Сінькевіч, Г. Свет захапленняў / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 13 верасня. — С. 6.
Музыка і харэаграфія, спорт і турызм, робататэхніка і камп’ютарныя тэхналогіі. Гэта далёка не поўны пералік занятасці, што прапануе навучэнцам Магілёўскі абласны цэнтр творчасці.
Навучальная ўстанова прэзента-вала сваю дзейнасць яркім святам. У рамках рэспубліканскага Тыдня дадатковай адукацыі юным гараджанам прапанавалі ў інтэрактыўнай форме азнаёміцца з гурткамі, пабываць на займальных экскурсіях, паўдзельнічаць у майстар-класах.
— Наш цэнтр — шматпрофільная ўстанова. Сёлета функцыянуюць 467 аб’яднанняў па інтарэсах. На навучанне плануем прыняць больш за 7 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, — паведаміў дырэктар МАЦТ Ігар Аўсеенка.
Папулярнасцю ў школьнікаў карыстаецца мастацкі профіль. Напрыклад, жадаючых наведваць заслужены аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, узорны эстрадны тэатр-студыю «Вясёлка»заўсёды шмат.
— Калектыву ўжо больш за 40 гадоў. Змяняюцца рэаліі, але нашы мэты застаюцца ранейшымі. Для ўсіх педагогаў дзеці — галоўнае. Мы не проста вучым іх вакалу, харэаграфіі, умению трымацца на сцэне, але і імкнёмся сфарміравацьіх светапогляд, у поўнай меры раскрыць патэнцыял. Нам гэта ўдаецца: сярод выпускнікоў — шэраг вядомых артыстаў як беларускай, так і расійскай эстрады. Канечне, творчы шлях выбіраюць толькі асобныя навучэнцы. Аднак з музыкай і песняй ідуць па жыцці абсалютна ўсе, — адзначыла педагог дадатковай адукацыі Вольга Шаўчэнка.
3 індывідуальным падыходам да навучэнцаў працуюць і ва ўзорнай студыі выяўленчай і дэкаратыўна-прыкпадной творчасці ‘Тон». Педагогі перакананы: у любога дзіцяці ёсць пэўныя здольнасці.
— Накіроўваем схільнасці дзяцей у патрэбнае рэчышча, гадуем таленты. Вучым заўважаць прыгажосць і эстэтыку вакол сябе, падтрымліваем фантазіі і ідэі. Захоўваючы аўтарскую самабытнасць, фарміруем прафесійныя навыкі ў выяўленчым мастацтве. Гэта прываблівае дзяцей. Многія з малодшай групы і да выпуску наведваюць студыю, — падзялілася педагог Людміла Дудкова.
Устойлівую цікавасць у навучэнцаў выклікае тэхнічны і прыродазнаўча-матэматычны кірунак. Дзеці з энтузіязмам займаюцца канструяваннем, мадэляваннем, робататэхнікай. Прычым важна, што навучэнцам рэгулярна прапаноўваюць нешта новае. Так, у гэтым годзе адкрываюцца аб’яднанні «Аўтаканструктар», «Асновы электронікі і праграмавання», «SMART-мультымедыя»/’IT-START».
— Сучасных дзяцей прывабліваюць мультымедыйныя тэхналогіі. Вырашылі задаволіць гэты попыт. На занятках аб’яднання «SMART-мультымедыя» навучэнцы асвояць праграмы па стварэнні дызайнерскіх прэзентацый; навучацца рабіць дынамічныя відэаролікі з анімацыяй. Навыкі патрэбныя, таму і ахвоч’ых вучыцца дастаткова. Група ўжо скамплектавана, расказала педагог дадатковай адукацыі Вольга Волкава.
Адметна, што новыя напрамкі аб’яднанняў па інтарэсах адкрываюцца ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці пастаянна. Педагагічны калектыў падрабязна вывучае запыты і адукацыйныя патрэбы дзяцей, імкнецца да таго, каб захапленне па душы ва ўстанове мог знайсці кожны школьнік.
У Магілёўскай вобласці 32 установы дадатковай адукацыі. Сёлета ў гэтых навучальных установах будуць працаваць больш за 4,3 тысячы аб’яднанняў па інтарэсах. Занятасцю плануецца ахапіць звыш 48 тысяч навучэнцаў.