Калядзіч, Н. Дыялог з чытачом / Наталля Калядзіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 12 снежня. — С. 7.
На этапе да чытання педагог выкарыстоўвае прыёмы ў залежнасці ад сэнсавай, тэматычнай, эмацыянальнай накіраванасці тэксту твора. Напрыклад, эфектыўным з’яўляецца прыём «Антыцыпацыі»— апярэджвання, прадугадвання маючага адбыцца чытання, пры якім вылучаюцца назва твора, імя аўтара, ключавыя словы, ілюстрацыі, што папярэднічаюцьтэксту.
Настаўніца задае пытанне: . «З творам якога аўтара мы пазнаёмімся на ўроку, калі вядома, што ён напісаў вось гэтыя кнігі?» (на дошцы запісаны назвы твораў). Або дае магчымасць выбраць прозвішча аўтара, з творам якога вучні будуць знаёміцца на ўроку, калі дадзены спіс аўтараў. Часам педагог прачытвае эпіграф да ўрока або першыя словы абзацаў і просіць у вучняў прадугледзець, пра што будзе той ці іншы твор.
Прыём «Адтэрмінаваная адгадка» дазваляе незвычайна пачаць урок. Настаўніца загадвае загадку і паведамляе дзіўны факт, які будзе раскрыты на ўроку пры рабоце над новым матэрыялам: Напрыклад, вывучаючы раздзел «Дзівоснае побач», перад чытаннем апавядання «Пінгвін» педагог задае загадку і пытаецца ў дзяцей, ці ўсе птушкі ўмеюць лётаць і якія птушкі выдатна ныраюць, але выходзяць сухімі з вады.
На этапе работы з тэкстам падчас чытання прымяняецца прыём «Дыялог з аўтарам». Вучням прапануецца знайсці ў тэксце прамыя і схаваныя аўтарскія пытанні, на якія адказвае сам пісьменнік. Па дэталях апавядання і асобных фразах у прамовах герояў можна паспрабаваць спрагназаваць, што можа здарыцца далей, як будуць развівацца падзеі, чым можа скончыцца твор.
Даспадобы вучням прыём»Каменціраванае чытанне», калі чытаецца тэкст і па ходзе робяцца пэўныя заўвагі, тлумачэнні. Прычым чытанне дзіцяці перапыняецца не словамі «стоп», «хопіць», «спыніся тут», а выкарыстаннем рэфрэна (паўтора слова, словазлучэння ўслед за дзіцем), за якім даецца каментарый або ставіцца пытанне да навучэнцаў, ці ўключэннем уяўлення дзяцей, напрыклад, такімі словамі, як»уявіце са6е»,»убачылі».
Пасля чытання тэксту педагог часта выкарыстоўвае кубік Блума, на гранях якога напісаны пачатак заданняў: «Чаму…» «Растлумач…», «Назаві…» «Прапануй…» «Прыдумай…», «Падзяліся…» а таксама прыём «Аналітык» (работа з хрэстаматыяй, дадатковымі матэрыяламі).
— Тэхналогія прадукцыйнага чытання на практычнай аснове садзейнічае развіццю чытацкай кампетэнцыі. Дазваляе не толькі свядома чытаць творы мастацкай літаратуры, але і прывіць цікавасць да чытання. Глыбей разумеючы прачытаны твор, навучэнцы становяцца больш актыўнымі, творчымі і самастойнымі, — адзначае Наталля Чарканава.