Сінькевіч, Г. Праз прызму мастацтва / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 9 студзеня. — С. 11.
Вучыць дзяцей быць патрыётамі, дапамагаць ім самарэалізавацца і знайсці сябе — у гэтым сёння галоўная задача установи адукацыі. Такога меркавання прытрымліваецца педагагічны калектыў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я.А.Глебава.
Свая ўнікальнасць
Знайсці гімназію-каледж даволі проста. Дастаткова ісці на гукі музыкі на вуліцы Ленінскай Магілёва. Чароўныя мелодыі хутка прывядуць да навучальнай установы.
Музыка тут гучыць заўсёды і ўсюды. Навучанне празтворчасць і праз прызму мастацтва — у гэтым унікальнасць і асаблівасць гімназіі-каледжа. Ва ўстанове якасна арганізавана інтэграцыя агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай адукацыі з авалодан-нем прафесійнымі музычнымі і харэаграфічнымі навыкамі.
— Сёння ў нас вучыцца звыш 480 хлопчыкаў і дзяўчынак. Першая ступень—пачатковая школа. Ужо ў гэтым звяне дзеці спасцігаюць асновы музыкі або харэаграфіі. Пасля працягваюць навучанне на ўзроўні гімназіі. А атрымаўшы базавую адукацыю, могуць стаць спецыялістамі сярэдняга звяна, скончыўшы ступень каледжа, — расказаў дырэктар Аляксандр Курсакоў.
Па яго словах, паралельна вывучэнню агульнаадукацыйных прадметаў ва ўстанове арганізаваны вучэбны працэс у галіне музычна-інструментальнага, харэаграфічнага і музычна-харавога мастацтва. Выбар для творчасці ў навучэнцаў шырокі. Толькі на інструментальным напрамку дзеці могуць асвойваць ігру на 21 інструменце. 3 навучэнцамі займаюцца 113 педагогаў, кожны з іх — прафесіянал. Настаўнікі гімназіі-каледжа актыўна рэалізуюць адукацыйныя інавацыі, аўтарскія ініцыятывы і праекты, шмат робяць у кірунку музычнай асветы.
Працоўная апантанасць педагогаў, Іх асабістая зацікаўленасць у раскрыцці здольнасцей вучняў прыносяць адпаведныя вынікі. Навучэнцы пастаянна перамагаюць на рэгіянальных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, прычым не толькі творчых, але і інтэлектуальных, спартыўных. Дарэчы, летась 18 мясцовых вучняў сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.
Музыка дабра
Якасць адукацыі ў гімназіі-каледжы на першым месцы. Але не меншае значэнне тут надаюць выхаванню.
У нас усе мерапрыемствы арганізуюцца праз мастацтва. Напрыклад, сярод навучэнцаў вельмі развіты валанцёрскі рух. Дабру, міласэрнасці і ўзаемадапамозе яны вучацца праз музыку. Мы ўжо некалькі гадоў праводзім маштабную дабрачынную акцыю «Музыка дабра». Нашы юныя таленты даюць канцэрты; а сабраныя падчас іх сродкі накіроўваюцца на патрэбы Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Аказваем мы і адрасную дапамогу. Вучні самі ўручаюць патрэбныя падарункі сваім цяжка хворым аднагодкам. На Іх гэта аказвае каласальнае ўздзеянне. Такім чынам у навучэнцаў фарміруецца светапогляд, закладваюцца правільныя арыенціры і каштоўнасці, — адзначыў Аляксандр Курсакоў.
Вялікую ўвагу педагогі гімназіі-каледжа ўдзяляюць таксама прывіццю дзецям грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця любові да Радзімы. I ў ходзе заняткаў, і ў пазаўрочны час настаўнікі робяць акцэнт на далучэнні вучняў да традыцый і гісторыі беларускага народа.
— Мы не абышлі ўвагай тэму генацыду, мужнасці і гераічнасці беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Летась у адным з вучэбных кабінетаў стварылі экспазіцыю, прысвечаную тым трагічным гістарычным падзеям.
3 ёй дасканала знаёмяцца ўсе навучэнцы, бо мы ўпэўнены, што яны павінны ведаць мінулае сваёй краіны. Заўсёды ў ліку важных напрамкаў выхавання — развіццё ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму. I тут вельмі дапамагае асоба чалавека, імя якога носіць наша ўстанова. Жыццёвы шлях Я.А.Глебава — яскравы прыклад самаадданага служэння Айчыне, — падкрэсліў Аляксандр Яўгенавіч.
Выключны прыклад
Імя Яўгена Глебава Магілёўскай гімназіі-каледжу мастацтваў было прысвоена тры гады назад. Падзея стала знамянальнай для навучальнай установы.
— Яўген Аляксандравіч — выключны культурны дзеяч Беларусі. Свае першыя крокі ў свет музыкі ён рабіў і ў сценах нашай гімназіі-каледжа. Прысваенне ўстанове яго імя стала для нас гонарам, — падзялілася намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла Наталля Алісеева.
Педагогі і навучэнцы імкнуцца захоўваць памяць пра легенду айчыннай музыкі. Яны наладзілі трывалую сувязь з удавой кампазітара — Ларысай Глебавай, дзякуючы падтрымцы якой сабралі шмат матэрыялаў з біяграфіі майстра.
— Некалькі разоў мы ездзілі ў госці да Ларысы Васільеўны. Нашы вучні пабылі ў рабочым кабінеце кампазітара, дзе час нібы спыніўся і ўсё засталосятакім, як было пры жыцці Яўгена Аляксандравіча. Навучэнцы змаглі дакрануцца да інструментаў мэтра, паслухаць цікавыя гісторыі аб ім ад сваякоў. Усё гэта выклікала ў дзяцей незабыўныя эмоцыі. Некаторыя дзеці пасля паездак пераканаліся, што менавіта музыка — іх прафесійная будучыня, — расказала Наталля Дзмітрыеўна.
Яўген Аляксандравіч Глебаў беларускі кампазітар, дырыжор, педагог. Народны артыст СССР. Адметная рыса творчасці — індывідуальнае адчуванне гукавога свету, непаўторная творчая манера спалучэння нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў музыцы. Чуйны мастак, ён успрыняў усе навацыі, у тым ліку эстэтыку неафалькларызму, якая стала моднай у савецкай музыцы 60—70-х гадоў, але пры гэтым змог падаць іх па-свойму. Гэта выявілася ў своеасаблівай аўтарскай трактоўцы рьггму я к галоўнага выразнага музычнага сродку. Яўгенам Глебавым напісаны грандыёзныя балеты, аркестравыя і інарументальныя творы, музыка да шэрага драматычных спектакляў і кінафільмаў.
Пры дапамозе ўдавы Я. А. Глебава ў гімназіі-каледжы не так даўно ўзнікла памятная экспазіцыя. На стэндах размясціліся вельмі каштоўныя экспанаты. Гэта нататнікі кампазітара з першымі штрыхамі геніяльных твораў, яго ўзнагароды, дакументы, асабістыя рэчы.
Музейны куток памяці Я.А.Глебава пакуль невялікі. Але каля яго заўсёды можна сустрэць гімназістаў. Яны вывучаюць біяграфію вялікага беларускага меладыста, натхняюцца яго творчасцю.
— Мы ганарымся тым, што наша навучальная ўстанова носіць імя такога знакамітага кампазітара. У Яўгена Глебава непаўторная, неверагодна меладычная музыка. Яе лёгка зразумець і выконваць у задавальненне, — паведаміў вучань 9 класа лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Дзмітрый Шыян.
— Для многіх навучэнцаў было дзіўным, што ў музыку Яўген Аляксандравіч прыйшоў, зусім не ведаючы нот. Алле ўпартасць і захапленне прывялі яго на недасягальныя вышыні. Для дзяцей гэта прыклад таго, што, калі працаваць над сабой, старацца і марыць, усё атрымаецца. Жыццё Я. А. Глебава наглядна паказвае вучням і тое, якім павінен быць сапраўдны патрыёт, — дадала Наталля Алісеева.
На сваім, родным
Музыка кампазітара Я. А. Глебава і сёння жывё ў творчасці навучэнцаў і педагогаў. Тут ладзяць аднайменныя канцэрты, дзе дзеці не проста іграюць, але і ствараюць харэаграфічныя пастаноўкі пад творы мэтра.
— Глебаўскія мелодыі самабытныя, аднак адпавядалі савецкаму часу і не страчваюць сваей актуальнасці цяпер. Сучасным вучням яны вельмі падабаюцца. Дзеці з энтузіязмам выконваюць музыку Яўгена Аляксандравіча, выступаюць з ёй на прэстыжных конкурсах і часта перамагаюць, — адзначыў дьірэктар установы.
На яго думку, маладое пакаленне трэба выхоўваць на сваім, родным. Вучням неабходна больш гаварыць аб земляках, якія плённай працай праслаўлялі Беларусь і пра дасягненні якіх ведае ўвесь свет.
— Прыклад рэальных людзей і іх канкрэтныя справы на карысць роднай зямлі найлепшым чынам тлумачаць дзецям паняцце патрыятызму, — лічыць Аляксандр Курсакоў. — Непасрэдна нашы вучні імкнуцца быць падобнымі да музычнага майстра, імя якога носіць гімназія-каледж. У нас няма выпадковых навучэнцаў, а каля 90% выпускнікоў выбіраюць музыку за аснову прафесіі працягваюць далей рэалізоўвацца ў гэтай сферы.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.