Барысенка, М. Мірныя жыхары на вайне: памяць відавочцы : [выйшла новая кніга В. Арцем’ева «Вайна на свае вочы»] / М. Барысенка // Могилевские ведомости. — 2014. — 29 августа. — С. 4.
У выдавецтве «Амелія-Прынт» (г. Магілёў) сёлета выйшлаў свет новая кніга члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, магілёўскага краязнаўцы Віктара Іванавіча Арцем’ева «Вайна на свае вочы». Аўтар зборніка нарадзіўся на Шклоўшчыне ў 1927 годзе, зведаў усе жахі нямецкай акупацыі ў 1941 — 1944 гадах.
Зборнік змяшчае нарысы і публіцыстычныя артыкулы. У іх расказваецца пра жыццё мірных жыхароў вёсак Радзішына, Ордаць, Шастакі, Дзіўнава, Патапава — Шклоўскага, Лёўкаўшчына,Папоўцы і Бушкава — Чавускага, Цімохаўка і Паршына — Горацкага, Карзеева — Дрыбінскага, Ражкі — Круглянскага, Масток — Магілёўскага раёнаў у гады мінулай вайны.
У публіцыстычных артыкулах «Злачынствы акупантаў і іх пасобнікаў не маюць тэрміну даўнасці» і «А на самой справе: калі было галадней?» аўтар спрабуе паглядзець на далёкую вайну з пазіцый сучаснасці. Ён дае высокую адзнаку подзвігу нашага народа ў вайне і робіць вывад, што нельга забываць яе ўрокі, трэба свята берагчы Перамогу, здабытую крывёю і самаахвяраваннем мільёнаў людзей.
Зборнік «Вайна на свае вочы» прызначаны шырокаму колу чытачоў; яго старонкі скарыстаюць настаўнікі, а таксама краязнаўцы для выхавання моладзі ў духу патрыятызму і любові да Айчыны.