З любоўю, верай, павагай

Івашнёва, А. З любоўю, верай, павагай / Алёна Івашнёва // Настаўніцкая газета. — 2023. — 3 лістапада. — С. 14.

Любоў да роднай краіны неабходна фарміраваць з дзяцінства. I пачынаць трэба са свайго, спрадвечнага.

Далучаць да традыцый і культуры

Знаёмства дзяцей з векавымі беларускімі традыцыямі і святамі ў школе пачынаецца з малодшых класаў. Усёй установай мы ўдзельнічаем у Калядах, якія суправаджаюцца песнямі і танцамі. Прыжыўся ў нас цудоўны абрад «Гуканне вясны» калі мы частуем адно аднаго жаваранкамі з цеста, як некалі рабілі нашы продкі. Дапамагае ў справе выхавання і школьны этнаграфічны музей «Спадчына»; якім кіруе настаўніца беларускай мовы і літаратурьі В.Ц.Астранкова — чалавек, цалкам адданы сваей справе. Тут праходзяць экскурсіі. факультатыўныя заняткі, конкурсы, прысвечаныя культуры беларускага народа. Тут знаёмім сваіх выхаванцаў з народньімі промысламі, беларускай лялькай, ручніком.

Рэгулярна праводзім Беларускамоўныя чацвяргі, а Дзень беларускай мовы ў школе сапраўды вялікае свята: у фае гучаць песні аб Беларусі, вабяць позірк яркія выставы класічнай і сучаснай літаратуры. Вучні і настаўнікі размаўляюць выключна па-беларуску, а ў госці запрашаюцца паэты і пісьменнікі. 3 апошняга — сустрэча з магілёўскім паэтам ветэранам Узброеных Сіл Леанідам Іскровым. Яго ўспаміны, вершы, адказы на пытанні знайшлі эмацыянальны водгук у аўдыторыі. Падчас такіх мерапрыемстваў мы стараемся, каб душа маленькага чалавека трапятала ад цудоўнай роднай мовы. Думаю, што калі мы будзем працягваць гэтую работу, то нашы выхаванцы на генетычньім узроўні пацягнуцца да сваіх каранёў.

Узаемадзейнічаць з сям’ёй і грамадствам

Без сям’і не будзе краіны. Мы зацікаўленьі ў тым, каб нашы дзеткі ганарыліся сваімі роднымі, каб паважалі працу бацькоў, дзядуль і бабуль. Мы рэгулярна ладзім сямейныя гасцёўні, святы, прысвечаныя татам і мамам. Дзеці пішуць сачыненні «Адкуль мой род», «Мой тата можа ўсё», «Дзядуля і бабуля ў маім жыцці». А ўвогуле, лепш за ўсё працаваць з бацькамі праз дзяцей. Сям’я, школа, грамадства — трыумвірат у пытаннях выхавання. Займацца дзецьмі павінны ўсе: у адзіночку школа не справіцца.

Бацькі вучылі нас: «Дзе нарадзіўся — там і згадзіўся». Каб згадзіцца ў сваёй краіне, у маладых беларусаў сення ёсць усё: магчымасць атрымаць якасную адукацыю, дастойную работу і заробак, прафесійный рост. 3 гэтай нагоды арганізоўваем экскурсіі ў навучальныя ўстановы, на прамысловыя
прадпрыемствы і ў арганізацыі. Такія выезды праходзяць пастаянна, бо падчас іх вучні знаёмяцца з маладымі людзьмі, якія вучыліся ў школе, потым скончылі ўніверсітэт, а цяпер узначальваюць заводскае падраздзяленне, маюць сацыяльныя гарантыі. Мяркую, што, убачыўшы такія прыклады адзін, два, тры разы, месцам вучобы і працы нашы навучэнцы таксама выберуць родную Беларусь.

Закладваць каштоўнасці і арыенціры

Сёння школа — гэта тэрыторыя, дзе закладваюцца сэнсы, каштоўнасці і арыенціры. Мы, педагогі,  адказныя за тое, якімі пойдуць у дарослае жыццё вучні. Асаблівую ўвагу мы ўдзяляем захаванню памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта важна, бо праз спро6ы перапісвання гісторыі ў маладых людзей крадуць наша гераічнае мінулае. Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства М.М.Даніленка вельмі даходліва і аргументавана тлумачыць дзецям, што правільна, а што — не. Сумесна з вучнямі яна ўдумліва перагортвае старонкі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, якія пацвярджаюць: мы ніколі не былі агрэсарамі, Беларусь — гэта краіна міру і стварэння.

У гэтым навучэнцаў пераконваюць інтэрактыўныя карты спаленых вёсак, помнікаў. Наш педагагічны калектыў упэўнены: данесці штосьці праз уражанні — самы надзейны і выніковы спосаб. Таму сумесна з дзецьмі мы ходзім у кіно,  глядзім і абмяркоўваем фільмы. Апошняе з убачанага — «Людзі з чорнымі душамі» «Гарачы снег» «Ідзі і глядзі». Гэтыя стужкі аб смеласці баязлівасці, аб здрадзе і подзвігу, а па эмоцыях яны проста неверагодныя.

Мы заўважылі, што лекцыі, канферэнцыі, анлайнсустрэчы асабліва не кранаюць сучасную моладзь. Упор зараз трэба рабіць на асабістыя кантакты, дэманстрацыю чагосьці на рэальных прыкладах. Вельмі карыснымі з’яўляюцца адкрытыя дыялогі школьнай моладзі з паспяховымі людзьмі, з тымі, каму можна верыць. У нас у гасцях ужо былі выбітныя жыхары горада. Вучням падабаецца, што вядомыя людзі проста і зразумела гавораць на актуальныя для іх тэмы.