Адданасць любімай справе

Сінькевіч, Г. Адданасць любімай справе / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 5 снежня. — С. 9. У педагагічнай дынастыі Васільевых — Заблоцкіх любоў да адукацыі і выкладчыцкай дзейнасці — адна з галоўных каштоўнасцей.

Гордасць і прыклад

Настаўніцкая прафесія ў сям’і ў літаральным сэнсе перадаецца Ў спадчыну. Школе і дзецям сваё ‘жыццё прысвяцілі ўжо чатыры сямейныя пакаленні. Агульны педагагічны стаж налічвае 296 гадоў. А паклаў пачатак дынастыі Фёдар Мікалаевіч Васільеў — таленавіты настаўнік, які чатыры дзесяцігоддзі плённа працаваў у сельскіх школах Магілёўскай вобласці.

Выхадзец з сялянскай сям’і, Фёдар Васільеў свядома вырашыў пайсці ў педагогі. Атрымаў настаўніцкі дыплом і пачаў выкладаць гісторыю і рускую літаратуру на малой радзіме — у Шклоўскім раёне. Аднак пачатак працы перапыніла Вялікая Айчынная вайна.

—  Па стане здароўя дзядуля не быў прызваны на фронт, але яму прыйшлося перажыць зверствы нямецкай акупацыі. Тройчы яго арыштоўвалі, а аднойчы, як падобнага да яўрэя, ледзь не расстралялі. Пасля перамогі, нягледзячы на цяжкасці пасляваенных гадоў, ён вярнуўся ў прафесію, — паведаміла прадстаўніца дынастыі настаўніца працоўнага навучання Кадзінскай сярэдняй школы Магілёўскага раёна Алена Заблоцкая.

Працоўную дзейнасць Фёдар Мікалаевіч скончыў на пасадзе дырэктара школы. Яго адданасць педагогіцы неаднаразова была адзначана на самых розных узроўнях.

—  Я памятаю дзядулю ўжо на заслужаным адпачынку. Ён заўсёды шмат чытаў, любіў класічную літаратуру і нават сам пісаў казкі для дзяцей. Для ўсёй нашай сям’і дзед быў гордасцю і прыкладам, — расказала Алена Эдуардаўна.

Прафесія ў спадчыну

Фёдар Мікалаевіч змог прывіць любоў да прафесіі настаўніка наступным сямейным пакаленням. Па яго слядах пайшлі дочкі Валянціна і Людміла, а таксама сын Мікалай. Усе яны пакінулі значны след у сэрцах сваіх вучняў.

— Мой бацька Эдуард Фёдаравіч — адзіны з сям’і, хто не выбраў у якасці прафесіі сферу адукацыі. Але па волі лёсу педагагічная дынастыя працягнулася па яго лініі. Тата ажаніўся з настаўніцай. Матуля, Таццяна Канстанцінаўна, аддала пёдагогіцы роўна 40 гадоў Яна ўнесла істотны ўклад у станаўпенне Магілёўскай гарадской гімназіі № 1, змагла прывіць любоў да матэматыкі вялікай колькасці вучняў, была лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, — адзначыла Алена Заблоцкая.

Таццяна Канстанцінаўна сапраўды ўсю душу аддавала дзецям, да кожнага вучня ставілася з увагай і клопатам. Пастаянна падтрымлівала яна і маладых настаўнікаў, дзялілася сваім вопытам работы з калегамі.

— Шмат у чым менавіта дзякуючы маме я таксама пайшла ў педагогіку. Па сутнасці, лекцыі па методыках выкладання стала слухаць яшчэ да свайго нараджэння. Я з’явілася на свет, калі матуля была на чацвёртым курсе інстытута, — з усмешкай успомніла Алена Эдуардаўна. — I школа заўсёды была мне як другі дом. Часта сядзела за апошняй партай на маміных уроках, назірала за тым, як яна выкладае. Па вечарах усёй сям’ёй мы дапамагалі ёй рыхтаваць наглядныя дапаможнікі да заняткаў. У доме ў нас нярэдка бывалі навучэнцы. Пры вялікай занятасці за любую справу мама нязменна бралася з энтузіязмам, праца была ёй у задавальненне. Гледзячы на яе, мне хацелася стаць такой жа настаўніцай.

Лёсавызначальнае рашэнне

Вырасшы ў педагагічным асяроддзі, іншай дарогі, акрамя як настаўніцкай, Алена Заблоцкая для сябе не бачыла. У сям’і выбар падтрымалі.

— Цётка і мама дапамаглі падрыхтавацца да экзаменаў. Тата першапачаткова раіў перадумаць — разгледзець перспектывы інжынернай спецыяльнасці, але мая рашучасць пераканала. Ён зразумеў, што я насамрэч бачу сваё прызванне ў тым, каб быць настаўніцай, — расказала Алена Заблоцкая.

Студэнцкія гады Алена Эдуардаўна ўспамінае з асаблівай цеплынёй. Тагачасны Магілёўскі педінстытут не толькі адчыніў для яе дзверы ў прафесію.

— На ганку інстытута пазнаёмілася з будучым мужам — тады студэнтам факультэта фізічнай культуры і спецыяльнай падрыхтоўкі, а цяпер начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэем Барысавічам Заблоцкім. Выпадковая мімалётная сустрэча стала лёсавызначальнай. Ужо 30 гадоў мы ідзём разам па жыцці, будучы адно аднаму апорай ва ўсіх пачынаннях, — падкрэсліла суразмоўніца.

Свае першыя прафесійныя крокі маладая педагагічная сям’я Заблоцкіх рабіла ў Кадзінскай сярэдняй школе. Тут прайшлі станаўленне, адбыліся як настаўнікі. Лідар па характары Андрэй Барысавіч неўзабаве ўзначаліў навучальную ўстанову, змог аб’яднаць калектыў, і школа ў Кадзіне загучала на ўсю Беларусь. На перадавыя пазіцыі ў вобласці і краіне ён пасля вывеў і сістэму адукацыі Магілёўскага раёна. Цяпер гэтак жа ўмела і эфектыўна кіруе сферай адукацыі вобласці.

— Муж прайшоў усе ступені педагагічнай адміністрацыйнай лесвіцы. А я ўжо 29 гадоў настаўнічаю ў Кадзінскай школе, якая за гэты час стала роднай. Знайшла сябе ў профілі працоўнага навучання. З задавальненнем вучу дзяўчынак шыць, вязаць, вышываць, быць добрымі гаспадынямі. Пры гэтым стараюся не проста перадаваць вучаніцам веды, а і развіваць іх здольнасці, раскрываць патэнцыял. Навучэнкі не раз станавіліся пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, прэстыжных конкурсаў. Па маім прыкладзе некаторыя пайшлі ў педагогіку, сталі настаўніцамі працоўнага навучання. Усе вучнёўскія дасягненні для мяне — невычэрпная крыніца натхнення, — запэўніла Алена Заблоцкая.

Працягу будучыні

Вернасць прафесіі і сумленнасць у працы сям’і Заблоцкіх не аднойчы адпаведна адзначаліся. Андрэй Барысавіч і Алена Эдуардаўна маюць шэраг грамат і падзяк, з’яўляюцца выдатнікамі адукацыі. Адметная гісторыя дынастыі Васільевых — Заблоцкіх увайшла ў змест рэспубліканскай кнігі «Імя табе — Настаўнік*.

— Гэты праект Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі дапамог сістэматызаваць і абагульніць усю важную інфармацыю. Мы ўскалыхнулі сямейную памяць, паднялі архівы, фатаграфіі і ўспаміны. Высветлілі, што педагогамі былі таксама мой стрыечны дзядуля Сцяпан Іосіфавіч Міхасёў і яго дачка Мая, — падзялілася Алена Заблоцкая. — Ад моцных пачуццяў падчас збору звестак для кнігі я нават напісала верш:

С таким учатепьским наследием

Грех было бы пойти не в педагоги

Из всех возможных жизненных путей

Мне не было другой дороги.

Храню я в сердце каждого из них,

Нелегкий труд их часто вспоминаю,

Поэтому в делах и помыслах своих

Имя учателя прославляю.

Я знаю, дело педагога на земле,

Как сердце Данко, путь всем озаряет.

Ведь свет познанья, как звезда, горит во мгле.

Учитель сквозь века несет его и сохраняет.

Сёння фарміруецца ўжо новае педагагічнае пакаленне сям’і. Алена Эдуардаўна і Андрэй Барысавіч выгадавалі двух сыноў. Старэйшы з іх ажаніўся з настаўніцай. Малодшы сур’ёзна задумваецца над тым, каб пайсці па педагагічным шляху. Гэта сведчыць аб тым, што дынастыя Васільевых — Заблоцкіх працягнецца і ў будучыні.