Міцкевіч, Л. Школа жыцця / Лізавета Міцкевіч // Настаўніцкая газета. — 2024. — 1 лістапада. — С. 21.
“Можна даць дзецям самую лепшую адукацыю, але калі яны выходзяць са школы з чэрствым сэрцам, то педагог сваёй выхаваўчай задачей не справіўся”, — лічыць дпена Караткевіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства сярэдннй школы № 2 Магілёва.
Алена Генадзьеўна, маці трох сыноў, аўтар некалькіх валанцёрскіх праектаў, упэўнена, што выхаваць чалавека можна, толькі навучыўшы яго дабрыні. Да сваей дабрачыннай дзейнасці яна актыўна падключае і вучняў, і мужа з дзецьмі.
— Уся наша сям’я даўно ўжо жыве ў школе і школай, — жартуе настаўніца. — Прыйшла сюды на практыку студэнткай амаль чвэрць стагоддзя назад і звязала з гэтай установай адукацыі сваё жыццё. Наша школа невялікая, і ў ёй пануе сямейная, дамашняя атмасфера. Тут я вырасла як педагог, паралельна выхавала трох сыноў. Старэйшы Цімафей ужо дарослы, малодшым блізнятам Антону і Арцёму па 15 гадоў. Увесь час я прыцягваю іх да актыўнага ўдзелу ў жыцці школы. Лічу, што прафесія настаўніка — адна з лепшых у свеце. I хаця мае бацькі былі чыгуначнікамі і ніякага дачынення да педагогікі не мелі, яны прывілі мне вялікую павагу да настаўнікаў. Вельмі люблю гісторыю і грамадазнаўства і расказваю дзецям, што гэтыя навукі не пра нейкія былыя факты, а пра ўзаемасувязь усіх падзей у свеце.
Алена Караткевіч вучыць дзяцей не заставацца ў баку ад навакольнага свету: гэтаму спрыяюць яе дабрачынныя праекты, якія ўжо даўно выйшлі за рамкі школы. Прычым суаўтары многіх ініцыятыў — вучні яе класа.
— Самы першы наш праект «Безбар’ернае асяроддзе» мы прыдумалі, каб прыцягнуць увагу грамадскасці, асабліва школьнікаў, да праблем дзяцей з інваліднасцю, — тлумачыць настаўніца. — Навучэнцы майго 10 класа самі яго прапанавалі, бо, па іх словах, неаднаразова сутыкаліся з прыкладамі няветлівага стаўлення да дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Мы імкнуліся паказаць, што гэтыя дзеці такія ж, як мы, а можа, у чымсьці і лепшыя. Пад дэвізам «Мы ўсе роўныя» мы наладзілі кантакт са спецыяльнай школай № 2 Магілёва, рэгулярна прыязджаем туды са школьнікамі і педагогамі. Прыдумваем цікавыя забаўляльныя праграмы, вучым дзяцей маляваць, спяваем і танцуем, праводзім конкурсы. Наведваем і Магілёўскі спецыялізаваны дом дзіцяці для дзяцей з арганічным пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і з парушэннем псіхікі, кожны валанцёр атрымлівае па дзіцяці, гуляе з ім.
Цікава назіраць, як мяняюцца школьнікі: кудысьці знікаюць эгаізм, абыякавасць, на якія часта хварэюць сучасныя падлеткі. Ці можа быць лепшая школа жыцця, чым гэтая, калі ў дзіцячых сэрцах прачынаецца дабрыня? Прычым мы, дарослыя, разам з імі таксама вучымся міласэрнасці.
Вучу сваіх выхаванцаў, што галоўнае — не падарункі (іх мы, вядома, таксама прывозім), а ўласны час, увага, якія мы дорым дзеткам. Мае сыны, муж таксама далучаюцца да нас. Цікава назіраць, як мяняюцца школьнікі падчас заняткаў з такімі дзеткамі: кудысьці знікаюць эгаізм, абыякавасць, на якія часта хварэюць сучасныя падлеткі. Ці можа быць лепшая школа жыцця, чым гэтая, калі ў дзіцячых сэрцах прачынаецца дабрыня? Прычым мы, дарослыя, разам з імі таксама вучымся міласэрнасці.
У рамках названага праекта вучні пад кіраўніцтвам Алены Генадзьеўны праводзяць экскурсіі для выхаванцаў спецыяльнай школы № 1 Магілёва па славутых і памятных мясцінах, у тым ліку аўтарскую экскурсию «Магілеў легендарны», якая не так даўно перамагла на гарадскім конкурсе.
— Яшчэ адзін праект, які мы рэалізуем ужо пяць гадоў, нарадзіўся ў 30-ю гадавіну вываду савецкіх войск з Афганистана — працягвае Алена Караткевіч. — Мы аднавілі ў школе памятныя дошкі, сістэматызавалі ўвесь дакументальны матэрыял, рэгулярна праводзім з дзецьмі размовы, заняткі, прысвечаныя героям-афганцам. Расказваем пра выпускніка школы Васіля Аляксандравіча Аўдзеева, які крыху не дажыў да вяртання дадому. Быў і такі кранальны выпадак: на адным з урокаў, прысвечаным афганскай тэме, мой вучань пазнаў на фота свайго дзядзьку, які загінуў. Аказваецца, у яго сям’і не гаварылі пра гэты боль больш за 30 гадоў… Я вызвалася паразмаўляць з роднымі хлопчыка, і яны разгаварыліся, раскрыліся. У выніку мы даведаліся шмат важных фактаў. Наогул, мы
правялі вялікую работу ў рамках праекта: устанавілі памятны знак героям-афгаицам, выпусцілі брашуру «Афган — мой боль». I тэты праект працягваецца.
Трэцяя валанцёрская ініцыятыва накіравана на дапамогу бяздомным жывёлам. Школьнікі збіраюць для іх корм, наведваюць гарадскі прытулак для чатырохногіх сяброў. Мэта кожнага з праектаў — навучыць школьнікаў неабыякавасці, і ў Алены Генадзьеўны тэта добра атрымліваецца.
— Кожны раз бачу, як станоўча ўплываюць на маіх сыноў такія дабрачынныя акцыі, — прызнаецца яна. — Бывае, дзяцей цяжка ўгаварыць дома падлогу падмесці, а пасля валанцёрскіх паездак яны самі вызываюцца дапамагчы. Стараюся навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак ахвяраваць уласным часам на карысць бліжняга.