У цэнтры беларускай культуры: Івацэвічы прынялі 31-ы Дзень пісьменства

Вараб’ева, К. У цэнтры беларускай культуры: Івацэвічы прынялі 31-ы Дзень пісьменства / Ксенія Вараб’ёва // Магілёўскія ведамасці. — 2024. — 6 верасня. — С. 13.

XXXI Дзень беларускага пісьменства сабраў у Івацэвічах пісьменнікаў з усей Беларусі. Сюды прыехала і дэлегацыя з Магілеўскай вобласці, якая актыўна ўдзельнічала ў мерапрыемствах фестывалю.

АФІЦЫЙНАЕ АДКРЫЦЦЁ СВЯТА АДБЫЛОСЯ НА ГАЛОЎНАЙ СЦЭНЕ, ДЗЕ ТРАДЫЦЫЙНА ПРАЙШЛА ЦЫРЫМОНІЯ ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ. АСАБЛІВЫ ГОНАР МАГІЛЯЎЧАН ВЫКЛІКАЛА ПЕРАМОГА ВІКТАРА КУНЦЭВІЧА З КНІГАЙ «КАЛІ ЧУЖАЯ ДУША — ТВАЯ» Ў НАМІНАЦЫІ «ЛЕПШЫ ТВОР ПРОЗЫ». ДЛЯ МНОГІХ ГЭТА СТАЛА ЯШЧЭАДНЫМ ДОКАЗАМ ТАГО, ШТО САПРАЎДНАЕ МАСТАЦТВА ЖЫВЕ, ПАКУЛЬ ЁСЦЬ ЛЮДЗІ, ГАТОВЫЯ ЯГО СТВАРАЦЬ I ПАДТРЫМЛІВАЦЬ.

Дзень беларускага пісьменства — гэта значная падзея, накіраваная на папулярызацыю нацыянальнай культуры і друкаванага слова. У гэтым годзе свята прайшло пад знакам адразу некалькіх юбілейных дат: 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва і 30-годдзя Канстытуцыі. Таксама асаблівая ўвага — Году якасці.

На працягу двух дзён, з 31 жніўня па 1 верасня, вуліцы Івацэвічаў ператварыліся ў ажыўлены цэнтр культурнага жыцця: працавалі тэматычныя пляцоўкі, гандлёвыя рады і забаўляльныя зоны. На пляцоўцы «Слова пісьменніка» магілёўскія аўтары прадстаўлялі свае творы, чыталі прозу, якая прыцягвала ўвагу шматлікіх слухачоў.

Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч адзначыў:

— На мой погляд, свята атрымалася. У першы дзень на канцэртных і святочных пляцоўнах сабралася больш за 20 тысяч чалавек. Гэта прыстойная лічба для такога формату. Шмат людзей было і на пляцоўнах Союза пісьменнінаў, дзе адбываліся творчыя сустрэчы з нашымі вядомымі пісьменнікамі, раманістамі, паэтамі. Заўсёды была публіка. Я для сябе зрабіў вывод: формат жывых сустрэч з пісьменнінамі сёння вельмі популярны. Людзі задавалі шмат пытанняў, і, мярнуючы па рэакцыі гледачоў і саміх сцэнарыстаў, я лічу, што такіх сустрэч павінна быць болей.

Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека адзначыў:

— Мы прыязджаем на гэтае свята. Мы гэтага чанаем, мы да гэтага рыхтуемся. Гэта свята творчасці. Мы прыязджаем і бачым натхнёных, шчаслівых людзей, якія прыходзяць да нас на пляцоўку, каб пачуць сапраўдную паэзію. I падобныя рэчы ўсяляюць упэўненасць у тым, што за сапраўднае мастацтва ёсць сэнс змагацца!

Афіцыйнае адкрыццё свята адбылося на галоўнай сцэне, дзе традыцыйна прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Асаблівы гонар магіляўчан выклікала перамога Віктара Кунцэвіча з кнігай «Калі чужая душа — твая» ў намінацыі «Лепшы твор прозы». Для многіх гэта стала яшчэ адным доказам таго, што сапраўднае мастацтва жыве, пакуль ёсць людзі, гатовыя яго ствараць і падтрымліваць.

У другі дзень свята інтэрактыўныя пляцоўкі працягнулі сваю працу. Магілёўскія пісьменнікі зноў выступалі на «Слове пісьменніка», чыталі свае творы і раздавалі аўтографы. Акрамя таго, адбылася прэзентацыя літаратурна-мастацкай імпрэзы Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядучымі якой сталі Павел і Алена Любчанка з Магілёва. Напрыканцы свята гледачоў чакаў канцэрт вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», які выканаў як новыя, так і даўно вядомыя хіты.

Ксенія ВАРАБ’ЕВА.