Леўчанка, М. З такой вышыні бачна ўсё / Мікола Леўчанка // Вечерний Могилев. — 2024. — 13 марта. — С. 3.
Напрыканцы мінулага года вядомы беларускі пісьменнік, магіляўчанін Віктар Арцем’еў прэзентаваў сваю чарговую кніжку «Я — доўгажыхар», аб чым паведамлялася ў «Вячорцы», І вось цяпер трымаю ў руках новы твор шаноўнага Віктара Іванавіча «3 вышыні гадоў», у які ўвайшлі змястоўныя, цікавыя і ў большасці сваёй пазнавальныя артыкулы, публіцыстыка, эсэ.
У іх змесце — цёплыя словы пра музыканта, кампазітара і таксама магіляўчаніна Яўгена Маланкова, згадка пра народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і краязнаўцу з Хоцімшчыны Міхася Ласоўскага, пра гумар-сатыру ў творах незабыўнага паэта Аляксея Пысіна, разважанні пра дзейнасць магілёўскага гарадскога літаратурнага аб’яднання “Ветэран” і тых людзей, хто свядома ці, можа, па некаторай недасведчанасці перашкаджаў развіццю літаратурнага працэсу ставіў палкі ў яго творчыя колы, меркаванні з слушнымі заўвагамі пра рускамоўны рукапіс кнігі А.К. Доктарава «Война. Освобождение Могилевской земли».
3 веданнем справы аўтарытэтны літаратуразнаўца выказваесвае свае погляды на шматгранную творчасць паэта-аматара з нашага абласнога цэнтра Мікалая Механікава, які ўваходзіць у названае літаб’яднанне «Ветэран», на творчабць слыннага паэта краіны і свайго даўняга сябра Змітрака Марозава, разважліва аналізуе багатае жыццё і плённую творчасць яшчэ аднаго пісьменніка-магіляўчаніна —былога вайсковага старшага афіцэра Леаніда Іскрова, аўтара рускамоўных кніг паэзіі і прозы «Судьбы не кляня», «Отрада родного слова», «Здравствуй, мама, я живой!», «Курсанты. Офицеры», «Под черным крылом войны».
Ад вобразных вершаў магіляўчанкі, чдена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Міхальчук зыходзяць святло, радасць, аптымізм, піша аўтар кнігі. Свае словы ён пацвярджае выказваннямі кандыдата філалагічных навук, дацэнта кафедры рубкай мовы філфака Белдзяржуніверсітэта Алены Ціхаміравай і кандыдата філалагічных навук, загадчыцы кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А.А. Куляшова Таццяны Масяйчук на рускамоўны зборнік твораў Наталлі Аляксандраўны «Светлый день».
Аўтар «3 вышыні гадоў» у сваіх заметках на паэтычны зборнік «След на земле» Валянціны Атрошкавай прыходзіць да высновы, што яе вершы лечаць душы пажылых людзей і вучаць жыццю моладзь. Гэтаксама можна сказаць і пра рускамоўную вершаваную кніжку «Попытка исповеди» Мікалая Емяльянава.
Актуальный публіцыстычна-крытычныя артыкулы «Аглобляй па альманаху», «Волюнтаристским решением», «Ласточки» в поликлинике №3», «Злачынствы акупантаў і іх пасобнікаў не маюць тэрміну даўнасці», «У пошуках дапамогі», злабадзённае эсэ «Трэцяя сусветная вайна» паказваюць і даказваюць надзвычай шырокі кругагляд, глыбокае веданне жыцця і яго праблем аўтара новай кнігі патрыярха беларускай літаратуры Віктара Іванавіча Арцём’ева, якому 21 сакавіка споўніцца 97 гадоў з дня нараджэння.
Віншую цябе, дарагі наш чалавек, з надыходзячым днём нараджэння, жадаю на сваіх нагах і з такой жа добрай памяццю сустрэць потым і сваё 100-годдзе!
Мікола ЛЕЎЧАНКА г. Быхаў.
Ад рэдакцыі. Мы далучаемся да віншавання іжа-даем Віктару Іванавічу моцнага здароўя, радаснага даўгалецця і творчых поспехаў!