Радзівончык, Д. Айчына. Дзяржава. Вера / Дзмітрый Радзівончык // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 6 снежня. — С. 3.
21 лістапада ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага выступіў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека. Творчая сустрэча адбылася ў межах ініцыяванага творцамі Магілёўшчыны патрыятычнага літаратурнага марафону «Айчына. Дзяржава. Вера».
На экране быў прадэманстраваны фрагмент драматычнай паэмы Алеся Казекі «Марыйка». Дзея ўсхвалявала прысутных. Пакуль паэзія выклікае ў нас шчырыя пачуцці і непадробныя эмоцыі, трагічныя старонкі гісторыі не паўторацца, падкрэслівае Алесь Мікалаевіч.
Патрыятычны літаратурны марафон «Айчына. Дзяржава. Вера» прымеркаванага да сёлетняй электаральнай кампаніі ў Беларусі.
Па словах старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ Людмілы Кебіч, гродзенскія літаратары пасябравалі з магілёўскімі калегамі. Сустрэчы з магілёўскімі творцамі ў Гродне будуць працягвацца. А візітам старшыні пісьменніцкай арганізацыі Магілёўшчыны ў Гродне таксама дадзены старт новаму праекту — цыклу сустрэч з кіраўнікамі абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвячанаму 90-годдзю ўтварэння СПБ.
Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК