Зігуля, Н. Навучанне са знакам якасці і камфортнае жыллё для медыкаў / Нэлі Зігуля // Звязда. — 2024. — 8 лістапада. — С. 5.
У Асіповічах адкрылася новая школа. Гэта адзін з падарункаў, якія атрымалі жыхары вобласці да свята. Новая сярэдняя школа № 5 імя Ф. А. Крыловіча ў горадзе пабудавана ў рамках выканання мерапрыемстваў дзяр-жаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021—2025 гады. Яна разлічана на 955 месцаў, у тым ліку 75 з іх — дзіцячы садок. Аб’ект па планах трэба было здаць да канца года, але будаўнікі спрацавалі з апераджэннем на цэлы месяц.
У адкрыцці значнага для Асіповіч аб’екта прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, міністр адукацыі Андрэй Іванец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Ананіч.
У школе створаны неабходныя ўмовы для ажыццяў-лення адукацыйнага працэсу. Навучальныя кабінеты на-поўнены сучасным абсталяваннем і наглядна-дыдактычнымі і метадычнымі матэрыяламі. Функцыянуюць музей, бібліятэка, актавая, спартыўныя і трэнажорныя залы, сталовая.
Таксама да свята ў Магілёве здадзены ў эксплуатацыю першы арэндны дом для медыцынскіх работнікаў агульнай плошчай 4566,5 квадратнага метра. Адна з 48 сем’яў, якія атрымалі ключы ад кватэр, шматдзетная. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль ІСАЧАНКА падкрэсліў, што дом пабудаваны дзякуючы дзяржаўнай праграме па будаўніцтве арэнднага жылля.
Увод такіх аб’ектаў вельмі важны для замацавання кадраў на месцах, а таксама стварэння камфортных умоў пражывання для маладых сем’яў і спецыялістаў-пачаткоўцаў. Таму такая добрая традыцыя ў рэгіёне будзе працягнута.
Магілёўскі філіял РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» адкрыў у Магілёве краму сродкаў рэабілітацыі і іншых спадарожных тавараў, якія вырабляюцца прадпрыемствам. Гэта артапедычны дзіцячы і дарослы абутак, лячэбна-бандажныя вырабы і іншыя тавары для здароўя.
А ў Шклове да свята адкрылася спартыўная пляцоўка VorkOut у рамках акцыі «Спорт для ўсіх», арганізатарам якой з’яўляецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб.