Нялёгкае даўгалецце

Леўчанка, М. Нялёгкае даўгалецце / Мікола Леўчанка // Вечерний Могилев. — 2024. — 21 февраля. — С. 4.

Сваю дзевяноста восьмую вясну сустрэне неўзабаве старэйшы беларускі пісьменнік, літаратурны крытык, краязнаўца і мой даўні сябар, магіляўчанін Віктар АРЦЁМ’ЕУ. Нават не верыцца, што ён, нягледзячы на такі сталы ўзрост, па-ранейшаму ў страі, працягвае займацца творчасцю. На гэты раз шаноўны Віктар Іванавіч парадаваў чытачоў кнігай “Я — доўга-жыхар”, у якой змешчана асабістая хроніка даўгалецця.

ВЫТОКІ ШЛЯХУ

3 гэтай адметнасці творца і пачынае распавядаць пра сваю жыццёвую біяграфію, якая бярэ пачатак з вёскі Радзішына на Шклоўскай зямлі. Біяграфія ўражвае шматлікімі сустрэчамі з самымі вядомымі пісьменнікамі як у маладыя, так і ў сталыя гады. Асабліва, калі амаль дваццаць год працаваў выкладчыкам у Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме і па сумяшчальніцтву — карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР. Тады блізка пазнаёміўся з Іванам Шамякіным, Іванам Чыгрынавым, Сцяпанам Гаўрусёвым, Эдуардам Валасевічам, Міколам Аўрамчыкам, Раісай Баравіковай, Янкам Брылём, Кандратам Крапівой, Петрусём Броўкам, Пятром Глебкам, Васілём Быкавым, Канстанцінам Сіманавым іншымі слыннымі творцам!. Многія з іх мелі званні “народны”, зрабілі важкія ўнёскі як у нацыянальную, так і ў сусветную літаратуру. “Сяброўства з Аляксеем Пысіным, Віктарам Карамазавым, Алесем Пісьмянковым, сустрэчы з многімі літаратарамі — гэта мой універсітэт прыгожага беларускага пісьменства з факультэтам матчынай мовы”, — шчыра прызнаецца Віктар Іванавіч.

ЛАД ЖЫЦЦЯ I ГАРЭЛКА

Паспяховыя заняткі ў Рэспубліканскім культурна-асветным вучылішчы ў Магілёве, праца загадчыкам раённай бібліятэкі ў Парычах Бабруйскай вобласці (да 1954 г.) пасля яго заканчэння і ў мясцовай раённай газеце, дзе назаўсёды кінуў курыць.

Цікава распавядае Віктар Іванавіч пра тое, як патрапіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі, як яна праходзіла, калі ў Канстытуцыі СССР і ў заканадаўстве было прапісана адно, а ў рэальным жыцці назіраў іншае, як зноў захварэў і зноў адолеў хваробу, бачыў народнага песняра Беларусі Якуба Коласа ў маі 1951 года і не запляміўшы годнасць, звальняўся з органаў, калі пачало падводзіць сэрца.

Свае адносіны да спрадвечнага зла чалавецтва — гарэлкі — выказвае асобня. У вайну самагонку пілі нават юнакі. Некаторыя маці давалі яе дзецям па чайнай лыжцы ад глістоў. Сам упершыню выпіу на восеньскіх дажынках, калі, яго, 18-гадовага хлопца, пасадзілі разам з лепшымі калгаснікамі за святочны стол. Пасля, калі з бацькам вяртаўся дадому, было кепска. I той казаў: “Сынок, так не трэба!”. Бацькавы словы запомніў на ўсё жыццё. А ў Мінску, калі замочвалі зорачкі на афіцэрскіх пагонах, давялося ўпершыню выпіць “Сталічнай”. Некаторыя саслужыўцы, прызнаецца пісьменнік, маглі выпіць пару стограмовак і на рабочым месцы.

ЗВАРОТ ДА БОГА

Бліжэй да Бога патрыярха беларускай літаратуры Арцём’ева наблізіў незвычайны выпадак. Гадоў дзесяць ці крыху болей таму ўзніклі праблемы з каленкамі і тазабёдранымі суставам!. Дайшло да таго, што стаў хадзіць з кавялой. Аднаго летняга дня боль так дапёк, што не ўтрымаўся, стаў на калені перад абразамі і сваімі словамі, зрабіўшы рукою крыжы, звярнуўся да Бога. У канцы сказаў: “Божа, Іісус Хрыстос, я ведаю, што ты пакараў мяне за грахі, і правільна зрабіў, але ж, можа, ўжо хопіць?”

“Пасля малітвы падняўся з каленяў, апрануўся, у правую руку ўзяў кавялу і пайшоў да цэнтральных вуліц Магілёва па сваіх справах. Пахадзіўшы гадзіны паўтары, заўважыў, што на кавялу ўжо не абапіраецца, а боль у суставах прыціх. Як вяртаўся дамоў, дзіўнае здарылася каля кінатэатра “Кастрычнік”. Як стаў на прыступкі, мне падалося, што наверх мяне нехта ўзнімае: быццам на крылах па лесвіцы ўзняўся. Прыйшоў дамоў, паставіў кавялу і гадоў дзесяць за яе не браўся”.

РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ХАРЧАВАННЯ

Даволі падрабязна распавядае шаноўны Віктар Іванавіч пра харчаванне ў апошнія дзесяцігоддзі свайго жыцця. 3 таго часу, калі ў 1995 годзе пайшла ў лепшы свет жонка і давялося жыць аднаму. Снедаць стаў праз гадзіну пасля начнога сну. Хвілін за 20 да трапезы выпівае кубачак цёплай сырой вады, бывав, што з дабаўкай чайнай лыжкі мёду. Абед праз чатыры ці шэсць гадзін, калі захоча есці. У абел суп альбо боршч. Калі кладзе ў іх кавалак мяса, то другое блюда не патрэбна. На завяршэнне — раніцай кава з малаком, у абед кампот з фруктаў, а вечарам чай.

Зрэдку ўжывае нават забароненую медыкамі ежу і патроху. Надта любіць соль. Гэта, відаць, з вайны, калі людзі пакутвалі без яе. Вось і ўжывае па сённяшні дзень звычайна перасоленыя стравы. Цукару дае арганізму зашмат, хоць і ведае пра яго шкоду. Праўда, перавараны ў кампот альбо варэнне, якія гатуе, назапашвае сам

Упэўнены: кожны чалавек, які прачытае кніжку, да таго ж ілюстраваную фотаздымкамі, абавязкова знойдзе ў ёй нешта карыснае, павучальнае для сябе

Мікола ЛЕЎЧАНКА.