Сінькевіч, Г. Сілавыя рэкорды / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 13 чэрвеня. — С. 14.
Такія спаборніцтвы ладзім не першы раз. I бачым, што яны набіраюць папулярнасць сярод моладзі. Зараз колькасць удзельнікаў значна большая, чым раней. Тэта гаворыць аб тым, што ва ўстановах прафесійнай адукацыі якасна праводзіцца фізкультурна-аздараўленчая работа. Навучэнцы зацікаўлены ў рэгулярных занятках спортам. Для гэтага ва ўстановах ёсць усе ўмовы: у кожным каледжы створана належная спартыўная база, — паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ігар Лашкевіч.
Перад пачаткам стартаў ён сумесна з сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы Андрэем Рыбаковым павітаў юных спартсменаў. А пасля разам з сынамі пад трымаў моладзь уласным прыкладам. У практыкаванні «Жым штангі, лежачы на лаве» Ігар Генадзьевіч узяў вату ў 95 кілаграмаў. Добра выступілі і хлопчыкі: у дзевяцігадовага Ігара вынік 35 кг, у васьмігадовага Антона — 20 кг.
У ходзе турніру маладыя людзі спаборнічалі ў 13 вагавых катэгорыях ад 50 да 85 кг. Удзельнікі выконвалі тры падыходы ў трох практыкаваннях спартыўнай праграмы. Яны прысядалі са штангай на плячах, рабілі жым штангі, лежачы на лаве, і станавую цягу. Юныя аматары сілавога трохбор’я паказалі выдатную спартыўную падрыхтоўку. Былі нават пэўныя ракорды. Напрыклад, навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Ганна Сянчыла змагла ўзяць вагу ў станавай цязе ў 132,5 кг! Навучэнцы Аляксей Ганькоў і Аляксандр Мірымбаеў з Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, Уладзіслаў Звягінцаў з Бабруйскага дзяржаўнага механіка-тэхналагічнага каледжа і Аляксей Рымар з Бабруйскага дзяржаўнага каледжа імя А.Я. Ларына ў станавай цязе ўзялі вагу ў 190 кг.
Па агульнакамандных выніках сярод навучэнцаў устаноў ССА пераможцамі сталі прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. 2-е месца заваявалі навучэнцы Архітэктурнабудаў нічага каледжа БРУ, 3-е — Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа. У групе дзяўчат сярод зборных каманд устаноў ПТА лідарамі сталі навучэнкі Магілёўската дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання, Бабруйскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага каледжа і Магілёўскага дзяржаўнага каледжа будаўніцтва імя А.П.Старавойтава. У групе юнакоў не было роўных навучэнцам Магілёўскага дзяржаўнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага, Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа і Магілёўскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа.
Матэрыялы Ганны СІНЬКЕВІЧ.