Сінькевіч, Г. Незвычайна і цікава / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 31 кастрычніка. — С. 14.
Як зацікавіць навученцаў вывучэннем гісторні роднага краю? Адказ ведаюць педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Раднічок» Магілева. Ва ўстанове распрацавалі праект суботніх мерапрыемстваў, накіраваных на актунае далучэнне дзяцей да краязнаўчага пошуку і даследчай дзейнасці. Ініцыятыва ўвайшла ў лік лепшых рэгіянальных праектаў па арганізацыі шостага школьнага дня.
— Наш праект — гэта краязнаўчыя маршруты па Магілёве з выкарыстаннем новых форм работы. Мы паспрабавалі сумясціць краязнайства і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогії. Атрымалася незвычайна і цікава, — расказалі аўтары ідэі метадысты цэнтра Дзіна Хрытоненка, Наталля Пінчук і Валянціна Ракуціна.
Паводле іх слоў, першапачаткова навученцам прапанавалі здзейсніць пешую экскурсію па цэнтральных вуліцах горада. Школьнікі знаёміліся з гісторяй, архітэктурай, прыродай, культурным і грамадскім жыццём Магілёва. Пасля дзеці самастойна вывучалі кожны абʼект, шукалі звесткі пра яго ў літаратуры, перыядычным друку або інтэрнэце. Вынікам краязнайчых вандровак сталі фотасправаздачы вучняў аб праходжанні маршруту. Лепшыя работы арганізатары адзначылі дыпломамі. Узнагароды дзеці атрымалі і пасля тэматычнай анлайн-віктарыны, якая стала другім этапам праекта.
Падчас работы ў рамках праекта навучэнцам прадаставілася выдатная магчымасць прасякнуцца таямніцамі роднага горада, прайсціся па яго вуліцах, паглядзець на знаёмыя месцы вачыма даследчыкаў. Вельмі важна, каб маладое пакаленне ведала гісторыю і культуру сваёй малой радзімы, ганарылася яе мінулым і сучаснасцю, імкнулася да мірнага і незалежнага стваральнага жыцця. Краязнаўства — лепшы спосаб ралізаваць гэтыя памкненні. Адметна, што выкарыстанне падчас ралізаці праекта інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій стала эфектыйным сродкам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання, стварыла больш прадукцыйную атмасферу, а таксама дапамагло аўтаматызаваць праверку атрыманых вучнямі ведаў. Ініцятыва наглядна паказала, што арганізація і правядзенне мерапрыемстваў у шосты школьны дзень патрабуе пераходу ад традыцыйных форм работы да інавацыйных падыходаў, здольных захапіць і зацікавіць сучасных дзяцей, — адзначылі распрацоўшчыкі праекта.