пашырэнні аўдыторыі прыхільнакаў тэатральнага мастацтва: для гледачоў ад двух гадоў да сталага ўзросту.

Аб зладжанай рабоце тэатра сведчаць шматлікія пісьмы-падзякі ад шэрага арганізацый. Установа культуры з’яўляецца медыятарам па аказанні дапамогі рознага кшталту трупам насельніцтва. 3 аднаго боку, прадпрыемствы розных форм уласнасці сталі спонсарамі сумесных мерапрыемстваў. 3 другога, сярод арганізацый, з якімі супрацоўнічае Магілёўскі абласны тэатр лялек, -Беларускі дзіцячы фонд, Магілёўскі дзіцячы хоспіс, Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, Магілёўская абласная дзіцячая бальніца, «SOS -Дзіцячая вёска Магілёў», Магілёўскі абласны дыягнастычны цэнтр і інш.

Тэатр актыўна супрацоўнічае з абласным і гарадскім аддзеламі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Створана праграма сумесных выступленняў Магілёўскага абласнога тэатра лялек са службамі ДАІ і МНС з паказам тэматычных спектакляў у дашкольных і агульнаадукацыйных установах з мэтай больш эфектыўнага навучання падрастаючага пакалення правілам бяспечнай жыццядзейнасці.

Здольнасць арганізаваць і падтрымаць каманду прафесіяналаў-аднадумцаў дазволіла дырэк-тару тэатра стварыць умовы для ажыццяўлення шэрага праектаў: «Другая сцэна», «Сцэна для самых маленькіх», беларуска-польскі праект па правядзенні майстар-класаў для маладых творцаў і інш.

У 2016 годзе за добрасумленную працу, бездакорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце дырэктар У.С.Андрэенка быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе за плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага тэатральнага мастацтва ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусь. Таксама ў 2017 годзе за значны асабісты ўнёсак у прапаганду культуры і мастацтва Беларусі, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны У.С.Андрэенка быў узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры У.С. Андрэенка быў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і іншымі ганаровымі граматамі рознага ўзроўню.

Уладзімір Андрэенка — уладальнік медаля Францыска Скарыны.

— Шостага сакавіка Уладзімір Сцяпанавіч мог бы адзначаць свой чарговы, 66-ты дзень нараджэння… На вялікі жаль, не давялося… Ён быў вельмі таленавітым і добрым чалавекам, заўжды хацеў дапамагчы кожнаму, даць патрэбную параду. Вельмі любіў тэатр і шанаваў кожнага супрацоўніка, — такім запомніўся Уладзімір Андрэенка калегам. — Ён заўсёды быў энергічны і поўны планаў, умеў падтрымаць, сказаць патрэбныя словы. Гэта вельмі вялікая страта для нашага тэатра.

Падрыхтавала Таццяна ПАДЛІПСКАЯ.