Кухарава, А. Нам засталася спадчына / Алёна Кухарава // Веснік Магілёва. — 2024. — 19 июня. — С. 14.
ЯКІМ ВЫ ВЕДАЕЦЕ НАШ ГОРАД?
Вуліца Ленінская — гістарычнае сэрца Магілёва — сёння выглядае своеасабпівай машынай часу: у ёй яднаюцца эпохі. Менавіта тут можна ўбачыць, як выглядаў наш горад напрыканцы XVIII — у пачатку XIX стагоддзяў. I хаця вайна сцерла з аблічча горада шмат характэрных рыс, а лэўныя гістарычныя і архітдктурныя каштоўнасіў страчаны назаўсёды, шпацыр па пешаходнай вуліцы і сёння пераносіць у мінулае. У новым выпуску праекта «Рэтраспектыва» мы раскажам вам пра знакавыя аб’екты архітэктурнай спадчыны, што месцяцца на вуліцы Ленінскай.
Ветраная. Вялікая Садовая. Ленінская
Вуліца Ленінская (адиа з найстарэйшых, горадзе) з XVI стагоддзя. У тыя часы яна называлася Ветранай і разам са Шклоўскай (зараз Першамайскай) была галоўнай вуліцай горада. Свой пачатак цэнтральныя гарадскія артэрыі бралі на Гандлёвай плошчы.
Чаму менавіта Ветраная? Верагодна, таму, што прадувалася наскрозь вятрамі. Таксама існуе меркаванне, што вуліца атрымала такую назву ў гонар Ветраной брамы абарончага валу. За гады існавання вуліцу яшчэ тройчы пераймяноўвалі: у X стагоддзі — у Вялікую Садовую, пасля і эвалюцыі — у вуліцу Троцкага, Дзекаорыстаў і, у рэшце рэшт, Ленінскую.
Напачатку XIX стагоддзя вуліца праходзіла праз увесь горад і перасякалася зДваранскай (Камсамольскай) і Паштовай (Карла Лібкнехта). Ад яе ў розныя бакі разыходзіліся завулкі — Спасскі, Семінарскі і Лютэранскі. У ХУІІІ-ХІХ стагодцзях забудову вуліцы складалі ў асноўным двух- і трохпавярховыя каменныя будынкі, на першых паверхах якіх месціліся невялікія крамы.
Сучасны выгляд Ленінскай пачаў фарміравацца ў 1930-х гадах. Аднак планамерна забудоўваць вуліцу пачалі пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі па Генеральным плане горада 1947-1950 гадоў праводзіліся рэканструкцыя і аднаўленне цэнтральнай часткі горада. У 2004 годзе Ленінская вуліца, якая захавала найбольшую колькасць забудовы XIX ст., стала пешаходнай зонай адпачынку гараджан.
Ленінская, 41
Пад гэтым адрасам знаходзіцца стары будынак былой класічнай мужчынскай гімназіі. Ён быў узведзены ў 1789 годзе, тады тут размясцілася народная чатырохкласная вучэльня, адна з першых на Беларусі свецкіх навучальных устаноў. А ўжо праз 20 год яе рэарганізавалі ў Магілёўскую мужчы некую гімназію.
Гэта была першая мужчынская гімназія ў горадзе, пры якой функцыянаваў (з 1838 года) пансіён для навучэнцаў дваранскага паходжання. Дзеці атрымлівалі агульную адукацыю, а таксама рыхтаваліся да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пераважна ў гімназіі навучаліся дзеці дваран, чыноунікаў, духавенства, купецтва, зрэдку выхадцы з мяшчан, рамеснікаў або заможных салян.
У 1878 годзе адбылася маштабная рэканструкцыя, у выніку якой за кошт прыбудоў навучальная плошча гімназіі павялічылася ўдвая. Знешне будынак выглядае проста і стрымана, а ўнутраная планіроўка не вылучаецца арыгінальнасцю — карыдорны тып і сёння характэрны для большасці школ. Аднак акрамя вучэбных класаў установа мела залу гімнастыкі, фізічны кабінет, класы малявання, 2 бібліятэкі. вялікі двор са скверам для гульняў, а таксама ўласную метэастанцыю і дамавую царкву. На той час такія ўмовы для навучэнцаў лічыліся выключнымі.
Пра якасць адукацыі, якую давалі ў гімназіі, сведчыць тое, што многія з яе выпускнікоў паспяхова рэалізаваліся ў жыцці, сталі годнымі людзьмі і зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё навукі і культуры. У шэрагу былых магілёўскіх гімназістаў — медык, філосаф, грамадскі дзеяч і першы прэзідэнт Гавайскіх астравоў Мікалай Судзілоўскі, этнограф, гісторык і археолаг Адам Кіркор, матэматык, астраном, геафізік і даследчык Арктыкі Ота Шміт, вучань Станіслаўскага, артыст опернай сцэны Сяргей Мігай і іншыя вядомыя людзі.
Ленінская,37
Гэты адрас належыць мастацкаму музею В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Час узвядзення пабудовы дакладна невядомы. Аднак зафіксавана, што ў XVIII стагоддзі домам валодалі купцы Аношкі.
У 1780 годзе менавіта тэты дом быў прадстаўлены для пражывання аўстрыйскаму імператару Іосіфу ІІ, які ў Магілёве сустракаўся з Кацярынай II. як лепшь. каменны двухпавярховы дом горада. Доўгі час будынак меў грамадскае прызначэнне: з 1815 года і да прыходу савецкай улады тут размяшчаўся Магілёўскі дваранскі дэпугатскі збор, пасля — Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса, а з 1982 года — мастацкі музей імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі.
Вялікая Айчынная вайна пакінула на доме свой адбітак. У 1970-х яго рэканструявалі: надбудавалі трэці наверх і дах у адрозным ад барока архітэхтурным стылі.
Ленінская, 35
Калісьці сюды дастаўлялі дзелавую карэспандэнцыю для купца па прозвішчы Бабовік, а сёння тут месціцца адзін з карпусоў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Будынак, узведзены ў 1898 годзе, таксама ў пэўны перыяд паспеў пабыць жаночай гімназіяй і педагагічным інстытутам.
Пабудова значна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай, але ўжо ў 1953 годзе яе аднавілі. Рамонт унёс карэктывы ва ўнутраную планіроўку і дэкор фасада.
Былы дом купца Бабовіка і ўвогуле адрэзак вуліцы Ленінскай, які сфарміраваўся на мяжы стагоддзяў, вылучаецца эклектыкай — змяшэннем розных стыляў. Выразныя прыкметы архітэктуры тых часоў тлумачацца проста: зямля ў горадзе каштавала дорага, таму забудова цэнтральнай вуліцы была шчыльнай, уладальнікі імкнуліся найбольш разумна распарадзіцца карыснай плошчай пабудоў. А вось архітэктурнае адзінства і стылістычнае суладдзе напрыканцы XIX стагоддзя ўласнікаў не хвалявала. Таму кожны імкнууся ўразіць грамадскасць незвычайнай архітэктурай, арыгінальным дэкорам і аддзелкай свайго дому. У залежнасці ад заможнасці, але незважаючы, а часта насуперак навакольнай забудове.
Ленінская, 25
Будынак узведэейы налрыканЦы XVIII стагоддэя як рэзідэнцыя магілёўскага арцыбіскупа. Пасля ўваходу магілёўскіх зямель у склад Расійскай імперыі было створана Беларускае каталіцкае біскупства з цэнтрам у Магілёве, якое па загадзе Кацярыны II узначаліў Станіслау Богуш-Сестранцэвіч.
Спачатку рэзідэнцыя арцыбюкупа размяшчалася ў касцёле (фарным, пасля Станіслаўскім). А пасля на адной лініі са Станіслаўскім касцёлам на вуліцы Ветранай узвялі новы палац-рэзідэнцыю. Галоўны фасад палаца быў арыентаваны на Днепр, але сёння від закрыты іншай пабудовай. На першым паверсе размяшчаліся службовыя і гаспадарчыя памяшканні, на другім — пакоі арцыбіскупа. У заходнім крыле два паверхі займала палацавая капліца.
У 1857 годзе здарыўся пажар, пасля якога зямлю з палацам за 18960 рублёў набыў вядомы ў той час магіляўчанін, ганаровы жыхар горада Шмерка Цукерман. Тут жа новы ўладапьнік заснаваў сінагогу, якая атрымала яго імя. Будынак набыў новыя архітэктурныя асаблівасці, а менавіта — здвоеныя арачныя вокны на адным з фасадаў і змененую ўнутраную планіроўку.
Сёння палац з’яўляецца помнікам архітэюуры класіцызму.
Сачыце за публікацыямі сумеснага праекта рэдакцыі газеты «Веснік Магілёва» і ўпраўлення культуры Магілёўскага гарвыканкама. У наступным выпуску мы працягнем аповед пра архітэктурныя каштоўнасці на вуліцы Ленінскай.
Алёна КУХАРАВА