Сінькевіч, Г. Універсітэцкія суботы / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 15 кастрычніка. — С. 10.
У Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій заключылі 20 трохбаковых дагавораў аб супрацоўніцтве з шэрагам школ і прадпрыемстваў.
Пагадненні накіраваны на ўмацаванне прафа-рыентацыйнай работы з навучэнцамі.
— Сёння неабходна шукаць новыя формы прафарыентацыі школьнікаў. Прычым тэта павінна быць сумесная дзейнасць устаноў вышэйшай агульнай сярэдняй адукацыі і прадпрыемстваў — заказчыкаў кадраў. Толькi агульнымі намаганнямх зможам інжынерна-тэхналагічную адукацыю ў маладзёжным асяроддзі зрабіць папулярнай, таму і было прынята рашэнне аб афіцыйным узаемадзеянні ў такім ключы, — расказаў рэктар БДУТ Максім Кіркор.
Універсітэтам заключаны дагаворы са школамі Магілёва, Быхаўскага і Жлобінскага раёнаў, дзе функцыянуюць класы аграрнай накіраванасці, і з зацікаўленымі прадпрыемствамі харчовай прамысловасці. Згодна з дакументамі, па суботах навучэнцы агракласаў будуць рэгулярна наведваць УВА, удзельнічаць у лабараторных занятках, далучацца да студэнцкага жыцця. Перыядычна школьнікі будуць бываць і на прадпрыемствах, дзе ў ходзе экскурсій азнаёмяцца з асаблівасцямі і перспектывамі будучай прафесіі.
У канікулярны перыяд юнакі і дзяўчаты змогуць папрацавадь на вытворчасці ў складзе студэнцкіх атрадаў. У рамках дагавораў црадугледжаны таксама вучэбныя мерапрыемствы для настаўнікаў, якія вядуць у школах профільны факультатыў, інфармацыйныя сўстрэчы з бацькамі. Прыярытэтная ўвага будзе ўдзяляцца прыцягненню моладзі да мэтавай формы цавучання.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.