Размаўляць праз творчасць і натхненне

Рудак, А. Размаўляць праз творчасць і натхненне : як прывабіць моладзь у сферу культуры? / Антон Рудак // Культура. — 2023. — 10 чэрвеня. — С. 4.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, 31 мая, на базе Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры, прысвечанае пытанню рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі ў сферы культуры.

Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі калегіі ўсклалі кветкі да манумента на плотны Славы, а таксама пабачылі прэзентацыю творчых калектываў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, які разгарнуў на пешаходнай Ленінскай вуліды “Тэрыторыю творчасці” — тэматычныя пляцоўкі, якія прадставілі творчы сімбіёз калектываў каледжа, дзіцячых школ мастацтваў і маладых выкладчыкаў — выпускнікоў каледжа. Агулам у мерапрыемстве былі задзейнічаныя каля 250 чалавек. Тут былі прадэманстраваныя ўсе кірункі працы творчай моладзі горада. Міністэрскую дэлегацыю чакала прэзентацыя твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну, саломапляценне, кераміка, выцінанка, вышыўка і аб’ёмныя вырабы з паперы. Шырока было працстаўленае акцёрскае мастацтва: мімы, клаўнада і жывыя фігуры. Ахючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах або папазіраваць юным мастакам.

НА ПРЫКЛАДАХ

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Наталля Гохт падкрэсліла, што гэта адзіная ў горадзе сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў сферы культуры, якая акумулявала тры навучальныя ўстановы і прайшла праз дзве рэарганізацыі: у 2017 годзе да яе быў далучаны Магілёўскі бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна, у 2021 — м — музычны каледж імя М. А. Рымскага-Корсакава. Сёння тут навучаецца болып за 920 чалавек, ёсць дзённае і завочнае аддзяленні, прадстаўленыя 11 спецыяльнасцей і 23 напрамкі. Падрыхтоўка праходзіць па ўсіх існуючых у сферы культуры напрамках — музычным, харэаграфічным, акцёрскім і мастацкім.

Пасля сканчэння каледжа дзеці паступаюць у Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Акадэмію музыкі і Акадэмію мастацтваў. Магілёўскія выпускнікі працягваюць навучанне не толькі ў беларускіх ВНУ, але і ў расійскіх, удзельнічаюць у міжнародных конкурсах і фестывалях. Размяркоўваюць 100 працэнтаў выпускнікоў, патрэба ў спецыялістах перавышае іх колькасць, і гэта найлепшы доказ таго, што сфера культуры болей чым папулярная. На працягу некалькіх гадоў установа выконвае план прыёму, а па некаторых спецыяльнасцях конкурс даходзіць да 5-6 чалавек на месца. Як правіла, найболылай папулярнасцю карыстаюцца такія напрамкі, як дызайн, акнёрскае мастацтва, мастацтва эстрады і спеваў. Пры размеркаванні вялікі попыт на рэжысёраў народных абрадаў і свят, акцёраў, настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў, а таксама выканаўцаў на фартэпіяна. Найбліжэйшым часам будзе разгледжаная таксама магчымасць навучання дызайну віртуальнага асяроддзя.

ЗАРУКА ПОСПЕХУ

Як адзначыў Анатолій Маркевіч, выязная калегія Міністэрства культуры праводзіцца ў Магілёўскай вобласці не выпадкова, бо тут вельмі цікавыя падыходы ў рабоце з моладдзю: ёсць добры досвед, які прымяняецца не толькі на тэрыторыі рэгіёна, а вядомы ў маштабах краіны. Сённяшняя моладзь — тэта заўтрашнія кіраўнікі, тыя людзі, што будуць вырашаць масу пытанняў і праблем, якія дыктуе само жыццё. Мы зможам выхаваць падрастаючае пакаленне і закласці ў яго аснову праз традыцыі, вялікую гісторыю, разумение сённяшняга дня. Важна прывучыць шанаваць тое, што маем, — цудоўную зямлю, сваю малую радзіму, а таксама выхаваць пачуцці любові, дабрыні і павагі да старэйшых.

Паводде слоў міністра, зроблена ўжо шмат, аднак засталіся і праблемныя ўчасткі ў рабоце, на якія трэба звярнуць пільную ўвагу, выбраць дакладныя і зразумелыя алгарытмы ўзаемадзеяння. Першае — тэта кадра-вая палітыка. Калі мы знайшлі ўмелых кіраўнікоў, сур’ёзна з імі працуем, не губляем з-пад увагі і правільна расстаўляем, то падрыхтаваныя спецыялісты немінуча становяцца зарукай поспеху. Калі толькі прамахнуліся ў гэтым пытанні — поспеху не відаць, таму што ад кіраўніка залежыць далейшы шлях развіцця любога калектыву і ўстановы.

Выхаваўчая праца стала другім напрамкам, на якім засяродзіў увагу міністр. Гэтай тэме трэба надаваць самую важную і сур’ёзную ўвагу, размаўляць з нашай моладдзю на зразумелай ім мове — праз творчасць і натхненне. Важна тлумачыць складаныя механізмы простай і зразумелай мовай для таго, каб хлопцы і дзяўчаты былі зарыентаваныя ў гэтым няпростым, бурлівым сучасным свеце, бо сёння мы бачым, наколькі паспяхова развіваецца наша краіна, аднак гэта не дадзенасць, а вельмі сур’ёзны пройдзены шлях, і мы павінны пра гэта расказваць і казаць, што за ўсімі дасягненнямі стаіць каласальная праца нашых людзей, жыхароў Беларусі. Гэтыя пытанні вельмі важныя не толькі для моладзі, але і для ўсяго нашага грамадства, каб мы маглі радавацца кожнаму дню на цудоўнай беларускай зямлі і ўпэўнена глядзець у будучыню.

ЁСЦЬ ПЕРСПЕКТИВЫ!

3 асноўным дакладам на пасяджэнні калегіі выступіла начальнік аддзела ўстаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч. Я на адзначыла, што ва ўстановах адукацыі распачатая падрыхтоўка па шэрагу новых запатрабаваных спецыяльнасцей. Расце таксама колькасць конкурсаў, пераможцы якіх атрымліваюць права на паступленне ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў. Не спыняецца і даследчая работа — установамі адукацыі ў сферы культуры праведзеныя шэсць міжнародных навуковых канферэнпый, на якіх былі агучаныя больш за семсот дакладаў. Вялікая ўвага надаецца таксама патрыятычнаму выхаванню моладзі і працаўладкаванню, летась амаль паўтары тысячы выпускнікоў, якія падлягалі размеркаванню, атрымалі свае першыя працоўныя месцы.

Акрамя таго, на калегіі выступил начальнік управления культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Юрый Караеў і дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандр Філіпаў. У дыскусіі ўдзельнікі калегіі адзначылі неабходнасць удасканалення заканадаўства аб адукацыі ў дачыненні да сферы культуры і працы па мэтавай падрыхтоўцы кадраў для ўстаноў культуры ў рэгіёнах.

Антон РУДАК