Сінькевіч, Г. Вальс, полька, паланэз… / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2023. — 22 снежня. — С. 3.
У Магілёве навагодні баль закружыў у танцы лепшых навучэнцаў і студэнтаў.
Абласны навагодні баль прайшоў у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Удзельнікамі традыцыйнага мерапрыемства сталі 50 прадстаўнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі рэгіёна. Маладыя людзі з’яўляюцца выдатнікамі вучобы, пераможцамі алімпіяд, прэстыжных творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, навуковых канферэнцый.
Сярод запрошаных на баль — навучэнка Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі Ксенія Брыткевіч. Дзяўчына даўно захапляецца музыкай, а зараз вучыцца інструментальнаму выканальніцтву на фартэпіяна. Яна пераможца шматлікіх конкурсаў і фестываляў.
— Навіна аб тым, што буду прадстаўляць каледж на навагоднім балі, стала для мяне прыемнай нечаканасцю. Гэта вялікі гонар. Мы доўга рыхтаваліся. На працягу месяца некалькі разоў на тыдзень прыходзілі на рэпетыцыі. Разам з харэографамі дасканала развучвзлі элементы розных танцаў, засвойвалі правілы бальнага этыкету, вывучалі традыцыі. Калі спачатку ўзнікалі цяжкасці, то цяпер мне вельмі радасна ад таго, ціто ўсе атрымалася, — падзялілася дзяўчыйа.
У пары з Ксеніяй Брыткевіч — навучэнец Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа маствцтваў імя Я.Глебава Аляксандр Пятроў. Хлопец вучыцца інструментальнаму выка-нальніцтву на трубе, у яго скарбонцы таксама нямала перамог на рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах.
— Вельмі чакаў гэтую ўрачыстасць. За час падрыхтоўкі пазнаёміўся з цудоўнымі хлопцамі і дзяўчатамі. Нас шмат чаму навучылі. Упэўнены: умение танцаваць I быць галантным спатрэбіцца не толькі на балі, але і ўвогуле ў жыцці, — паведаміў Аляксандр.
Арганізатары пастараліся стварыць на балі чароўную атмасферу. Мерапрыемства стала для моладзі своеасаблівым падарункам за працавітасць і стараннасць, матывацыяй заваёўваць новыя вучэбныя вышыні. 3 надыходзячымі святамі маладых людзей шчыра павіншаваў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
— Навагодні баль сабраў лепшых прадстаўнікоў вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Вам пакарыліся спартыўныя і творчыя алімпы, вяршыні ведаў. Сваімі дасягненнямі і перамогамі вы ўпісалі дастойную старонку ў гісторыю Магілёўшчыны. За вамі — будучыня, вам вырашаць лёс нашай краіны. Не забывайце пра свае вытокі, памятайце пра вялікую каштоўнасць міру. Няхай спраўдзяцца ўсе вашы планы і мары, — пажадаў Валерый Анатольевіч.
У адказ моладзь падзякавала за падтрымку, паабяцала і далей набываць веды, працаваць на карысць роднай Беларусі. А пасля пачаўся баль. Загучалі рытмы вальса, полькі, паланэза. За-кружыліся ў танцы юныя дамы 1 кавалеры. Музыку змянялі вакальныя выступленні, мізансцэны, гульні, віншаванні ад галоўных навагодніх персанажаў—Дзеда Мароза I Снягуркі. Напрыканцы свята кожнаму яго ўдзельніку ў якасці падарунка былі ўручаны салодкія прысмакі.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.