Узнагароды — бацькам

Сінькевіч, Г. Узнагароды — бацькам / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 9 чэрвеня. — С. 5.

Бацькоў пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды ганаравалі ў Магілёве.

Згоду ў год алімпіяднікаў сярод нашых навучэнцаў становіцца ўсё больш. Сёлета прызёрамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных предметах сталі 36 школьнікаў. Усе вучбліжэйшы час будуць узнагароджаны спецыяльнымі прэміямі аблвыканкама. А вось бацькі неяк засталіся ў цені, таму было вырашана правесці ўрачыстасць для мам і татаў.

Падзячныя лісты бацькам уручаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Ён адзначыў, што ў горадзе створаны ўсе ўмовы, каб адораныя навучэнцы маглі рэалізаваць свае здольнасці.

— За такімі таленавітымі дзецьмі — наша будучыня, мы імі ганані прадэманстравалі ўзор высокай матывацыі да вучобы, волі да перамогі. Але іх поспехі былі б немагчымы без дапамогі бацькоў і настаўнікаў. Пакараць алімпіядныя вяршыні атрымліваецца толькі з усебаковай падтрымкай, — паведаміла начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Рыбакова.

Па яе словах, алімпіяднікі ўжо атрымалі свой падарунак ад гарадской улады. Напрыканцы мая для навучэнцаў былі арганізаваны экскурсіі ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Настаўнікі ў найрымся. I хочацца сказаць словы глыбокай падзякі бацькам за вы-хаванне. Вельмі важна, што мамы і тэты атрымалі заслужаныя ўзнагароды за дасягненні сваіх дзяцей, — расказаў Аляксандр Віктаравіч.

Плануецца, што падобныя сустрэчы з бацькамі лепшых вучняў стануць добрай традыцыяй. Свое-асаблівым агульным падарункам для ўсіх удзельнікаў сёлетняга святочнага мерапрыемства стаў выдатны тэатралізаваны канцэрт ад выхаванцаў магілёўскіх дзіцячых школ мастацтваў.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.