Шукае ключык да кожнага

Сінькевіч, Г. Шукае ключык да кожнага / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 23 чэрвеня. — С. 18.

Знайсці ключык да кожнага дзіцячага сэрца. Любіць, натхняць, вучыць і выхоўваць, каб пасля адправіць далей па дарозе жыцця. Гэта лічыць сваёй галоўнай прафесійнай мэтай пераможца абласнога этапу конкурсу “Педагагічны дэбют” настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 21 Магілёва Вікторыя Марозава.

Вікторыя Юр’еўна — невыпадковы ў сферы адукацыі чалавек. Прафесію яна выбірала свядома. Скончыла МДУ імя А.А.Куляшова і пачала настаўнічаць у сваёй роднай школе.

— Недзе ў глыбіні душы я заўсёды ведала: маё прызванне — быць побач з дзецьмі, вучыць, адкрываць для іх дзівосны свет ведаў. Напэўна, таму выбар прафесіі перада мной нават не стаяў. I сёння я ўжо на справе пераканалася, што знаходжуся на сваім месцы, — гаворыць Вікторыя Марозава.

Сёння за плячыма Вікторыі Юр’еўны — чатыры гады педагагічнай працы. Увесь тэты час быў для яе багатым на падзеі, эмоцыі і ўражанні. Апе з асаблівым трапятаннем маяадая настаўніца ўспамінае свае першыя ўрокд.

— Памятаю тое хваляванне, няўпэўненасць. Канечне, адразу было цяжка, бо разумела, якая на мне адказнасць. Тады дапамагла ўсебаковая падтрымка калег і кіраўніцтва школы. А яшчэ — безумоўная любоў да дзяцей. Я з максмальнай цеплынёй стаўлюся да вучняў. Не саромеюся лішні раз сказаць навучэнцам, што люблю І ганаруся імі. Рэакцыя на такія словы неацэнная. Шчаслівыя дзіцячыя вочы дарагога вартыя, —расказвае Вікторыя Марозава.

Нягледзячы на тое, што педагагічны стаж Вікторыі Юр’еўны зусім невялікі, яна ўжо выбудавала сваю стратэгію паспяховага навучання.

— Гэта педагог, які бясконца любіць вучняў і настаўніцкую працу, умее якасна арганізаваць адукацыйны працэс, зацікавіць дзяцей навучаннем, — гаворыць аб Вікторыі Марозавай дырэктар школы Галіна Аляксееўна Віктарава.

— Наша настаўніца добрая і чулая, ржава вядзе ўрокі. А яшчэ дапамагае, падтрымлівае нас. Яна наогул самая лепшая! — дзеляцца чацвёртакласнікі Раман Кудлаеў, Расціслаў Захаранка, Арсеній Карнасёнак і Дамініка Халейка.

У словах кіраўніцтва і вучняў няма перабольшання. Вікторыя Марозава сапраўды імкнецца захапіць вучобай кожнага навучэнца. Яна пераканана, што ўрок ніколі не павінен быць сумным і манатонным, бо тэта час адкрыццяў і спасціжэння новага.

Настаўніца шмат займаецца самаадукацыяй, але ёсць у яе і тая база, на якую яна абапіраецца ў рабоце. Педагог выкарыстоўвае гульнявыя тэхналогіі, тэхналогіі дзейнаснага падыходу, супрацоўніцтва і рэфлексіі, метад актыўнай ацэнкі.

— Вельмі эфектыўнае прымяненне даследчага навучання, практыка-арыентаваных заданняў. Выкарыстанне ілюстрацый, відэаролікаў, канкрэтных прадметаў дазваляе дзецям лепш зразумець матэрыял урока. Напрыклад, тэму «Ломаная» па матэматыцы мы праходзілі з выкарыстаннем трубачак для піцця. Вучні наглядна ўбачылі, што ўяўляе сабой ломаная лінія, і дзякуючы гэтаму дакладна вывучылі паняцце. А якое захапленне выклікала ў дзяцей вырошчванне звычайнай фасопі’. Так’і эксперимент мы рабілі, калі праходзілі тэму «Будова расп’м» па прадмеце «Чапавек і свет». Хпопчык дзяўчынкі на свае вочы ўбачылі, што пры наяўнасці цяпла і вільгаці з насення фасолі з’яўляецца маленькі парастак. Гэтая дзейнасць зацікавіла ўвесь клас. На мой погляд, такія нянудныя ўрокі самыя карысныя і прадукцыйныя для дзяцей, — упэўнена Вікторыя Юр’еўна.

Па яе меркаванні, важна ўкараняць у адукацыйны працэс элементы інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій.

— Сённяшніх вучняў менавіта такія метады стымулююць на вучобу. 3 апошніх маіх знаходак — мабільны дадатак Plickers. На спецыяльна раздрукаваныя карткі з QR-кодамі наносіцца інфармацыя аб навучэнцы, а па баках — магчымыя варыянты адказаў па тэмах шэрага вучэбных прадметаў. Гэты мабільны дадатак дапамагае мне хутка праверыць ступень засваення ведаў ці выкананне дамашняга задания, правесці віктарыну. А дзяцей прываблівае нестандартнасць формы кантролю, — пасказвае Віктсюыя Марозава.

На думку педагога, яшчэ адзін фактар паспяховага навучання — спрыяльная атмасфера ў класе, шчырыя ўзаемаадносіны паміж настаўнікам і вучнямі.

— Клас — тэта своеасаблівая сям’я. У класным калектыве дзіцяці павінна быць камфортна. Учарашні малыш павінен усведамляць, што ён заўсёды будзе прыняты, што яго заўсёды зразумеюць. Асабіста для мяне вучні як зорачкі. Але бывае так, што большасць гарыць ярка, а некаторыя сталі цьмянымі. Тэта неабходна своечасова заўважыць, каб падбадзёрыць, пахваліць, падтрымаць асобных вучняў, — адзначае Вікторыя Юр’еўна.

Маладая настаўніца пераканана: кож-нае дзіця — асоба, індывідуальнасць з пэўнымі талентамі, а педагогу трэба здолець іх раскрыць.

— Зрабіць тэта складана. Усе дзеці розныя, не падобныя адно да аднаго. Мая задача — адкрыць кожнае маленькае сэрцайка, знайсці да яго свой ключык. Стараюся зразумець вучняў, устанавіць з імі духоўную блізкасць. Якім чынам? Проста любячы сваіх навучэнцаў, прымаючы іх такімі, якія яны ёсць, — тлумачыць Вікторыя Марозава.

Са сваім класам Вікторыя Юр’еўна не толькі на ўроках. 3 навучэнцамі яна сустракаецца на канікулах і ў шосты школьны дзень. Разам яны наведваюць тэатр, ходзяць на экскурс», праводзяць мерапрыемствы, ствараюць класныя традыцыі. Вікторыя Марозава вялікую ўвагу ўдзяляе развіццю адораных вучняў, для якіх у яе падрыхтаваны дадатковыя заданні. Здольных вучняў настаўніца актыўна далучае да ўдзелу ў конкурсным і алімпіядным руху.

Вікторыя Юр’еўна і сама заўсёды гатова паўдзельнічаць у конкурсах, асабліва тых, дзе можна павысіць сваё педагагічнае майстэрства. Прафесійнае развіццё для яе ў прыярытэце.

— Выйсці з зоны камфорту няпроста. Але ўсе конкурсы даюць каласальны штуршок, імпульс для педагагічнага і асобаснага росту, — запэўнівае суразмоўніца.

Дарэчы, у працоўнай скарбонцы Вікторыі Марозавай ужо некалькі важкіх узнагарод. Акрамя перамогі на рэгіянальным этапе конкурсу «Педагагічны дэбют», яна з’яўляецца пераможцай абласнога фестывалю «Прызванне — педагог». У яе планах —- працягваць pyx наперад, развівацца для сваіх навучэнцаў.

— Я пакуль у пачатку педагагічнага шляху, але галоўнае для мяне — вучні. Хачу не толькі навучыць дзяцей чытаць, лічыць, пісаць, але і выхаваць іх дастойнымі людзьмі, — падкрэслівае настаўніца.

Ганна СІНЬКЕВІЧ.