Каб захаваць каханне ўсёй зямлі…

Каб захаваць каханне ўсёй зямлі… // Веснiк Магiлёва. — 2010. — 8 октября. — С. 14.

У камяні спіць Бог, у яе вершах ён прачынаецца…

Я паклікала
Сонечнага чалавека.
ён прыйшоў да мяне,
Зазірнуў у вочы
I лагодна ўсміхнуўся.
Раптам я зразумела,
Што гляджуся
У звычайнае люстэрка!

Дарэчы, мне таксама Марына Сліўко — аўтар зборніка «Зорныя арэлі», вершаваныя радкі з якога прапаную ўвазе, — бачыцца наскрозь сонечнай. А яшчэ рамантычнай і ўдумлівай.

Сціскаючы ў далонях небасхіл,
Заплакаў лес
Бруснічнымі дажджамі…

3 Марынай пазнаёміліся мы некалькі год таму на вечарыне цэнтра «Блакітныя берагі», дзе разглядалася творчасць юнай паэткі Люды Бутраменка. Людміла не адзіная, каму ў розны час дапамагала ў станаўленні на літаратурным шляху, жыццёвых скрыжаваннях Марына. Яе літаратурная гасцёўня на абласным радыё дала крылы многім талентам, умацавала асабісты.

Не выпадкова ў зале кінатэатра «Космас» на прэзентацыі першага зборніка вершаў «Зорныя арэлі» Марыны Сліўко сабралася шмат родных, сяброў, калегаднадумцаў…

Расхваляваная матуля паэткі Святлана Сяргееўна апавядала, як заўважыла паэтычны талент дачкі яшчэ ў дзяцінстве. Гэта яна ў сваю бабулю Алену Аўхімаўну, — выказала здагадку. Любіла бабуля фальклор, да песень была ахвочая.

Такая і Марына. Хто б мог падумаць, што на яе вершы будуць складзены песні!

Ў свой час лёс закінуў Марыну ў Петразаводск, у Карэлію. Мабыць, каб загартаваць і падараваць жаночае шчасце. Там яна пазнаёмілася з будучым мужам Юрыям. «Страціла ці набыла?» нарадзіўся верш у тэму:

Страціла…
Ночы дзявочыя мройныя.
Набыла жаночыя неспакойныя.
Страціла…
Зоркі вечарамі доўгімі,
Набыла
Раначкі з усходамі каляровымі…

У коле сяброў паэткі захаваліся аднакласнікі, аднакурснікі… Усе яны прыйшлі павіншавацьз першай кнігай. А яшчэ ў зале было багата сяброў з Цэнтра культуры чыгуначнікаў, дзе Марына свой чалавек ужо доўгія гады. Роднымі сталі за 10 год супрацоўніцтва літаратурнае аб’яднанне «Магістраль», народны тэатр «Золак». Паэты «Магістралі» Леанід Осіпаў, «Полоцкой ветвм» Эдуард Мядведскі віншавалі віноўніцу ўрачыстасці і вершаваным словам, і прозай. Паэт Аляксандр Казека, член Саюза пісьменнікаў, далучыўшыся да Рускага таварыства на чале з Людмілай Валадзько, шмат добрых слоў адрасаваў Марыне. Гэта ён дапамагаў рэдагаваць яе літаратурную працу. Як прызнаецца Марына, шмат крытычных заўваг узнікала падчас рабочых момантаў. Апе засталіся яны ў мінулым. Вынік — цудоўная кніга. Дарэчы, малюнкі ў ёй — творчасць самой аўтаркі. Графічныя, філасофскія, мудрагелістыя. Дык атрымала ж у дадатак да сваёй і без таго складанай асобы адукацыю псіхолага. Навошта ёй гэта? Сябры, знаёмыя не пытаюцца. Ім відавочна, што паэтка ў пошуку.

Як-небудзь заўчора,
Сённяшнім ранкам,
Калі я зразумею,
Што будучыня
Ужо адбылася
Некалькі вякоў назад,
Я ўсміхнуся
Здзейсненым марам
Майго заўтра.

У кожнага чытача, вядома, свае схільнасці. Ёсць яны і ў аўтара гэтых радкоў. Люблю ўсё, што напісана для самых маленькіх. На мой погляд, у Марыны Сліўко гэты жанр асабліва ўдала кладзецца на паперу.

Дзяцел дзюбай дзёўб па дубе.
Дуб дудзеў падзяку дзюбе.
Пажадаўшы: «Не хварэй!»
Дзяцел паляцеў далей.

У сваю чаргу пажадаем паэтке Марыне Сліўко новых творчых знаходак, перамог, новых кніжак, новых прыхільнікаў, і хай як ў яе вершах:

Дасылаюцца выпрабаванні — да іх цярпенне,
Дасылаюцца хваробы — да іх лекі,
Дасылаецца каханне — да іх сэрца,
Якое здольна тое каханне захаваць.