Ведаць праўду

Сінькевіч, Г. Ведаць праўду / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 3 лістапада. — С. 14.

 Вынікі абласнога конкурсу “Памятаць. ПІанаваць. Не дапусціць’’ падвялі на Магілёўшчыне.

Творчае спаборніцтва праходзіла ў некалькі этапаў сярод устаноў агульнай сярэдняй, вышэйшай, прафесійнай і сярэдняй спецьіяльнай адукацыі. Пад кіраўніцтвам педагогаў навучэнцы здымалі відэаролікі, пісалі эсэ і праводзілі ўласныя даследаванні на тэму генацыду 6еларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго на разгляд журы было прадстаўлена 155 работ.

— Конкурс знайшоў вялікі водгук у маладога пакалення. Кожная работа наглядна паказала, што ў нашых навучэнцаў сфарміраваны ўяўленні аб гераізме і подзвігах беларусаў у гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны перыяд. Даследаванні па захаванні гістарычнай памяці аб’ядналі вучняў, педагогаў і бацькоў. Знойдзеная інфармацыя атрымала масавае распаўсюджванне. Важна, што шматлікія праекты не абмежаваны рамкамі конкурсу. Ва ўстановах плануюць працягваць дзейнасць у гэтым кірунку, — паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова.

Усе прадстаўленыя на конкурсе творы былі нечым адметныя. Кранальна і шчыра навучэнцы расказалі аб жорсткіх злачынствах супраць чалавечнасці, якім няма апраўдання, нагадалі аб неабходнасці захоўваць памяць пра трагічныя падзеі, нягледзячы на той боль, які яны дастаўляюць.

— У любым дакуменце ваенных часоў скрозь радкі мы бачым словы «не забудзьце». У гэтым і заключаецца мэта падобных мерапрыемстваў: наша моладзь павінна ведаць праўду, захоўваць яе і не дазваляць перапісваць гісторыю, — падкрэсліў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў.

Па выніках конкурсу пераможнымі дыпломамі адзначаны навучэнцы сярэдняй школы № 2 Асіповіч, Магілёўскага інстытута Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Бабруйскага тэхналагічнага каледжа і Магілёўскага эканамічнага прафесійна-тэхналагічнага каледжа. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі звыш дваццаці навучальных устаноў.