Прэмія даследчыку

Прэмія даследчыку / Сяргей Шычко // Літаратура і мастацтва. — 2023. — 26 мая. — С. 2.

Добрая навіна прыйшла з Белгарада (Расійская Федэрацыя): прэмія «Прохараўскае поле» прысуджана нашаму земляку — члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалаю Барысенку. Першаадкрывальнік многіх фактаў абароны Магілёва і Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, ён адзначаны за кнігу «Крэпасць Магілёў: 23 дні з 41-га».

Якраз каля станцыі Прохараўка 12 ліпеня 1943 года адбылася найбуйнейшая танкавая бітва Вялікай Айчыннай вайны. У смяротнай сутычцы сыйшліся 1200 савецкіх і нямецкіх танкаў… 3 1999 года ў Белгарадзе праводзяцца Усерасійскія літаратурна-патрыятычныя чытанні “Прохараўскае поле”». Заснавальнікі чытанняў — урад Белгародскай вобласці, Папячыцельскі савет федэральнай бюджэтнай установы культуры «Дзяржаўны ваенна-гістарычны музей-запаведнік «Прохараўскае поле» і Саюз пісьменнікаў Расіі. Адзін з праектаў чытанняў — уручэнне пісьменнікам, дзеячам культуры і мастацтва прэміі «Прохараўскае поле». Сярод лаўрэатаў гэтай прэстыжнай адзнакі — і беларускія творцы: народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін (за прапаганду песень франтавых гадоўу спектаклі «На вайне як на вайне»), беларускі празаік, які прайшоў франтавымі і пратызанскімі сцежкамі, Алесь Савіцкі, паэтэса Тамара Краснова-Гусачэнка…

— Мы рады, што беларусы — сярод лаўрэатаў прэміі «Прохараўскае поле», — каментуе падзею старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі празаік і публіцыст Мікалай Іваноў. — У гэтым выяўляецца і сведчанне таго, наколькі старанна дзеячы культуры захоўваюць памяць пра Вялікую Айчынную вайну… Мне часта даводзіцца бываць у Беларусь Вось толькі сёлета ўдзельнічаў у міжнароднай канферэнцыі ў Магілёве, прысвечанай ролі Буйніцкага поля ў патрыятычным выхаванні грамадства, у юбілейнай, трыццатай па ліку, Мінскай міжнароднай выстаўцы-кірмашы, у міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час», які праводзіўся ў Мінску… I на свае вочы бачыў, якія моцныя традыцыі захавання ваеннай памяці ў роднай і блізкай нам, расіянам, Беларусь Уразіла мяне канферэнцыя ў Магілёве, уважліва слухаў выступленні грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, пісьменнікаў. Дарэчы, акрамя мяне, у мерапрыемстве ўдзельнічалі і літаратары з Бранска і Смаленска… На той канферэнцыі выказаў і такую прапанову: добра было б у знак памяці пра абарону Магілёва ў 1941 годзе ўста-ляваць і літаратурную прэмію «Буйніцкае поле». Веру, што прапанова будзе рэалізавана. Словамі прыязнасці на ідэю адгукнуўся кіраўнік Магілёўскай вобласці Анатоль Ісачанка. Задумку ўхвалілі многія іншыя ўдзельнікі канферэнцыі.

Сяргей ШЫЧКО