Упор — на прававую асвету

Сінькевіч, Г. Упор — на прававую асвету / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 14 лістапада. — С. 3.

Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі і павышэнне прававой культуры грамадзян — гэтыя тэмы былі ў ліку ключавых на двухдзённым выязным пасяджэнні ЦВК Беларусі, якое адбылося ў Магілёве.

Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі, Міністэрства адукацыі, Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацьіі. навуцы, культуры і сацыяпьным рззвіцці, прадстаўнікі абласных і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Як заўважыў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, цяперашняя электаральная кампанія мае шэраг асаблівасцей. Адбылася трансфзрмацыя заканадаўства і выбарчай сістэмы ў цэлым.

— Упершыню пройдзе адзіны дзень галасавання. У гэты дзень мы выберам дэпутатаў усіх узроўняў, пачынаючы ад Палаты прадстаўнікоў і заканчваючы сельскімі і пасялковымі Саветамі. Усяго будуць выбрзны звыш 12,5 тысячы дэпутатаў. Папярэднічаць гэтаму дню будзе датэрміновае галасаванне. Асаблівасць кампаніі таксама ў тым, што пасля правядзення адзінага дня галасавання выбарчая працэдура не скончыцца: неабходна будзе выбраць членаў Савета Рэспуб-лікі і дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Праводзіцца даволі маштабная падрыхтоўчая работа. Мы ўшчыльную падышлі да таго, каб даць старт выбарчай кампаніі. Указы Прэзідэнта аб назначэнні выбараў унесены ва ўстаноўленым парадку, чакаем Іх ладпісання, — паведаміў Ігар Васільевіч.

Цэнтральнай выбарчай камісіяй сёння ажыццяўляецца значная дзейнасць па прававой асвеце насельніціва. Асаблівая ўвага ўдзяляецца фарміраванню прававой культуры моладзі. Істотную ролю ў гэтым напрамку адыгрываюць установы адукацыі.

— Патрыятычнае выхаванне ва ўстановах адукацыі будуецца на трох базавых кампанентах. Першы з іх — грунтоўнае веданне сваёй гісторыі. Менавіта таму перагледжаны і прыняты новы школьны стандарт гістарычнай адукацыі. Ужо з гэтага навучальнага года 14 школ у пілотным рэжыме пачалі асвойваць новую дысцыпліну ‘Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі’. Плануецца, што з нзступнага года гэтая дысцыпліна ўвойдзе ва ўсе нашы агульнаэдукацыйныя школы. Сумесна з Генеральнай пракуратурай распрзцавана серьія вучэбных даламожнікаў па генацыдзе беларускага народа для вучняў 1—11 класаў. Элек-тронныя дапаможнікі пастулілі ў школы, распачата рэалізацыя абавязковага факультатыву. Другі асноўны аспект — павага да сучаснай Беларусі і яе дасягненняў. У сувязі з гэтым сёлета праект «Школа Актыўнага Грамадзяніна» атрымаў новае гучанне. Ён праходзіць пад дэвізам «Сучасная Беларусь у асобах’. Арганізоўваюцца дыялогі школьнікаў з вядомымі людзьмі, якія сваёй працай унеслі важкі ўклад у прамысловасць, эканоміку, сацыяльную сферу краіны. Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям паверьіць у сябе, зрабіць свой прафесійны выбар, зразумець, што канкрэтна яны могуць зрабіць для развіцця краіны. Трэці немалаважны фактар — грамадзянскае і ваенна-патрыятычнае выхаванне. Працуем над раскрыццём патэнцыялу музейнай педагогікі: у школах былі створаны музейныя экс-пазіцыі, прысоечаныя вялікай Айчыннай вайне і Імшым гістарычным старонкам. Цяпер праоодзіцца сур’ёзная работа па павелічэнні колькасці пошукавых атрадаў і ваенна-патрыятычных клубаў. Мяркуем, што ўжо да канца гэтага навучальнага года ў кожнай школе будзе ваенна-патрыятычны клуб або ваенна-патрыятычны клас. Гэта вельмі важна, бо наша нацыянальная бяспека грунтуецца ў тым ліку і на разуменні маладымі людзьмі таго, што Радзіму трэба абараняць, — адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Па яго словах, упор у навучальных установах робіцца і на прававое выхаванне. Шэраг сістэмных мер рэалізуецца разам з ЦВК. Праводзіцца сумесная работа па фарміраванні ў вучняў прававой культуры. Так, алімпіяда па выбарчым праве дапамагае дзецям зразумець палажэнні і асновы беларускай дзяржаўнасці. На базе НДЦ «Зубраня» функцыянуе клуб маладога выбаршчыка. У лютым 2024 года запланавана правядзенне адэінага ўрока па тэме выбараў і правоў будучых выбаршчыкаў. будзе арганізаваны форум маладых выбаршчыкаў.

— Уся гэтая дзейнасць дазваляе кожнаму маладому чалавеку рабіць свядомы выбар, разумець свой грамадзянскі абавязак, адказнасць за незалежнасць, суверэнітэт і 6удучыню краіны, — падкрэсліў Андрэй Іванавіч.

У рамках выязнога пасяджэння быў падпісаны план мерапрыемстваў па павышэнні прававой культуры моладзі паміж ЦВК і Міністэрствам адукацыі на 2024—2025 гады. Значнай ладзеяй стала і выбранне Маладзёжнага савета пры Цэнтрвыбаркаме. У яго склад увайшлі 19 прадстаўнікоў розных рэгіёнаў. Мэтай гэтага грамадскага фарміравання з’яўляецца павышэнне электаральнай актыўнасці моладзі, развіццё ўсвядомленай цікавасці маладых людзей да кіравання справамі грамадства і дзяржавы праз выбары.