Заблоцкі, А. Час стабільнасці і дабрабыту / Андрэй Заблоцкі ; запісала Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 30 жніўня. — С. 5.
Андрэй ЗАБЛОЦКІ, начальнік галоўнага ўпраўлення па адука-цыі Магілёўскага аблвыканкама:
— Трыццаць гадоў назад у сферы адукацыі рэгіёна былі вызначаны выразныя вектары развіцця. Перыяд 1990-х стаў пэўным выпрабаваннем для ўсёй краіны. Галіна адукацыі не была выключэннем. Аднак, калі дзяржава набыла свайго лідара, насталі перамены да лепшага. Прэзідэнт заўсёды падкрэсліваў значнасць стварэння неабходных умоў для якаснага навучання і выхавання дзяцей. Гэта стала для нас ключавым арыенцірам. Апошнія тры дзесяцігоддзі для сістэмы адукацыі вобласці — час стабільнасці і дабрабыту.
Iстотныя змяненні адбыліся ва ўмацаванні матэрыяльнай базы, была ўзведзена немалая колькасць новых навучальных устаноў. Так, для забеспячэння даступнасці дашкольнай адукацыі пабудавана 17 сучасных дзіцячых садоў.
У некаторых гарадах вернуты ў сетку дзіцямыя сады, якія раней выкарыстоўваліся не па прызначэнні. Важна, што прадугледжа на варыятыўнасць адукацый-нага працэсу, арыентаванасць на індывідуальнасць дзіцяці і запыты сям’і. Як вынік — ахоп дашкольнай адукацыяй практычна стапрацэнтны.
Зладжана і эфектыўна функцыянуюць і ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. За 30 гадоў уведзены ў эксплуатацыю 24 школы. Праводзяцца капітальныя рамонты. Сёлета поўнасцю зменяцца 33 навучальныя ўстановы, будуць адкрыты новыя школы ў Магілёве і Асіповічах.
Павышаная ўвага ўдзяляецца ўкараненню перадавых адукацыйных тэхналогій. У рамках рэалізацыі праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» на базе кабінетаў прыродазнаўчага профілю створаны шматлікія цэнтры інавацыйнага навучання з найноўшым вучэбна-лабараторным абсталяваннем, што садзейнічае пашырэнню навукова-даследчай дзейнасці вучняў.
Усюды асаблівы прыярытэт надаецца раскрыццю патэнцыялу дзяцей. Стараннямі педагогаў вучні паспяхова ўдзельнічаюць у алімпіядах, конкурсах, спартыуных спаборніцтвах. Магілеўскія навучэнцы бліскуча выступаюць на рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, рэгулярна ўваходзяць у тройку наймацнейшых на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў.
На міжнародных алімпіядах нашы вучні заваявалі звыш 50 медалёў. Штогод шэраг маладых людзей удастойваецца заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Таксама заснавана рэгіянальная сацыяльная прэмія для матывацыі здольнай моладзі.
Станоўчая дынаміка дасягнута ў арганізацыі навучання дзяцей з асаблівасцямі ў развіцці. Паступальнымі крокамі вобласць рухаецца да інклюзіі. Дзейнічае дыферэнцыраваная сетка спецыяльных і апорных устаноў адукацыі, на базе якіх ажыццяўляецца інтэграваная адукацыя навучэнцаў з АПФР. Праводзіцца ранняя комплексная дапамога, прыняты ўсе меры і для сацыялізацыі асаблівых дзяцей.
На высокі ўзровень выведзена функцыянаванне ўстаноў прафесійнай адукацыі. У рэгіёне створаны адукацыйныя кластары, у якіх наладжана пераемнасць вучэбных праграм, фарміраванне бесперапыннага навучання, ступеньчатая меры і для сацыялізацыі асаблівых дзяцей.
На высокі ўзровень выведзена функцыянаванне ўстаноў прафесійнай адукацыі. У рэгіёне створаны адукацыйныя кластары, у якіх наладжана пераемнасць вучэбных праграм, фарміраванне бесперапыннага навучання, ступеньчатая падрыхтоўка спецыялістаў. У адпаведнасці з рэаліямі абнаўляецца пералік кваліфікацый, павялічваецца колькасць рэсурсных цэнтраў, што дае магчымасць рыхтаваць высокакваліфікаваныя кадры пад патрэбы эканомікі. Кожны год з устаноў прафесійнай адукацыі выпускаецца звыш б тысяч маладых людзей, што цалкам задавальняе патрэбы арганізацый і прадпрыемстваў у працоўных рэсурсах.
Дзякуючы рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта № 18, у вобласці вырашана праблема сацыяльнага сіроцтва. Выбудаваны алгарытмы работы ў гэтым напрамку паміж органамі кіравання, установамі адукацыі і суб’ектамі прафілактыкі. Асноўныя намаганні сканцэнтраваны на недапушчэнні сямейнага няшчасця. За дастаткова кароткія тэрміны больш як у тры разы ўдалося скараціць колькасць дзяцей, мамы і таты якіх пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Гэта дазволіла аптымізаваць інтэрнатныя ўстановы. На цяперашні момант у рэгіёне толькі адзін дзіцячы дом, звыш 85% сірот знаходзяцца на сямейных формах уладкавання.
Лічу значным паступальнае развіццё ўстаноў дадатковай адукацыі. На іх базе зараз арганізавана работа гурткоў самых розных кірункаў. У аб’яднаннях па інтарэсах карыснай занятасцю займаюцца больш за палову школьнікаў вобласці.
Наогул за 30 гадоў было зроблена многае. Нашы дзеці атрымліваюць сапраўды якасную адукацыю. Не забываем і пра выхаванне падрастаючага пакалення. У гэтым напрамку распрацаваны знакавыя праекты і ініцыятывы. Як вынік, у дарослае жыццё навучэнцы выходзяць патрыётамі, сумленнымі людзьмі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, гатовымі працаваць на карысць роднай краіны, захоўваць яе незалежнасць і суверэнітэт. На мой погляд, менавіта гэта — галоўнае дасягненне педагагічнай грамадскасці Магілёўшчыны.
Запісала Ганна СІНЬКЕВІЧ.