Сінькевіч, Г. Мысліць нестандартна / Ганна Сінькевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 1 лістапада. — С. 9.
Перадаць навучэнцам прафесійныя веды і вопыт, сфарміраваць іх асобу, падрыхтаваць да працоўнага жыцця — ключавыя задачы ўладальніка звання “Майстар года” з Магілёўскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа Аляксандра Ваўчкова.
З прафесійнай адукацыяй Аляксандр Сяргеевіч трывала звязаны ўжо даволі доўгі час. Рабоце з падрастаючым пакаленнем ен прысвяціў звыш дзесяці гадоў, прычым у яго працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс. Увесь гэты час Аляксандр Ваўчкоў з’яўляецца майстрам вытворчага навучання ў электратэхнічным каледжы.
Галоўная мэта майстра — навучыць. Навучыць падлетка працаваць рукамі, якасна і адказна выконваць сваю справу, каб у далейшым атрымліваць ад выбранай прафесіі не толькі матэрыяльнае, але і маральнае задавальненне.
— Я і сам тут атрымліваў прафесію. Мой бацька — электраманцёр, ён і параіў гэтую ўстанову. Вучыўся я з энтузіязмам, быў у ліку выдатнікаў. Калі атрымліваў дыплом, кіраўніцтва каледжа прапанавала застацца працаваць на пасадзе майстра. Так і распачаўся мой педагагічны шлях, — расказаў Аляксандр Сяргеевіч.
Зараз Аляксандр Ваўчкоў выкладае спецыяльнасці “Электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання” і “Электрамантажнік па сілавых і асвятляльных сістэмах”. У ліку яго выхаванцаў звыш 500 маладых людзей. На занятках у Аляксандра Сяргеевіча яны спасцігаюць азы прафесіі: вучацца працаваць з бытавымі і прамысловымі электрычнымі прыборамі.
Каб вытворчае навучанне было эфектыўным, Аляксандр Ваўчкоў вялікую ўвагу ўдзяляе стварэнню належных умоў. Цалкам самастойна ён аформіў майстэрню па мантажы асвятляльных электраўстановак.
—Акцэнт зрабіў на адпаведнасці стандартам ProfSkills. Рабочыя месцы ў майстэрні персаналізаваныя. На стэндах прадстаўлены праграмуемыя лагічныя кантролеры і іншае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў на прадпрыемствах, — паведаміў Аляксандр Сяргеевіч.
Па яго меркаванні, галоўная мэта майстра — навучыць. Навучыць падлетка працаваць рукамі, якасна і адказна выконваць сваю справу, каб у далейшым атрымліваць ад выбранай прафесіі не толькі матэрыяльнае, але і маральнае задавальненне.
—Заняткі будую так, каб яны стымулявалі дапытлівасць вучняў, матывавалі іх на самаадукацыю. Прафесійным уменням вучу праз уласны прыклад і сумесную дзейнасць. Да кожнага навучэнца шукаю свой падыход, імкнуся заўважыць моцныя бакі, — расказаў Аляксандр Сяргеевіч.
Асаблівую ўвагу педагог удзяляе развіццю здольнасцей навучэнцаў. Яго выхаванцы паспяхова праяўляюць сябе ў конкурсным руху, з’яўляюцца неаднаразовымі пераможцамі спаборніцтваў ProsSkills, прычым як рэспубліканскага, так і міжнароднага ўзроўню.
— Масава далучаю навучэнцаў да навукова-тэхнічных конкурсаў. Для іх гэта добрая магчымасць навучыцца нестандартна і крэатыўна мысліць. Хлопцы займаюцца вынаходніцтвам і часта прыдумваюць незвычайныя механізмы або нават новыя тэхналогіі. Напрыклад, навучэнцы Антон Бяганскі, Міхаіл Веранкоў і Мікіта Фіялкоўскі пад маім кіраўніцтвам распрацавалі трэнажор па праграмаванні лагічных кантролераў і макет разумнага дома, аснашчанага альтэрнатыўнымі крыніцамі энергіі.
Для павышэння прафесійнай кампетэнцыі Аляксандр Ваўчкоў прымае ўдзел у разнастайных конкурсах, фестывалях, канферэнцыях. Нядаўна стаў лепшым у краіне на рэспубліканскім конкурсе «Майстар года». Праекты сабралі шэраг пераможных дыпломаў, — адзначыў Аляксандр Сяргеевіч.
Разам з прафесійнай падрыхтоўкай моладзі ў прыярытэце педагога і яе выхаванне. Па суботах і на канікулах разам са сваімі навучэнцамі ён наведвае музеі, памятныя месцы рэгіёна і краіны.
— Рэгулярна арганізоўваю выхаваўчыя мерапрыемствы. Падчас нефармальных зносін шмат увагі ўдзяляю гутаркам пра такія важныя паняцці, як патрыятызм, грамадзянскас-ць, імкнуся закладваць у навучэнцах правільныя каштоўнасці і арыенціры, — расказаў Аляксандр Сяргеевіч.
Сёння Аляксандр Ваўчкоў — майстар першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Але, нягледзячы на гэта, ён бесперапынна знаходзіцца ў творчым пошуку.
— Пастаянна ўкараняю ў адукацыйны працэс прагрэсіўныя формы навучання. Стараюся, каб наэучэнцы атрымлівалі дакладную, сучасную, актуальную інфармацыю. Фармірую ў іх тыя навыкі і ўменні, якія дазволяць ім быць запатрабаванымі на рынку працы спецыялістамі, — падкрэсліў Аляксандр Сяргеевіч.
Для павышэння прафесійнай кампетэнцыі Аляксандр Ваўчкоў прымае ўдзел у разнастайных конкурсах, фестывалях, канферэнцыях. Нядаўна стаў лепшым у краіне на рэспубліканскім конкурсе “Майстар года”.
— Высокае званне стала для мяне чарговым штуршком да прафесійнага росту. Хочацца рабіць заняткі яшчэ болын выніковымі, яшчэ больш укладваць у сваіх вучняў, — заўважыў Аляксандр Сяргеевіч. — Менавіта гэта ў планах на найбліжэйшую перспектыву.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.