«Анімаёўка–2024»: энергія будучыні

Чэкалава, С. «Анімаёўка–2024»: энергія будучыні / Святлана Чэкалава // Культура. — 2024. — 4 кастрычніка. — С. 8—9.

Дваццаць сёмы раз Беларусь сустракала адну з самых яркіх культурных падзей — Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка». Фэст аб’ядноўвае таленты з розных краін, у тым ліку дзяцей і моладзь, і дае ім магчымасць прадэманстраваць шырокай публіцы свае найлепшыя работы, а гледачам — пазнаёміцца з дасягненнямі ў галіне вытворчасці анімацыйнага кіно. А яшчэ “Анімаёўка” — гэта заусёды яскрава, весела і цікава!

27-Ы, РЭКОРДНЫ

За час свайго існавання, з 1998 года, “Анімаёўка” набыла сусветную славу, адкрыла многім аўтарам-пачаткоўцам, рэжысёрам і мастакам, дарогу ў прафесійную анімацыю і статус фестывалю расце.

3 кожным годам у коле сяброў “Анімаёўкі” з’яўляюцца новыя краіны-ўдзельніцы, адкрываюцца новыя імёны. Арганізатары фэсту — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

— Сёлета фестываль можна назваць рэкордным: удзельнічалі 47 краін; В’етнам, Трынідад і Табага — упершыню. Было пададзена 317 заявак — удвая больш, чым у мінулым годзе. 3 іх 248 — на ўдзел у конкурсе анімацыйных фільмаў і 69 — у конкурсе дзіцячай анімацыйнай творчасці, — расказала сакратар аргкамітэта, дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства “Кінавідэапракат” Марыя Каспяровіч. — У нас з’явілася намінацыя “Найлепшы анімацыйны серыял”, якая адразу выклікала цікавасць ва ўдзельнікаў. Стаў яшчэ больш запатрабаваным конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці: на яго заяўлена 132 работы. I калі ўлічыць, што над некаторымі творамі працавалі калектывы дзяцей, то можна сцвярджаць: у “Анімаёўцы-2024” паўдзельнічала больш за паўтысячы чалавек. Лічбы сведчаць аб прызнанні фестывалю на міжнародным узроўні.

Па словах Марыі Каспяровіч, анімацыя сёння не проста мульцікі. Гэта найважнейшы кампанент дызайну карыстальніцкага досведу: можа выступаць у якасці рэкламы і знаёміць людзей з брэндамі, прадуктамі і паслугамі; дазваляе ў простай і зразумелай форме растлумачыць складаныя паняцці; актыўна прымяняецца ў сацыяльных сетках.

ЯДНАЮЧЫ СЭРЦЫ

Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю адбылася ў адной з самых утульных і прыгожых лакацый Магілёва — на плошчы Зорак, у цэнтры якой устаноўлена скульптурная кампазіцыя з адзіным у свеце помнікам Астролагу. Па дывановай дарожцы пад апладысменты шматлікіх гледачоў прайшлі зоркі “Анімаёўкі”: члены аргкамітэта і журы, ганаровыя госці, партнёры фестывалю. Юныя артысты пацешылі публіку маляўнічымі нумарамі. I плошчу ахінулі тысячы залатых пялёсткаў імправізаванага салюту.

Святочнае дзейства працягнулася ў вялікай зале кінатэатра “Радзіма”. Намеснік начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Андрэй Ганчук зачытаў прывітальны адрас міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча гасцям і ўдзельнікам свята. У віншаванні адзначалася, што “Анімаёўка” на працягу многіх гадоў з’яўляецца сімвалам культурнага адзінства і ўзаемадзеяння, ўвасабляе традыцыі і сучаснасць свету анімацыйнага кіно. Гэты фестываль — заклік да духоўнага збліжэння народаў. Усё больш удзельнікаў і гасцей падтрымліваюць аб’яднальны, дружалюбны дух культурнага міжнароднага кінафоруму. I пазітыўная творчая атмасфера перадаецца шматлікай публіцы.

Шмат цёплых слоў прагучала ў прывітальным адрасе старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, які зачытаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Стэльмашок. У прыватнасці падкрэслівалася, што фестываль даўно стаў візітнай карткай Прыдняпроўскага краю і творчай пляцоўкай для ўмацавання сяброўства народаў. “Анімаёўка” аб’ядноўвае сэрцы, стварае атмасферу творчасці і ўзаемаразумення, дае ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі і разнастайнасцю свету анімацыі. Афіцыйную частку дапоўнілі інтэрактывы і прыгожыя нумары мастацкай самадзейнасці: творчыя калектывы Магілёва ведаюць, як прывабіць публіку! А верхаводзіў усім дзействам штучны інтэлект, які вяшчаў з вялікага экрана.

ГОДНАЯ ЗМЕНА

У рамках фестывалю прайшлі : тры конкурсы: анімацыйных фільмаў, дзіцячай анімацыйнай творчасці і конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Што тычыцца юных удзельнікаў, то, па словах журы, была прадэманстравана разнастайнасць тэхнік і высокае выканальніцкае майстэрства.

— Асноўнай умовай у конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва было стварэнне дзецьмі анімацыйнага героя любым спосабам — няхай гэта будзе лепка, маляванне або іншы мастайкі выраз. Гэта дазваляе развівапь творчыя здольнасці хлопчыкаў j дзяўчынак, падгрымліваць іх цікавасць да анімапыі. I юныя аўтары нас прыемна здзівлі паказалі годны ўзровень, — адзначыла член журы конкурсу, педагог вышэйшай катэгорыі Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Ірына Лапаціна.

ШЧЫРА I КАРЫСНА

Паказы конкурсных і фестывальных праграм анімацыйных фільмаў, стужак — пераможцаў фестывалю сабралі поўныя залы. Яркія ўражанні пакінулі і творчыя сустрэчы, майстар-класы, выставы.

Так, рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, пераможца ў намінацыі “ Найлепшы беларускі анімацыйны фільм” “Анімаёўкі-2023” Наталля Касцючэнка прэзентавала праграму анімацыйных стужак “ Беларусьфільма” да 100-годдзя беларускага кіно.

Рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, загадчык кафедры анімацыі і мультымедыя Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры, член Саюза кінематаграфістаў Расіі, гільдыі рэжысёраў Расіі, асацыяцыі кінаадукацыі і медыяпедагогікі, прызёр міжнародных кінафестываляў Сяргей Струсоўскі правёў заняткі па тэме “Нашы героі”, прымеркаваныя да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На другім майстар-класе тытулаваны госць прадставіў праект “Анімацыя ў тваім смартфоне” і падзяліўся сакрэтамі стварэння мультфільмаў.

Творчых майстэрняў было шмат — і ў самім Магілёве, і ў вобласці. I хоць тэмы ўздымаліся розныя, агульным было тое, што ўсе сустрэчы праходзілі ў цёплай атмасферы з вялікай аддачай вядучых і падзякай удзельнікаў. Гледачоў цікавілі не толькі нюансы прафесіі, але і тое, пра што мараць госці, хто іх любімыя героі. Спадабаліся наведвальнікам кіназалаў і сустрэча з Кацярынай Шарамет, рэжысёрам фільма “Леанід Шварцман. Казка пра хлопчыка і стары горад” (студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”, Мінск), і лэйаўт з артыстам Паўлам Карнеевым, і “Каляндар разумных спраў” Ірыны Лапацінай, кіраўніка ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Фітадызайн” Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці.

ЦЁПЛАЯ АТМАСФЕРА

Сапраўдны ажыятаж выклікалі майстар-класы і творчыя сустрэчы, якія правялі гукарэжысёр. саўнддызайнер, расійскі акцёр Барыс Кутневіч і яго юная каляжанка, актрыса агучвання Юлія Зунікава. Іх галасы пазнае кожны, хто глядзеў мультсериал “Маша і Мядзведзь”. Паразмаўляць з любімымі героямі, сфатаграфавацца і ўзяць у іх аўтографы было сапраўдным шчасцем для дзяцей.

Шмат прыхільнікаў сабраў майстар-клас “Сучасныя анімацыйныя АІ-сэрвісы: практычнае кіраўніцтва” АІ-аніматара студыі “Tсl North America”, рыгера і лэйаўт-артыста студыі “Toonbox” Таццяны Сіманавай (Расія, Кіпр). Дарэчы, тэма яе выступленняў стала яшчэ адной з навінак сёлетняга фестивалю.

Таццяна прыехала ў Беларусь упершыню і засталася ў захапленні: “Краіна цудоўная, беларусы — выдатныя людзі! Я ўдзячная арганізатарам «Анімаёўкі» за тое, што здолелі стварыць нп фестывалі вельмі прыемную, цёплую атмасферу!»

ЗОРНЫ ЧАС

На ўрачыстым закрыцці фестивалю адбылося ўзнагароджан-не пераможцаў усіх конкурсаў.

Старшыня журы конкурсу дзіцячай анімацыйнай творчас-ці Сяргей Струсоўскі заўважыў:

— Адметнай асаблівасцю “Анімаёўкі-2024” стала вялікая разнастайнасць тэхнік выканання анімацыі: дзеці паказалі працы маляваныя, лялечныя, сыпкія, пластылінавыя і зробленыя па іншых тэхналогіях, што вельмі радуе. Акрамя таго, былі прадстаўлены работы на вельмі сур’ёзныя тэмы.

I калі развагі дарослых прагучалі б як маралізатарства, то апавяданні дзяцей аб тым, што іх хвалюе, — гэта вельмі шчыра і карысна, прычым не толькі для іх аднагодкаў, але і для дарослых.

Гран-пры “Анімаёўкі-2024” атрымаў фільм “Ноч у зоне адпачынку” рэжысёра Сакі Мурамота (Японія).

У намінацыі “Найлепшы беларускі анімацыйны фільм” прыз “Вялікі аловак» заваявала стужка “Ала” рэжысёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм Наталлі Касцючэнка. А найлепшым анімацыйным фільмам, створаным дзецьмі, прызнаная стужка “Святло свету” (аўтар — Елісей Грузд, выхаванец магілёўскай дзіцячай анімацыйнай студыі “ДзіГі Клаб”, педагог Анастасія Клачкова).

3 поўным спісам пераможцаў можна азнаёміцца на сайце mogilevkino.by у раздзеле “Анімаёўка”.

Святлана ЧЭКАЛАВА