Казека, А. «Я — часцінка маёй Беларусі…» / Алесь Казека ; гутарыла Таццяна Падліпская // Магілёўскія ведамасці. — 2023. — 4 жніўня. — С. 7.
Сёння свой 65-гадовы юбілей адзначае наш знакаміты зямляк старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алесь Казека, які ён сустракае ў творчых клопатах, сярод родных і сяброў.
Алесь Казека — паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч, «Чалавек года Магілёўшчыны», лаўрэат прэміі Магілёўскага гарвыканкама «Дасягненне» ў намінацыі «Літаратурная дзейнасць». Яго імя занесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны. За сваю творчую дзейнасць ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём Саюза пісьменнікаў Расіі «Василий Шукшин», нагрудным знакам «За вялікі ўклад у літаратуру», знакам «Почетный учитель творческой молодежи», мноствам дыпломаў, грамат і падзячных лістоў. Словам, згадаць усе званні і ўзнагароды нашага таленавітага земляка месца не хопіць. Іначай і быць не можа — талент абавязвае. А ў дадатак здзіўляе працаздольнасць Алеся Мікалаевіча, і не толькі творчая, але і арганізатарская.
I пры ўсёй сваёй велічнасці Алесь Мікалаевіч застаецца сціплым чалавекам, адкрытым, шчырым, добразычлівым.
Алесь Казека піша на беларускай і рускай мовах. Яго пяру належаць дзевяць кніг паэзіі: «Души моей родины» (2005), «Мелодия надежды» (2008), «Единственный друг» (2008), «Час сяўбы» (2009), «Медуница» (2012), «Марыйка» (2013), «Перекрестки судеб» (2014), «Маё сэрца навек застаецца з табой» (2019), «Песня роднай зямлі» (2020). Яго паэзія пранізана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. Па творах паэта адчуваецца, што яны народжаны неабыякавай душой.
Высокую адзнаку яго творчасці далі акадэмік Уладзімір Гніламедау, кандыдат багаслоўя потаіерэй Георгій Сакалоў. Паэма А.М.Казекі «Марыйка» — адзіны твор за апошнія некалькі такога маштабу у Беларусі і Расіі, які прысвечаны тэме спаленых вёсак. Па меркаванні выдаўцоў, «…узнёсласць зваротаў да Бога пашырэнне меж суадносін эямнога і нябеснага дазваляюць твору ўвайсці ў кола самых значных твораў сучаснай боларускай літаратуры і якія ўздымаюць пытанні вечнага і існага». Па паэме «Марыйка» зроблены літаратурна-музычныя пастаноўкі, якія гучаць як на Магілёўшчыне, так і за яе межамі. Спецыяльнае выданне гэтага твора было ўручана Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
Абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» разам з Магілёўскім дзяржаўным каледжам мастацтваў, грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд міру» пры падтрымцы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта другі год рэалізоўваецца маладзёжны патрыятычны праект «Песня роднай зямлі», створаны па паэмах Алеся Казекі «Медуніца» і «Марыйка». Яго ўдзельнікі пабывалі з пастаноўкамі не толькі на Магілёўшчыне, у розных куточках Прыдняпроўскага краю. але і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Па адзінагалоснай думцы арганізатараў, удзельнікаў і гледачоў — праекту жыць Алесь Мікалаевіч плённа працуе ў накірунку духоўна-маральнага патрыятычнага выхавання жыхароў Прыдняпроўскага краю, станаўлення новага пакалення літаратараў, збліжэння культур славянскіх народаў, развіцця роднай мовы і літаратуры. Дарэчы. у мінулым навучальным годзе ўпершыню у школьную праграму быў уключаны яго верш «Я — маленькая кропля з крыніцаў святых…». Ен быў змешчаны ў падручніку па беларускай літаратуры дпя вучняў 6 класа у першым яго раздзеле «Родная зямля. Мой род. Народ».