Век будынка

Іўковіч, М. Век будынка : [да 100-годдзя будынка Магілёўскага абласнога музея ім. П. В. Масленнікава] / М. Іўковіч // Літаратура і макстацтва. — 2014. — 12 верасня. — С. 14.

Сто гадоў спаўняецца сёлета будынку Магілёўскага абласнога музея імя П. В. Масленікава. Узводзіць гэты помнік архітэктуры пачалі ў 1903 годзе, а завяршылі толькі ў 1914-м. У пабудове ўдала сумясціліся рысы мадэрну, псеўдарускага стылю і позняга класіцызму.

Першапачаткова тут знаходзіўся сялянска-зямельны банк. У лістападзе 1917 года, пасля захопу царскай стаўкі, якая размяшчалася ў Магілёве, тут пачала выдавацца балынавіцкая газета «Революционная ставка». У маі 1919-га будынак перадалі аддзелу народнай адукацыі для стварэння музея пралетарскай культуры. Да 1932 года ў ім размяшчаўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музей.

Галоўнай славутасцю будынка быў браніраваны пакойсейф, дзе захоўваліся каштоўнасці і рэліквіі, болынасць з якіх была страчана падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх — крыж Еўфрасінні Полацкай, калекцыя беларускіх рукапісных кніг і грамат, зброя X — XIV стагоддзяў, манеты і абразы XVII — XIX стст., плашчаніца, датаваная 1566 годам, ды іншыя рарытэты.

3 1932 года ў будынку абсталяваўся Магілёўскі абкам ВКП(б), пасля вайны — абкам і гаркам КПСС, потым — рэдакцыя газеты «Могилёвская правда». Напрыканцы 1990-га тут зноў адкрылі музей — Магілёўскі абласны мастацкі. Праз шэсць гадоў Указам Прэзідэнта ўстанове было прысвоена імя Паўла Васільевіча Масленікава.

Сёння музей можа пахваліцца зборам помнікаў рэалістычнага мастацтва XVII

XIX стст., калекцыяй беларускай школы іканапісу, творамі мастакоў Магілёўшчыны

Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Уладзіміра Кудрэвіча, Антона Бархаткова, Віктара Грамыкі, Паўла Масленікава ды іншых. Дарэчы, малюнак будынка музея размешчаны на айчыннай банкноце вартасцю ў 200 тысяч рублёў.