Коткі, кветкі ды ручныя каровы : важкая місія немудрагелістых малюнкаў

Шэйка, Д. Коткі, кветкі ды ручныя каровы : важкая місія немудрагелістых малюнкаў / Данііл Шэйка // Культура. — 2023. — 14 ліпеня. — С. 11.

Новыя арт-абʼекты аздобілі сцены магілеўскіх будынкаў. Малюнкі зʼявіліся падчас чарговага фестывалю вулічнага мастацтва DOMA, што ужо стаў гарадской традыцыяй. Чые работы расквецілі ўрбаністычны пейзаж і чаму іх варта лічыць інвестыцыяй у будучыню абласнога цэнтра?
Малюнкі на сценах яшчэ з дзясятак гадоў таму асацыяваліся хутчэй з вандалізмам, чым з мастацтвам. Дый цяпер нямала ахвочых пакінуць айтограф балончыкам ці маркерам на свежапафарбаванай сцяне. Але ж зʼявіліся энтузіясты, якія пераламалі тонденць: запачаткавалі легальныя роспісы, запрасілі да справы таленавітых беларускіх і замежных аутараў. Некаторыя з тых муралай здабылі статус нефармальных славутасцей і трапілі у турыстычныя гайды. Пакрысе многія ўсвядомілі, што стрыт-арт не тоесны хулганскім графіці і можа прынесці шмат карысці. На такіх рупліўцаў асабліва пашанцавала Магілёву. Адным з першых населеных пунктай ён перажый росквіт вулічнага мастацтва. У 2012-м Цэнтр гарадскіх ініцятый пачай запрашаць у абласны цэнтр урбанжывапісцаў. Мясцовыя улады падтрымалі памкненне маладых актывістаў. Камандзе нават адвялі цэлы двор на вуліцы Ціміразеўскай пад роспісы — на фасадах шматкватэрных дамоў ды гаспадарчых будынкаў закрасавалі звыш дзясятка яркіх работ у розных тэхніках. Аздаблялі хрушчоўкі не толькі мясцовыя мастакі, але і госці з Віцебска, Мінска, Масквы і Пінска. Пазней ад разавых акцый арганізатары перайшлі да паўнавартаснага фэсту. Ужо чацвёрты год у гэтым фармаце моладзь цёплай парой удасканальвае вобраз свайго горада. Мастакі размалеўваюць тарцы жылых дамой і муры цеплапунктаў, збіраючы вакол сябе цікаўных мінакоў. У горадзе над Дняпром сёння болей за пасотню арт-абʼектай. Усе яны пазначаны на інторактыўнай карце з фотаздымкамі, апублікаванай у Сеціве.

РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ 

Сёлета праект прымеркавалі да Дня горада і Дня Незалежнасці. За два тыдні ўдзельнікі аздобілі своеасаблівымі выявамі сем будынкаў па праспекце Міру, вуліцах Лазарэнкі, Касманаўтаў і Вавілава. Папярэдне спецыялісты ў галіне культуры і архітэкгуры а браліэскізы, вартыя ўвасаблення ў буйным фармаце. Прадстаўнікі гарвыканкама, перад тым як даць зялёнае святло, ацанілі, наколькі ўпісваюцца праекты ў звыклае асяроддзе, і знайшлі найболын прыдатныя месцы для малюнкаў. Асабліва пільна ставяцца да размяшчэння твораў паблізу гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Як павялося, па тэматыцы ўдзельнікаў не абмяжоўвалі, аднак заахвочвалі раскрыць лакальныя сэнсы і візуалізаваць тое, з чым асацыюецца дом.

Удзельніца праекта Юлія Васількова намалявала і віды старога горада. У роспісе яна перадала архітэктурнае аблічча вуліцы Садовай у раёне рэчкі Дубровенкі. Звярнуцца да гэтага сюжэта падштурхнулі згадкі пра маленства. “У кожнага ёсць яркія ўспаміны з дзяцінства. Калі я была дзяўчынкай гадоў дзесяці, часта бывала ў бацькавай майстэрні на той самай Садовай. Тата-мастак шмат працаваў, а я была побач і набіралася ведаў, назірала за магіяй, якая адбывалася пры дапамозе фарбаў”, — дзеліцца аўтарка.

Да ўпрыгожвання горада таксама спрычыніўся ілюстратар Паша Ватман, вядомы па афармленні вокладак для альбомаў папулярных беларускіх і расійскіх артыстаў. Адведзеную яму прастору аздобіў сакавітай абстрактнай кампазіцыяй, пакінуўшы за кожным гараджанінам права пафантазіраваць і ўбачыць у кантрасных плямах нешта сваё.

Паспрыяць станоўчаму настрою мінакоў імкнулася і другакурсніца Магілёўскага каледжа мастацтваў Анастасія Бурая. З-пад яе пэндзля выйшла выява з рознакаляровымі лісянятамі. Дзяўчына спадзяецца, што мурал стане выдатнай фотазонай і прывабіць аматараў сэлфі. А мастачка Крысціна Башарымава, якая працуе пад псеўданімам Кабан Баклажан, пасяліла на сцяне цеплапункта загадкавага вялізнага чалавека ў каўпаку і з маленькай кароўкай на руках.

ПРОФІ I НАВІЧКІ
Фестываль стаў нагодай вярнуцца ў Магілёў для мастака Яўгена Сасюры. У абласным цэнтры раней прапісапася некалькі ягоных муралаў. Цяпер у пазнавальнай аўтарскай манеры творца аздобіў чарговы пяціпавярховік. Пейзаж з цяністай лясной палянкай, на якой уладкавалася шэрая котка, аказаўся самым маштабным муралам сёлетняга праекта. Дарэчы, можна сустрэць роспісы Яўгена ледзь не ў любым кутку краіны: ягоныя муралы радуюць жыхароў ды гасцей Мінска, Гродна, Брэста, Ліды, Бабруйска і іншых гарадоў.

Нароўні з вопытнымі майстрамі будынкі расфарбоўваюць навічкі. Да прыкладу, Юлія Васількова ўпершыню змяніла пазатно і паперу на сцяну: “Перадусім гэта новы фарматмыслення, новыя адчуванні. Таксама гэта праверка сябе як мастака. Да таго ж натхніла жаданне зрабіць своеасаблівы падарунак гледачам і данесці ім уласнае бачанне роднага горада”.

НА СПАЖЫТАК!
Відавочна, у Магілёве спаўна ацанілі патэнцыял вулічнага мастацтва. Дык на што яно здольнае? Найперш гэта параўнальна недарагі сродак разнастаіць выгляд тыповай забудовы, асвяжыць звыклыя гарадскія віды. Акрамя дэкаратыўнай функцыі, муралы выконваюць сацыяльную, бо любы гараджанін мае магчымасць запісацца ў валанцёры і дапамагчы мастакам, а на завяршэнне фэсту паўдзельнічацьу майстар-класе. З гэтага выцякае адчуванне адказнасці за свой населены пункт і еднасці з землякамі. Некага тага досвед натхніць на новае хобі ці на ўпрыгожванне ўласнага двара.

Калі паглядзець яшчэ маштабней, стане зразумела: стрыт-арт можа нават ажывіць тэрыторыі, што прыйшлі ў заняпад. Знайсці інвестара для спусцелых памяшканняў — складаная мэта. I дасягнуць яе будзе лягчэй, калі спачатку падагрэць цікавасць да месца. Згадаць хаця б перараджэнне вуліцы Кастрычніцкай у Мінску, дзе цяпер працуюць безліч кавярняў, рэстарацый і моладзевых клубаў. Што ўжо казаць пра павышэнне турыстычнай прыцягальнасці.

Пра ўсё гэта некалі ў інтэрв’ю “К” трапна сказала бразільская мастачка Таіна Ліма, чый мурал упрыгожыў вуліцу Трасцянецкую ў Мінску: “Стрыт-арт і графіці я лічу лекамі для любога горада і яго жыхароў”.